Герберт Уэллс - Чалавек-невідзімка

Здесь есть возможность читать онлайн «Герберт Уэллс - Чалавек-невідзімка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек-невідзімка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек-невідзімка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чалавек-невідзімка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек-невідзімка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Што вы збіраліся рабіць у Порт-Бэрдоку? У вас быў які-небудзь план?

— Я хацеў уцячы за граніцу. Але, сустрэўшы вас, я змяніў сваё рашэнне. Таму што стала цяплей і мне лягчэй заставацца нябачным, я думаў, што лешп усяго мне адправіцца на поўдзень. Таямніца ж мая раскрыта, і тут усе будуць шукаць захутанага чалавека ў масцы. А адсюль ёсць параходныя зносіны з Францыяй. Я думаў, што можна рызыкнуць пераправіцца на якім-небудзь параходзе. А з Францыі я мог бы па чыгунцы паехаць у Іспанію ці нават адправіцца ў Алжыр. Гэта было б лёгка ажыццявіць. Там можна круглы год заставацца невідзімкам і не мерзнуць, і рабіць што хочаш. Валацугу гэтага я ператварыў бы ў перасовачны склад маіх грошай і кніг, пакуль не ўладкаваўся б з перасылкай таго і другога па пошце.

— Зразумела.

- І раптам гэтай жывёліне ўздумалася пажывіцца маёй маёмасцю. Ён украў мае кнігі, Кемп! Мае кнігі! Няхай ён толькі мне пападзецца!..

— Але спачатку трэба атрымаць у яго кнігі.

— Дык дзе ж ён? Хіба вы ведаеце?

— Ён сядзіць у гарадскім паліцэйскім упраўленні, у самай глухой турэмнай камеры, якая толькі знайшлася, — ён сам аб гэтым папрасіў.

— Нягоднік! — сказаў Невідзімка.

— Гэта некалькі мяняе нашы планы.

— Трэба здабыць кнігі, кнігі вельмі патрэбны.

— Вядома, — паспешна згадзіўся Кемп, якому пачуліся крокі ў двары. — Вядома, кнігі абавязкова трэба здабыць. Але гэта будзе няцяжка, калі толькі ён не даведаецца, што іх патрабуюць для вас.

— Правільна, — сказаў Невідзімка і задумаўся.

Кемп беспаспяхова стараўся што-небудзь прыдумаць, каб падтрымаць размову, але Невідзімка загаварыў сам.

— Цяпер, калі я апынуўся ў вас, Кемп, усе мае планы мяняюцца. Вы — чалавек здольны зразумець мяне. Яшчэ можна зрабіць многае, вельмі многае, нягледзячы на страту кніг, на агалоску, нягледзячы на ўсё, што здарылася і што я вытрываў… Вы нікому не казалі пра мяне? — спытаўся ён раптам.

Кемп на імгненне сумеўся.

— Мы ж дамовіліся, — сказаў ён.

— Нікому? — паўтарыў Грыфін.

— Ніводнай душы.

— Ну, тады… — Невідзімка падняўся і, сунуўшы рукі ў кішэні, закрочыў па пакоі.

— Так, гэта была памылка, Кемп, вялікая памылка, што я ўзяўся адзін за гэтую справу. Дарэмна змарнаваны сілы, час, магчымасці. Адзін… дзіўна, як мала можа зрабіць чалавек, калі ён адзін! Дробны крадзеж, бойка — і ўсё.

Я шукаю прытулак, Кемп, мне патрэбны чалавек, які памог бы мне, схаваў мяне, мне патрэбна месца, дзе я мог бы спакойна, не выклікаючы ніякіх падазрэнняў, есці, спаць і адпачываць. Словам, мне патрэбны саўдзельнік. Тады магчыма ўсё. Да гэтага часу я дзейнічаў наўздагад. Цяпер мы абмяркуем усе выгады, якія дае нябачнасць, і ўсе звязаныя з ёю цяжкасці. Для падслухоўвання і таму падобнага ў ёй мала карысці: цябе таксама чуваць. Красці яна памагае, але мала. Хаця злавіць мяне цяжка, але, злавіўшы, лёгка пасадзіць у турму. Нябачнасць карысная, калі трэба бегчы ці, наадварот, падкрадвацца. Значыць, яна карысная і пры забойстве. Як бы чалавек ні быў ўзброены, я лёгка магу выбраць найменш ахаванае месца, ударыць, схавацца і ўцячы, як і куды жадаю.

Кемп пагладзіў вусы. Здаецца, хтосьці рухаецца ўнізе.

— Мы павінны заняцца забойствам, Кемп.

— Мы павінны заняцца забойствам, — паўтарыў Кемп. — Я слухаю вас, Грыфін, але гэта не значыць, што я згаджаюся з вамі. Для чаго мы павінны забіваць?

— Не бяссэнсава забіваць, а разумна аднімаць жыццё. Справа бачыцца такім чынам: яны ведаюць, што ёсць Невідзімка, ведаюць не горш нас з вамі, і гэты Невідзімка, Кемп, павінен устанавіць царства тэрору. Невідзімка павінен захапіць які-небудзь горад, хаця б гэты ваш Бэрдак, тэрарызаваць насельніцтва і падпарадкаваць сваёй волі ўсіх і кожнага. Ён выдае свае загады. Ажыццявіць гэта можна тысячу спосабамі, скажам, падсоўваць пад дзверы лісткі паперы. І хто асмеліцца не паслухацца, будзе забіты таксама, як будуць забіты і яго заступнікі.

— Гм, — прамармытаў Кемп, прыслухоўваючыся больш да рыпення дзвярэй унізе, якія адчыняліся, чым да слоў Грыфіна. — Я думаю, Грыфін, — сказаў ён, стараючыся здавацца ўважлівым, — што становішча вашага саўдзельніка было б не з лёгкіх.

— Ніхто не будзе ведаць, што ён мой саўдзельнік, — горача запярэчыў Невідзімка і раптам насцярожыўся. — Стойце! Што там адбываецца?

— Нічога, — сказаў Кемп і раптам загаварыў гучна і хутка: — Я не магу згадзіцца з вамі, Грыфін. Зразумейце ж, не магу. Для чаго весці заведама прайграную гульню? Хіба гэта можа даць вам шчасце? Не станавіцеся адзінокім ваўком. Апублікуйце ваша адкрыццё; калі не хочаце расказаць пра яго ўсяму свету, то даверце яго ў крайнім выпадку сваёй краіне. Падумайце, чаго вы маглі дабіцца з мільёнам памочнікаў…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек-невідзімка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек-невідзімка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек-невідзімка»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек-невідзімка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x