Ганна Соўсь - Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Ганна Соўсь - Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новым цыклі Свабоды «Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасьці» удзельнікі гістарычных падзеяў гавораць пра тое, як гэта адбывалася, што можна было зрабіць інакш і хто найбольш выйграў ад незалежнасьці. Першае ў цыклі — інтэрвію з адным з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту, лідэрам Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, адкрывальнікам Курапатаў Зянонам Пазьняком.

Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Соўсь: У рамках гэтага цыклю мы спрабуем зрабіць своеасаблівую работу над памылкамі, спрабуем прааналізаваць, што можна было зрабіць інакш, каб у Беларусі мяняліся прэзыдэнты? Што можна было зрабіць інакш у 1991-м? У 1994-м, 1996-м, 2004-м, 2006-м, 2010-м, 2015-м? Калі быў пункт невяртаньня?

Фядута: Выканаўчая ўлада апынулася ў руках аднаго чалавека, прэзыдэнта, у верасьні 1994 году, калі беларускі парлямэнт (гэта быў яшчэ парлямэнт, а не, як кажуць цяпер калегі-журналісты, «палатка») прыняў папраўкі ў закон аб мясцовым самакіраваньні і фактычна стварыў прэзыдэнцкую вэртыкаль.

Соўсь: Тады дэпутаты гэтага не ўсьведамлялі?

Фядута: Усьведамлялі, але яны, прабачце, думалі пра свой ўласны лёс, а не пра лёс краіны. Я пасьля размаўляў з сынам аднаго з тагачасных дэпутатаў, які ўжо памёр. Мы калісьці вучыліся ў адным унівэрсытэце, і, нягледзячы на тое, што зь ягоным бацькам у нас былі вельмі складаныя стасункі, з гэтым хлопцам мы неяк пагутарылі. Я казаў: «Слухай, бацька ж шчыра верыў у будучыню краіны». І гэты малады чалавек сказаў: «Мой бацька? Ніколі. Ён думаў пра сябе». Але гэта мой былы аднакашнік сказаў пасьля таго, як сам адседзеў пэўны час у турме. На жаль, ня ўсе ўсьведамляюць адказнасьць за будучыню краіны. Не ўсьведамляюць дэпутаты, асабліва сёньняшнія, гэта для іх усяго толькі чарговая прыступка ў кар’еры. І тое, што выбарцы галасуюць менавіта за такіх людзей, і тое, што мае былыя калегі-настаўнікі ўдзельнічаюць у гэтым у якасьці чальцоў выбарчых камісій, гэта жудасна. Таму што настаўнік хлусіць ня мае права, а калі яны гэта робяць і кажуць, што ад іх нічога не залежыць, гэта хлусьня. Ад іх залежыць усё, найперш будучыня.

Соўсь: Як Андрэй Клімаў тройчы быў зьняволены фактычна за тое, што ў 1996 годзе публічна запрапанаваў асабіста надзець кайданкі на Лукашэнку, так, як мне здаецца, і вы ў сьнежні 2010-га трапілі ў турму КДБ амаль на чатыры месяцы ня толькі таму, што былі ў камандзе кандыдата на прэзыдэнты Ўладзімера Някляева, але ўсё ж за тое, што «здрадзілі» ў 1995-м і сталі апанэнтам. У мяне пытаньне да вас як да аўтара біяграфіі Лукашэнкі. Якія рысы найбольш вызначаюць кіраўніка Беларусі? Ці помсьлівасьць сярод іх?

Фядута: Не. Калі б ён хацеў мяне пакараць за тое, што я пайшоў ад яго, што я напісаў пра яго, ён бы гэта зрабіў раней, і магчымасьці такія ў яго былі. Напрыклад, адразу пасьля таго, як выйшла біяграфія Лукашэнкі, якую я напісаў, у мяне было спатканьне з адным супрацоўнікам Адміністрацыі прэзыдэнта, які сказаў, што яе кіраўніцтва прачытала на загад спадара Шэймана маю кнігу «на прадмет магчымасьці завядзеньня крымінальнай справы». Я спытаўся: «Ну і як?» Ён адказаў, што за тры моманты маглі бы завесьці. Я пытаюся: «Чаму не завялі?» Ён адказвае: «Рэзалюцыя першага кіраўніка». Мы размаўлялі пра гэта, пераходзячы праз дарогу. Я проста спыніўся пасярод плыні машын і пачаў рагатаць. Я гісторык літаратуры, я ведаю, якія рэзалюцыі ставілі расейскія імпэратары на дакладах. Гэта была рэзалюцыя, амаль як у Мікалая Першага пра таго ці іншага дзекабрыста, які ня трапіў пад суд. Рэзалюцыя была наступная: «Пакінуць без наступстваў». Ён ня помсьціў тым, хто быў побач зь ім у штабе 1994 году.

Соўсь: Удзячны дагэтуль за дапамогу?

Фядута: Напэўна, так. Тое, што мы атрымлівалі, было менавіта за тое, што мы рабілі пасьля. Гэта ніяк не было зьвязана з сыходам, наадварот. Я разумею, што мог ня выйсьці з «амэрыканкі», калі б Аляксандар Рыгоравіч узяў калькулятар і палічыў, колькі і чаго я напісаў. Але ў той момант ён ужо для сябе вырашыў і лёс Някляева, і лёс усіх астатніх, з кім ён быў асабіста знаёмы. У тым ліку і мой. І менавіта таму я, хутчэй за ўсё, і застаўся жывы пасьля «амэрыканкі». Калі чалавека з маім хворым сэрцам прагнаць некалькі разоў па лесьвіцы пад крыкі і грукат дубінак, пасьля можна выклікаць «хуткую дапамогу» і везьці ў шпіталь. Тое, што са мной такога не адбылося, я разумею, што каманды не было. Наадварот, яны ведалі, што Лукашэнка адсочвае лёс тых, каго ён ведае.

Соўсь: Чаму ў найбліжэйшым атачэньні Аляксандра Лукашэнкі цяпер няма фактычна ніводнага чалавека з тых, хто дапамагаў яму прыйсьці да ўлады?

Фядута: Часы зьмяніліся. Калісьці Дзьмітры Булахаў сказаў мне, што з аднымі людзьмі прыходзіш да ўлады, а зь іншымі ўладу ажыцьцяўляеш. Ён меў рацыю. Ён толькі не зразумеў, што гэта тычыцца ня толькі мяне, але і яго. У той момант было некалькі дзён да галасаваньня ў Вярхоўным Савеце, на якім Булахава павінны былі вылучаць на старшыню Канстытуцыйнага Суду, дзе ён не атрымаў падтрымкі дэпутацкай большасьці, дзякуючы ў тым ліку і таму, што Аляксандар Лукашэнка гэтага не захацеў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Ганна Ильберг - Клара Цеткин
Ганна Ильберг
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Ожоговская
Павел Стовбчатый - Для Гадо. Возвращение
Павел Стовбчатый
Ганна Навасельцава - Калі цябе спаткае казка…
Ганна Навасельцава
Ганна Гороженко - Воля Ізабелли
Ганна Гороженко
Отзывы о книге «Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x