• Пожаловаться

Леонид Дайнеко: Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко: Чалавек з брыльянтавым сэрцам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 1994, ISBN: 5-7880-0991-Х, издательство: Юнацтва, категория: Фантастика и фэнтези / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Леонид Дайнеко Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы прыгодніцка-фантастычны раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леаніда Дайнекі пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) — без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі… Мастак:

Леонид Дайнеко: другие книги автора


Кто написал Чалавек з брыльянтавым сэрцам? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яны падышлi да 7-й верталётнай пляцоўкi, дзе стаяў верталёт сям'i Дубровiчаў.

— Можа, паляцiш разам са мной? — прапанаваў Гай. — Хачу пабываць у Доме Пераўтварэнняў. Масейкiн адмоўна хiтнуў галавой.

— Тады — да пабачэння. Жывуць Сонца i Кiсларод. Толькi скажы мне, Навум, каго б ты, супервядомы тэлевiзiйны ас, аб'явiў Чалавекам з брыльянтавым, прабач, з бронзавым сэрцам за гэты год?

— Старшыню Лiгi барацьбы супроць мутактаў Грома Стралковiча, — не мiргнуўшы вокам адказаў Масейкiн. — Дарэчы, праз два днi лячу да яго, каб зрабiць тэлерэпартаж. Апошнiм часам зноў актывiзавалiся двухгаловыя воўкасабакi, i Гром разам з сябрамi дае iм прыкурыць.

Яны развiталiся. Гай, паказаўшы робатуахоўнiку кантрольны жэтон, лёгка ўскочыў у элегантны двухвiнтавы верталёт i праз колькi iмгненняў ужо ляцеў над зялёнай чыстай зямлёй. Настрой у яго пакрысе прыходзiў у звычную норму унутраны спакой, упэўненасць. Плылi ўнiзе роўныя цянiстыя вулiцы, люстэркi вадаёмаў, многавугольнiкi паркаў i садоў. З-за хмар, сiнявата-ружовых, па-ранiшняму лагодных, распальвалася сонца. Там, дзе хмар не было, бачыўся зыркi блакiт, яшчэ халаднаваты, але (Гай адчуваў гэта кожнай кропелькай душы) вельмi ўстойлiвы, надзейны, быццам быў адкаваны з лепшых гатункаў металу. Нездарма першыя хрысцiяне, глянуўшы на такi блакiт, казалi з вялiкай перакананасцю: "Усе мы, кожны ў свой час, будзем на нябеснай цвердзi". З невялiкага воблака, асветленага яркiмi промнямi, раптам зашалясцеў дождж. Здавалася, пасыпалася на зямлю сонечнае зерне.

Вось памiж аксамiтнага разлiву лесу паказаўся Дом Пераўтварэнняў. Круглы, трыццацiпавярховы, з высокай мачтай-маяком на самым версе. Каля гэтай мачты i пасадзiў свой верталёт Гай. Сонца люстравалася ў алюмiнiевых i медных пласцiнах, якiмi быў высцелены дах.

У Доме Пераўтварэнняў уладарылi робаты: лiфцёры, электрыкi, праграмiсты, санiтары, буфетчыкi, асенiзатары, цырульнiкi… Маўклiвая жалезнаскурая раць адразу акружала кожнага чалавека, якi завiтваў сюды. Робаты былi сама абаяльнасць i добразычлiвасць, прадбачвалi любое жаданне сваiх гасцей, але вочы ў iх свяцiлiся бясстраснасцю i механiчным спакоем, i недалёка ад iсцiны прайшоў той мудрэц, якi сказаў, што нiколi не паразумеецца жывое са штучным, ген з найдасканалейшай мiкрасхемай. Пасля вядомага паўстання ў Германii робатам, у адрозненне ад людзей, забаранiлi ствараць якiя-небудзь партыi або групоўкi, тых, хто не згадзiўся, кiнулi пад прэс i ў пераплаўку. Але хадзiлi ўпартыя чуткi, што тут, у Доме Пераўтварэнняў, якi аж кiшэў робатамi, у глыбокiм падполлi дзейнiчае iхняя тэрарыстычная арганiзацыя "Металiчная Рука". Нападаў на людзей, праўда, пакуль што не было, i размовы аб нейкiм падполлi можна было б назваць недарэчным мiфам, каб не паведамленне тэлежурналiстаў (у тым лiку i Навума Масейкiна), што ў раёне Тоўстага Лесу зафiксавана на кiнаплёнку сустрэча двух робатаў з мутантамi. Што прывяло робатаў у Тоўсты Лес, калi там дазволена бываць толькi навукоўцам i членам Лiгi барацьбы супраць мутантаў?

У ярка асветленым, прасторным i, што асаблiва ўражвала, нетаропкiм лiфце Гай Дубровiч апусцiўся на пятнаццаты паверх. Тут быў Духоўны цэнтр Дома Пераўтварэнняў, тут з кожным, хто захацеў пераўтварыцца, цэлых пяць хвiлiн гутарыў сам доктар Метэор, заснавальнiк Дома, праўда, гутарыў з экрана. Ён быў адзiным чалавекам памiж соцень робатаў.

Гая ўвялi ў маленькi круглы пакой, пасадзiлi ў крэсла-вяртушку. Адразу ж успыхнуў экран i лысая галава доктара Метэора, добра вядомая ўсiм зямлянам, з'явiлася на экране, суха ўсмiхнулася.

— Прырода толькi часцiнка таго, што можна ўявiць, — загаварыў доктар Метэор. Гэтую першую фразу Гай Дубровiч вывучыў назубок яшчэ ў малодшых класах лiцэя. Яна, гэтая фраза, назаўсёды адцiснулася, нiбы клiшэ, у памяцi зямлян розных пакаленняў. З ёй можна было не згаджацца, спрачацца, але тут, у Доме Пераўтварэнняў, дзе вярхоўным жрацом i ледзь не богам быў доктар Метэор, ёй пачыналася кожная яго тэлеразмова.

— Чалавек — лiсцiк на дрэве Прыроды, — казаў мiж тым доктар. — Тры сыны чалавецтва «зняважылi» чалавецтва: Капернiк, сказаўшы, што не Зямля цэнтр Сусвету, Дарвiн, паставiўшы на першае месца не Бога, а вiдавы адбор, i Фрэйд, якi асмелiўся даказаць, што чалавечае «я» не абсалютны гаспадар чалавечага цела. Паболей бы такiх зняваг! Навекi ж запомнiм, што мы, людзi, родзiчы траве i дрэву, саве i ластаўцы, ваўку i зайцу, барсуку зямному i кiту марскому. Ты, мой брат па жывой зялёнай планеце, хочаш сёння пераўтварыцца, хочаш на нейкiя iмгненнi адчуць сябе птушкай або зверам, рыбiнай або насякомым. Ты хочаш пераступiць, пераскочыць тую рысу, што аддзяляе цябе, жывога чалавека, ад iх, таксама жывых. Аб такiм марылi многiя пакаленнi, звычайныя людзi i мудрацы. Такому навучаў Буда. Запомнi яго словы: "Я буду бiць у барабан бяссмерця ў iмгле гэтага свету". Чуеш, як гучыць, як запаўняе цiшыню барабан бяссмерця? Запомнi, што найвялiкшае, найгалоўнейшае багацце Прыроды — жыццё. I не толькi чалавечае. Кiм ты хочаш стаць?

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.