Алесь Станкевіч - Прынагоднае. Эсэ, вершы, публіцыстыка, штосьці пра аўтара

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Станкевіч - Прынагоднае. Эсэ, вершы, публіцыстыка, штосьці пра аўтара» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: Публицистика, Поэзия, russian_contemporary, Биографии и Мемуары, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прынагоднае. Эсэ, вершы, публіцыстыка, штосьці пра аўтара: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прынагоднае. Эсэ, вершы, публіцыстыка, штосьці пра аўтара»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік А. Станкевіча «Прынагоднае» – мастацкае люстэрка яго напружанай інтэлектуальнай працы, вынік працяглых пошукаў, назіранняў і творчых знаходак.Значную частку зборніка займаюць вершы ды эпіграмы.Несумненную гістарычную каштоўнасць уяўляюць дакументальныя занатоўкі і навукова-публіцыстычныя творы А. Станкевіча, яго выступленні, а таксама разважанні і меркаванні па актуальных пытаннях грамадскага жыцця.«Прынагоднае» чытаецца лёгка, на адным дыханні, з захапленнем.

Прынагоднае. Эсэ, вершы, публіцыстыка, штосьці пра аўтара — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прынагоднае. Эсэ, вершы, публіцыстыка, штосьці пра аўтара», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Памяць захавала пэўныя падзеі ды асобныя моманты, нават пахі ды часам вяртае нас да іх… Помніцца як татка, прыходзячы з працы, уздымаў мяне ледзь не пад столь. У яго грубых спрацаваных руках мне было ўтульна і надзейна, ад яго ж пахла бянзінам ды тытунём, ды трошку калоліся няголеныя палічкі. Дарэчы, пах бянзіну ці нейкі іншы адмысловы пах машын вабіў мяне на працягу ўсяго дзяцінства, ды й ня дзіва, татка ж рабіў шафёрам і былі ў яго карыстаньні «палутарка» – гэта грузавічок кшталту сучаснай «Газэлі», легкавік «Хорх» – гэта прабацька сучасных «Аўдзі», ды вайсковы матацыклет з люлькай «М-72», вядома ж калі-нікалі я катаўся з татам.

А яшчэ ж выразна захавала памяць пах у вясковай хаце, на радзіме продкаў у Глухскай Сялібе, калі там даставалі з печы караваі гарачага хлебу, а калі ён крыху астываў, мне даставаўся няведамы ў горадзе пачастунак – вялікі ды надзіва смачны акраец, а да яго яшчэ цэлая конаўка сырадою, як казалі, толькі з-пад кароўкі… На вёсцы я бываў ня часта, але з вялікай ахвотай, надта ж там шмат было цікавага гарадскому падшыванцу…

З таткам Бадай шчэ ня было мне чатырох год калі будучы у сваякоў у вёсцы - фото 1

З таткам

Бадай шчэ ня было мне чатырох год, калі будучы у сваякоў у вёсцы Паплаўшчына, я дзівіўся, што па хаце гуляюць куры, што сабакі ня крыўдзяць катоў, што каля хаты на дрэве нейкае вялізнае збудаваньне, гэта бусьлянка і там жывуць дужа вялікія і прыгожыя птушкі – буслы. А калі па вёсцы вяртаўся з пашы статак, дзе разам былі і каровы, і козы, і авечкі, і сабакі, дык гэта быў мой першы заапарк. А як жа я напалохаўся, калі аднойчы да ганку, адкуль назіраў за дэфіладай з пашы, падыйшлі пара кашлатых невядомых мне жывёлаў ды, гледзячы на мяне, пачалі ці то раўсьці, ці мычэць, а былі то звычайныя авечкі…

Мой жа пляменьнік, нават маладзейшы за мяне на год, Лёнька Абакановіч, ускочыў адной з іх на сьпіну, учапіўся рукамі за поўсьць і, як сапраўдны вершнік, паехаў па вуліцы…

Блізка майго гораду Магілёву на Дняпроўскім поплаве ля чыгуначнага мосту і - фото 2

.

Блізка майго гораду Магілёву на Дняпроўскім поплаве, ля чыгуначнага мосту і зараз ёсьць вёска Палавінны Лог, жыла ў ёй з дзецьмі ды ўнукам старэйшая сястра маёй маці, мая цётачка Фруза. Да яе на госьці мы з бацькамі выпраўляліся пешкі, ідучы па Паднікольлі ўздоўж Машэкавай гары і даводзілася нам пераходзіць чыгуначны пераезд. Шлагбаум звычайна быў зачынены, дык бацькам прыходзілася пад яго нахіляцца напалам, каб прайсьці, тое ж рабіў і я, а яны ж з мяне сьмяяліся, бо я, нават падняўшы рукі не дастаў бы таго шлагбаўму… Але ж бацькі падавалі прыклад.

Па калгасах тады заробкаў не плацілі, замест грошай налічваліся «працадні», а выжываць мусілі з уласнае гаспадаркі, гэта было прыгоннае права бальшавікоў. Горад, з яго крамамі, быў побач, таму многія імкнуліся прадаць месьцічам свойскага малачка, яек, тваражку, ці якой садавіны, гародніны, вядома ж гэта адрывалася ад сябе ды свіх дзетак Але, атрымаўшы якую капейчыну, можна было нешта неабходнае набыць з адзежы, які танны абутак ці лекі. Звычайным было, што ўлетку амаль усе сяляне хадзілі басанож, а вопратка мужчынская, з большага, была спрэс жаўнерская, гімнасьцёркі, галіфэ – што засталося на сабе пасьля перамогі, кірзовыя боты на нагах былі амаль раскошай. Ды вось жанчынам было складаней, бо на сукенкі, спадніцы разжыцца тканінай было вельмі цяжка, затое шырока ў побыце былі ватоўкі – савецкае вынаходніцтва, на нагах буркі, гэта самаробныя сьцёганыя з сукна ды ваты боты, замест галёшаў – бахілы, таксама самаробныя, клеяныя з аўтамабільных камераў. «Заможныя» апраналіся у плюшавыя паўпаліто. Ужо і першы у сьвеце касьмічны карабель паляцеў, а гардэроб вяскоўцаў не мяняўся, жылі як дзесяткі год раней…

Смачным успамінам нясу скрозь усё жыцьцё адзін з пачастункаў цётачкі сваёй. Аднаго разу, каб пачаставаць нас, яна на хуткім часе з градаў выцягнула каліўца шчэ недасьпелай бульбачкі, пашкрэбла яе ды адварыла, адцэдзіла, зялёнага перья цыбулі нацерушыла зверху, да таго ж дадала жменьку духмянага кропу і ўсё гэта троху паліла алеем.…. Што ж гэта была за смаката! Калі праз чвэрць веку на цешчыным лецішчы я прапанаваў гэтую ж страву сваім сынам, яны таксама былі ў захапленьні, хаця й час быў зусім іншы, ведалі яны ўжо розныя прысмакі…

Сямья нашая складалася з чатырох асобаў, гэта бацькі – Васіль ды Ганна Станкевічы, мой брат Арнольд, старэйшы за мяне на дзесяць год, ды я, званы ў маленстве Сашкам… Усім тром старэйшым давялося добра паспытаць акупацыйнага ліха. Бацькі былі у шэрагу магілёўскіх падпольшчыкаў на працягу паўтара год, Арнольду ж было чатыры-пяць год, ён мог быць толькі неад’емным закладнікам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прынагоднае. Эсэ, вершы, публіцыстыка, штосьці пра аўтара»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прынагоднае. Эсэ, вершы, публіцыстыка, штосьці пра аўтара» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Тарас Рыгоравіч - Вершы. Паэмы
Тарас Рыгоравіч
Андрей Федоренко - Сечка. Літаратурныя эсэ
Андрей Федоренко
Отзывы о книге «Прынагоднае. Эсэ, вершы, публіцыстыка, штосьці пра аўтара»

Обсуждение, отзывы о книге «Прынагоднае. Эсэ, вершы, публіцыстыка, штосьці пра аўтара» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x