Міхась Стральцоў - Загадка Багдановіча

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Стральцоў - Загадка Багдановіча» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Беларусь, Жанр: Публицистика, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Загадка Багдановіча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Загадка Багдановіча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У гэтай кнізе М. Стральцоў вядзе гаворку пра Максіма Багдановіча, даследуе яго паэтычную, крытычную, асветніцкую дзейнасць.

Загадка Багдановіча — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Загадка Багдановіча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вернемся да цыкла «Мадонны». Калі ў цыкле «У зачарованым царстве» свет паганскі кантрастуе са светам сучаснай паэту рэчаіснасці, то ў «Мадоннах» такога кантрасту няма: тут усюды гарманічна, мякка ўзяты адзін свет — свет, умоўна кажучы, «хрысціянскі», бо не станем жа мы адмаўляць, што ідэя «мадонны», як увасаблення зямной, а ў гэтым сэнсе і боскай прыгажосці, ёсць ідэя адраджэнчая і «хрысціянская». Іншая справа, што мадонна ў Багдановіча, як было ўжо сказана, усюды беларуская, паколькі і «хрысціянская» ідэя даўно ўжо стала і «беларускай» — у свеце маральных вызначэнняў, а цяпер, пасля цыкла Багдановіча, набыла і мастацкае вызначэнне.

Мадонна для Багдановіча — гэта не проста ўвасабленне жаночай прыгажосці. Жаночая прыгажосць набывае для паэта сэнс і знаходзіць сабе апраўданне тады, калі яна ўвысакароджана святым прызначэннем жанчыны-маці. Менавіта вось так чытаюцца вершаваныя апавяданні «У вёсцы» і «Вераніка» з Багдановічавага цыкла, на якіх усюды светла ляжыць ціхамірны водбліск далёкага італьянскага Адраджэння, у якіх праз рысы вясковай дзяўчынкі і паненкі Веранікі праступае несмяротны вобраз Рафаэлевай мадонны, той мадонны, што натхняла Пушкіна і Дастаеўскага (ды і ці адных толькі іх!), пра якую старэйшы сучаснік Пушкіна і яго настаўнік Жукоўскі пісаў так: «Расказваюць, што Рафаэль, нацягнуўшы палатно сваё для гэтай карціны, доўга не ведаў, што на ім будзе: натхненне не прыходзіла. Аднойчы ён заснуў з думкай пра Мадонну, і, мусіць, нейкі анёл разбудзіў яго. Ён прахапіўся: яна тут, закрычаў ён, паказаўшы на палатно, і накрэсліў першы малюнак… На яе твары нічога не выказана, гэта значыць, на ім няма выразу зразумелага, які б меў пэўнае імя; але ў ім знаходзіш, у нейкім таямнічым спалучэнні, усё: спакой, чысціню, веліч і нават пачуццё, але пачуццё, якое перайшло ўжо за мяжу зямнога, значыцца, мірнае, пастаяннае — яно не ў стане ўжо замуціць яснасці душэўнай… Яна не падтрымлівае Дзіцёнка, але рукі яе пакорліва і свабодна служаць яму прастолам… I ён, як цар зямлі і неба, сядзіць на гэтым прастоле».

На «крывой і вузкай» вясковай вулачцы, сярод «вясковай нуды» паэт робіцца сведкам таго хвалюючага, высокага пачуцця, той прыгажосці душэўнай, ад якой і сам харашэе душой. I не так важна, што яго Мадонна — «так год васьмі дзяўчынка», а яе дзіцёнак — замурзаны вясковы хлопчык, можа брацік той дзяўчынкі, якой маці, ідучы ў поле, строга наказала быць нянькай. Важна не гэта, а вось што:

Дзяўчынка к хлопчыку нагнулася і, слёзкі
Сціраючы яму, штось пачала казаць,
Каб заспакоіць плач — зусім, як быццам маць,
I саліваліся ў жывы абраз ядыны
Той выгляд мацеры ды з воблікам дзяўчыны
Дзіцячым, цененькім…

Ад ідылічнай і ў той жа час нейкай трывожна трапяткой карцінкі, падгледжанай паэтам, павеяла «якойсь шырокаю, радзімаю красою». Але далей паэт піша:

А можа не краса была ў дзяўчынцы той, —
Дзяўчынцы ўпэцканай, і хілай, і худой, —
А штось вышэйшае, што Рафаэль вялікі
Стараўся выявіць праз маці божай лікі.

У «дзяўчынкі ўпэцканай, і хілай, і худой» па-зямному няма нічога прыгожага (ды гэта і не краса — так і кажа ці, дакладней, сумняваецца ў такой красе паэт), проста зямной красы няма, зямная краса будзе красою тады, калі яна стане «радзімаю» — г. зн. аплодненай нечым «вышэйшым», красою.

Вядома, Багдановіч думае над тым, што так добра сфармуляваў сучасны рускі паэт Мікалай Забалоцкі:

…что есть красота
И почему ее обожествляют люди?
Сосуд она, в котором пустота,
Или огонь, мерцающий в сосуде?

Дарэчы, верш, з якога ўзяты гэтыя радкі, у Забалоцкага называецца «Непрыгожая дзяўчынка». I ў яе, у гэтай дзяўчынкі, і блізка няма таго, што ў жыццёвай звычайнасці завуць прыгажосцю: «…рот длинен, зубки кривы, черты лица остры и некрасивы». Розніца ў тым, што сучасны паэт усведамляе гэта як трагедыю — і ў дачыненні да яе, «бедной дурнушки» (яна яшчэ не здагадваецца пра гэтую трагедыю, але нам, чытачам, робіцца яшчэ вусцішней і самотней ад таго), і ў дачыненні да самой прыгажосці, бо магчымасць трагедыі «непрыгожай дзяўчынкі» — гэта балючае паражэнне ў чалавечым свеце ўсё той жа красы, вышэйшай, трэба сказаць, красы.

Для Багдановіча ніякай трагедыі тут няма. Не таму, што ён не здагадваецца пра магчымасць яе, а хаця б проста таму, што не гэта трагедыя цікавіць яго. Ён ведае іншыя трагедыі і драмы, іншую меру і іншую трагедыю прыгажосці. Вераніка з аднайменнага вершаванага апавядання і прывабная і маладая, але ж не гэта істотнае для аўтара. Праўда, нейкім чынам (і то на самым пачатку) гэта мае нейкае значэнне для апавядальніка, які закахаўся ў Вераніку і вершам прызнаўся ёй у каханні. З хваляваннем чакае ён і не можа дачакацца адказу. Калі ж надараецца спаткацца з Веранікай і загаварыць, —

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Загадка Багдановіча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Загадка Багдановіча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
Ірына Багдановіч - Чаравікі маленства
Ірына Багдановіч
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Стральцоў
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Ірына Багдановіч - Вялікдзень
Ірына Багдановіч
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Стральцоў
Максім Багдановіч - Вянок
Максім Багдановіч
Багдановіч Максім - Вершы 1908-1909 гадоў
Багдановіч Максім
Отзывы о книге «Загадка Багдановіча»

Обсуждение, отзывы о книге «Загадка Багдановіча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x