• Пожаловаться

Леонид Дайнеко: Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко: Чалавек з брыльянтавым сэрцам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 1994, ISBN: 5-7880-0991-Х, издательство: Юнацтва, категория: Фантастика и фэнтези / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Леонид Дайнеко Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы прыгодніцка-фантастычны раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леаніда Дайнекі пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) — без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі… Мастак:

Леонид Дайнеко: другие книги автора


Кто написал Чалавек з брыльянтавым сэрцам? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Пчалой, — адказаў Гай.

— Будзь пчалой.

Адразу патух экран. Моцныя, але пачцiвыя рукi робатаў падхапiлi Гая Дубровiча, панеслi па вельмi вузкiм калiдоры (гэта адчувалася па спёртым паветры i па рэху ад iхнiх крокаў) у чорную цемру. Хоць такое было для гiсторыка не ў навiну, ды ўсё роўна лёгкi страх заварушыўся ў сэрцы. Праз некалькi iмгненняў незразумелым чынам (вялiкая тайна доктара Метэора!) ён павiнен быў, як кашулю, скiнуць сваю чалавечую плоць i зрабiцца пчалой, непрыкметнай гудлiвай кропкай. З iм павiнны былi застацца толькi ягоныя свядомасць i памяць. Кожнаму доктар гарантаваў поўную бяспеку цела i псiхiкi пасля таго, як скончыцца сеанс пераўтварэння, але, пэўна, кожны адчуваў трымценне душы i здрадлiвую думку: "А раптам здарыцца нешта такое, што перашкодзiць мне зноў стаць чалавекам?" Гай Дубровiч не быў выключэннем. Па-першае, усюдыiсны ўсявед Навум Масейкiн неяк сказаў, што года паўтара назад цi то доктар Метэор не змог вярнуць маладую жанчыну з "воблiка белай азёрнай чайкi", цi то яна сама не жадала вяртаць сабе чалавечае цела. Па-другое, быў ва ўсiм гэтым нейкi першародны холад, лiпкi трывожны туман, адчуванне святатацтва i недазволенасцi. Упершыню адчуў такi пакутлiвы дыскамфорт Глеб Дубровiч, калi дзесяцiгадовым хлапчуком прачытаў у Бiблii словы, што соллю ўпалi на параненую дзiцячую душу: "Не вары казлянятка ў малацэ мацi ягонай". Чалавеку Вялiкай Эры Плюралiзму ўжо было мала моцнагучнай музыкi, тытуню i вiна. Дзеля таго каб зламаць жалезную клетку сваёй духоўнай адзiноты i несвабоды (так, так, несвабоды, хоць знешне ўсё здавалася надзiва свабодным i супершчаслiвым) людзi, як на прыгожую зваблiвую цацку, накiнулiся на прыдуманую доктарам Метэорам Тэорыю i Практыку Пераўтварэнняў. Вось чаму неслi маўклiва-суровыя робаты Гая Дубровiча па вузкiм чорным калiдоры, каб праз нейкiя iмгненнi ён звонкагалосай пчалой iрвануўся над квяцiстым лугам.

Робаты асцярожна пасадзiлi Гая ў кабiну цэнтрыфугi, страла якой ужо ўздрыгвала, нервова пагойдвалася, нiбы прадчуваючы шалёную, непадуладную жывому розуму хуткасць. На галаву адзелi цяжкi гермашлем. Па-ранейшаму нi iскрынкi святла не было наўкол. Чорны змрок наплываў на вочы. I Гаю Дубровiчу ўспомнiлiся словы, якiя бог сказаў Майсею: "Твару майго не можна табе ўбачыць, таму што кожны чалавек не можа ўбачыць мяне i застацца жывым". Пачулася лёгкае шыпенне, якое неўзабаве перайшло ў свiст. Потым нiзкi вантробны гул раскалоў, распалавiнiў цемру. Страла цэнтрыфугi скранулася з месца, i адразу недзе збоку ўспыхнула малюсенькая чырвоная кропачка. Што гэта было? Электрычная лямпачка? Фотаэлемент у воку робата? Гай Дубровiч не паспеў сканцэнтраваць сваю думку, бо раптам кабiна, у якой ён сядзеў, перавярнулася i ён завiс на шырокiх пругкiх рамянях галавою ўнiз. А цэнтрыфуга ўсё набiрала абароты. Апошнiм, што мiльганула ў яго свядомасцi, калi ён яшчэ заставаўся чалавекам, была лiчба — шэсць с паловай. Ён ухапiўся за яе, напружыў мозг i ўспомнiў — шэсць с паловай грамаў важыць чалавечая душа, адным словам, тая таямнiчая субстанцыя, якая ад нараджэння знаходзiцца ў кожным з людзей. Доктар Метэор узважваў аднаго i таго ж чалавека за тры хвiлiны да клiнiчнай смерцi i праз тры хвiлiны пасля яе. I пры абсалютнай чысцiнi эксперымента заўсёды выплывала такая лiчба. Нябожчык заўсёды быў лягчэйшы на шэсць з паловай грамаў.

…Ён ляцеў над залiтым сонцам юным лугам. Ён быў пчала меданосная, Apis mellifera. Ягоныя крылатыя продкi асвоiлi планету значна раней, чым на ёй з'явiўся чалавек. За два кiламетры ад гэтага луга, ад гэтых яркiх кветак (кветкi — усмешкi прыроды!) у яблыневым садзе стаяў новенькi рамачны вулей, ягоны Дом, дзе жыло, гуло, звiнела, дзумкала ажно семдзесят тысяч аднародцаў, моцная працавiтая пчалiная сям'я. Кожная шчылiна, кожная дзiрачка ў тым вуллi старанна прамазана пропалiсам, пчалiным клеем. Каб здабыць яго, разам з усiмi ён (яна! пчала!) да змогi перацiраў скiвiцамi пупышкi розных раслiн, драўнiну. Працавалi так энергiчна, усiх было такое мноства, што ў вуллi павышалася тэмпература, i, каб збiць яе, спецыяльныя пчолы-вентылятары бесперапынна махалi крылцамi, ствараючы лёгкi ветрык. Сёння ж з ранiцы скварыла сонца, была страшэнная задуха, i нават ён на нейкi час рабiўся вентылятарам — вылазiў дзеля гэтага на дошчачку перад лятком.

Ён ляцеў над яркай летняй зямлёй, баючыся птушак i хiмiкатаў. А яшчэ непакоiла тое, што тут, у гэтых мясцiнах, маглi напаткацца "пчалiныя ваўкi", бязлiтасныя жоўта-шэрыя восы. Яны селяцца вакол пчальнiкоў, беручы iх у аблогу, i забiваюць пчол ударам джала ў мозг, забiваюць з першага ўдару. Потым сцiскаюць скiвiцамi брушка i грудзi сваiх ахвяр, прагна злiзваючы кропелькi мёду, што выступаюць у тых з роту.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.