Ганна Соўсь - Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Ганна Соўсь - Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новым цыклі Свабоды «Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасьці» удзельнікі гістарычных падзеяў гавораць пра тое, як гэта адбывалася, што можна было зрабіць інакш і хто найбольш выйграў ад незалежнасьці. Першае ў цыклі — інтэрвію з адным з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту, лідэрам Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, адкрывальнікам Курапатаў Зянонам Пазьняком.

Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Соўсь: У адным з інтэрвію вы казалі пра тое, што Аляксандар Лукашэнка — чалавек невыпадковы на прэзыдэнцкай пасадзе, што ён зусім не выпадкова прыйшоў да ўлады менавіта ў Беларусі, найбольш савецкай рэспубліцы былога СССР. У Беларусі не праводзілі рэфэрэндуму аб незалежнасьці, як у суседняй Украіне, ды, напэўна, у 1991 годзе беларусы не прагаласавалі б за незалежнасьць на рэфэрэндуме, гэта зрабілі эліты. Апошнія гады вы працуеце ва Ўкраіне і непасрэдна бачыце, колькі каштуе Украіне памкненьне да рэальнай незалежнасьці ад Расеі. Як вы думаеце, ці змагаліся б беларусы за незалежнасьць, як украінцы цяпер?

Фядута: Памятаеце, чым заканчваецца мая кніга 2005 году? Плошчай, на якой амаль няма людзей. Ёсьць экран, на якім Аляксандар Лукашэнка распавядае пра тое, што будзе адбывацца рэфэрэндум, які здыме апошнія перашкоды да таго, як ягоная прэзыдэнтура стала пажыцьцёвай. І адзін чалавек (пасьля я даведаўся, што некалькі) крыкнуў «Ганьба!». Калі я гэта пісаў, я ня ведаў яго імя. Гэта быў Зьміцер Дашкевіч. У той момант, у 2004-2005 гадах, калі я ўсё гэта пісаў, у мяне было адчуваньне, што ўсё скончылася, што больш ня будзе таго пакаленьня, якое здольнае будзе нешта абараніць... А цяпер я бачу, як побач з гэтым адзіным хлопцам, які ў той момант крыкнуў «Ганьба!», зьяўляецца новая генэрацыя... Я разумею, што яны ставяцца да мяне, як да такога маманта, якога не забіваюць толькі таму, што ён стары і яго ўжо не зьясі. І таму, што шмат хто зь іх памятае пра 1994 год ў маёй біяграфіі і ўжо нічога ня ведае пра наступныя часы. Але самае галоўнае тое, што яны зьявіліся.

Соўсь: І ў іх дзеці зьявіліся ўжо.

Фядута: Так. Сымбалічнае імя, якое Дашкевічы далі сваёй старэйшай дачцэ — Мара. Гэта як радок зь песьні на верш Уладзімера Някляева: «Бясконца наша мара аб свабодзе». Задача ў тым, каб мара здолела рэалізавацца. І Зьміцер, і Наста, і Мікола Дземідзенка, і Іван Шыла робяць нешта, каб мара пра свабоду стала рэальнасьцю. У адрозьненьне ад маёй палітычнай генэрацыі, якой здавалася, што вось-вось гэта выпадковы прэзыдэнт сыдзе і ўсё будзе выдатна, гэтыя разумеюць, што жыцьцё складанае, што трэба карміць сям’ю, нешта рабіць, а не чакаць грантаў. Чалавек, які ў вольны час стаіць у пікетах і атрымлівае дубінкай па галаве, а калі трэба зарабляць, бярэ прылады і ідзе зьбіраць мэблю альбо надзявае пальчаткі і ідзе прыбіраць чыюсьці кватэру, альбо бярэ дыктафон і ідзе па сваёй Гародні, працуючы журналістам і не адмаўляючыся пры гэтым ад палітычнай дзейнасьці. Яны дасягнуць большага, чым тыя палітыкі, якія нічым іншым, апроч таго, што чамусьці ў нашай краіне называецца палітыкай, не займаліся. Менавіта таму, што для іх жыцьцё — гэта ня толькі палітыка; для іх жыцьцё — гэта адказнасьць і за краіну, і за сям’ю, і за ўласны лёс. Калісьці зь мяне сьмяяліся, калі я напісаў, што сын аднаго з кіраўнікоў беларускай апазыцыі, мажліва, больш зайздросны жаніх, чым дзеці прэзыдэнта. Я ганаруся тым, што мой прагноз ажыцьцявіўся хаця б у гэтым. Вы разумееце, пра каго я кажу?

Соўсь: Я разумею. І вы такім чынам пачынаеце адказваць на пытаньне, якое я задаю кожнаму герою праекту пра незалежнасьць. Хто ваш асабісты герой незалежнасьці?

Фядута: Мой герой незалежнасьці — гэта Зьміцер Дашкевіч.

Андрэй Клімаў пра памылкі Вярхоўнага Савету падчас рэфэрэндуму 96-га, прыдворных алігархаў і пінжак Лукашэнкі

Удзельнік цыклю «Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасьці» — дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня, былы бізнэсовец, літаратар, грамадзкі дзяяч Андрэй Клімаў.

Ганна Соўсь: Мой суразмоўца мог бы быць беларускім алігархам. Але ягоная кар’ера бізнэсоўца спынілася праз падпісаны імпічмэнт Аляксандру Лукашэнку ў 1996 годзе і ягоную рэзкую заяву, што ён асабіста гатовы «надзець кайданкі» на Лукашэнку. Далей тройчы была турма, агулам сем гадоў зьняволеньня...

Андрэй Клімаў: Па-першае, ня сем гадоў. Былі чатыры гады першай турмы, два гады другой, год трэцяй, і пяць гадоў нагляду мне «павесілі», былі пэўныя абмежаваньні. Разам дванаццаць гадоў атрымліваецца.

Соўсь: Вы былі героем дзьвюх свабодаўскіх кнігаў «Адзін дзень палітвязьня». І на момант выхаду кнігаў мы палічылі, што з усіх зьняволеных Беларусі вы правялі за кратамі найбольш. Цяпер Мікалай Аўтуховіч ваш сумны «рэкорд» пабіў.

Клімаў: Хваліцца насамрэч няма чым, паколькі ўсё мае адседкі — гэта толькі пацьвярджэньне няўдалай пазыцыі, якую заняў я і дэпутаты Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня. Колькасьць загінулых на вайне ня ёсьць крытэрам перамогаў. Я асабіста лічу, што гэта сьведчыць пра няслушны шлях, які выбраў я і мае калегі. Я адседзеў 12 гадоў. 20 гадоў ужо мінула з 1996 году.​

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Ганна Ильберг - Клара Цеткин
Ганна Ильберг
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Ожоговская
Павел Стовбчатый - Для Гадо. Возвращение
Павел Стовбчатый
Ганна Навасельцава - Калі цябе спаткае казка…
Ганна Навасельцава
Ганна Гороженко - Воля Ізабелли
Ганна Гороженко
Отзывы о книге «Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x