Казько Віктар - Дзікае паляванне ліхалецця

Здесь есть возможность читать онлайн «Казько Віктар - Дзікае паляванне ліхалецця» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікае паляванне ліхалецця: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікае паляванне ліхалецця»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новай кнізе вядомага беларускага празаіка сабраныя эсэ ды публіцыстычныя творы апошніх гадоў. Назвы твораў гавораць самі за сябе: “Дзікае паляваньне каралёў сталіншчыны”, “Абуджэньне памяці”, “Так на Беларусі хаваюць прарокаў”, “Зазірнуць у вочы свайму “Я”, “Я вам ніколі ня хлусіў” і інш. Зборнік твораў адметны, як і ўся творчасьць Віктара Казько вастрынёю і надзённасьцю, болем за родную мову, краіну ды культуру. Чытаючы філязофскія разважаньні Віктара Казько, пераплеценыя фактамі з недалёкага мінулага, пачынаеш разумець, што сёньняшняя Беларусь загубілася ў хлусьні і цемры “савецкай стабільнасьці” і ніяк не хоча зь яе выбірацца, бо і сёньня валадарыць той, для каго цемра, страх і боль іншых – плённая глеба. Нягледзячы на пэсімістычны вобраз, аўтар не пакідае надзею і веру ў беларускі народ, які для Віктара Казько – крыніца натхненьня і трываньня ў цяжкія часы дэнацыяналізацыі, дыктатуры і амаральнасьці.

Дзікае паляванне ліхалецця — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікае паляванне ліхалецця», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тая ж нядзеля трыццатага кастрычніка бярэ толькі разгон, урастае каранямі ў дзень будучы. Тыя ж трынаццаць гадзін сорак хвілін. Застыглыя, аслепленыя жалезнымі кратамі машыны спецыяльнага прызначэння каля тратуараў. Ідуць беларусы, ідуць. Нешта ж вельмі багата іх развялося. Мовы сваёй не ведаюць, а беларусамі завуцца. У той жа час у іх кватэрах з блакітных экранаў тэлевізараў рэспубліцы ўсміхаецца міністр. У нас ужо свой твар паказвалі Пракуратар, Куратар. I вось цяпер Міністр. «Сустрэча для вас». Чалавек і міністр. Расказвае аб сваім жыцці-быцці, спачувае і шкадуе  — дарэмна вы, грамадзяне-пісьменнікі, пайшлі памінаць продкаў. Валянціну Распуціну: ну навошта яму спатрэбілася збядняць свой талент, зводзіць яго да публіцыстыкі. Айчына, народ прагне ад яго раманаў. Пасля чаго чытае верш Расула Гамзатава, той самы, знамянальны, аб дарозе і кані, каго трэба вінаваціць, калі конь спатыкаецца.

Гэта гучыць для Беларусі і беларусаў, пэўна, і для самога Міністра як прароцтва. У трынаццаць гадзін сорак хвілін дзяржаўны конь сапраўды спатыкнуўся каля падыходу да Маскоўскіх могілак. Цяпер самая стабільная рэспубліка ў краіне надоўга пазбавіцца сваёй услаўленай у вярхах прыпяцка-чарнобыльскімі салаўямі стабільнасці, на імгненне, але пакажа свету свой сапраўдны твар і характар. Зусім не той твар і зусім не той характар, заношаны і загаджаны алілуйшчыкамі застою, салістамі і харамі сталіншчыны і брэжнеўшчыны, харалам, што і сёння пры добрым здароўі і ў росквіце славы іх паслядоўнікаў. Будзе яно, як і ў тыя часы, сёння і вечна, у пару жніва і сяўбы, у гадзіну выпрабаванняў, жалобным і грозным, гнеўным, але і велічным і мудрым, хоць і непранікальным і недаступным «ўрэмяншчыку».

Не, само паляванне яшчэ не пачалося. «Урэмяншчык» жа звыклы дзейнічаць у сваё «ўрэмя», строга планава, згодна загаду. А гадзіна ікс запланавана на чатырнаццаць нуль-нуль апоўдні. У запасе яшчэ дваццаць хвілін. I тое, што адбываецца зараз на Ленінскім праспекце, былым Сталінскім, на падыходзе да Маскоўскіх могілак, трэба ўспрымаць, пэўна, як ініцыятыву знізу. Нізы не вытрымалі. Група асоб у цывільным, лікам не менш дзесяці, выхапіла з пешай плыні Зянона Пазняка, выключыла нервова-паралітычным газам, запхнула ў машыну (крыху пазней народ адбіў яго). Тое ж самае і з мастаком Марачкіным. Яго разам з сям’ёй арыштавалі і на машыне павезлі ў невядомым накірунку. Схапілі мастака Купаву. Машыну вядомага скульптара Анатоля Анікейчыка, аўтара надмагільных помнікаў Уладзіміру Сямёнавічу Караткевічу і Пятру Міронавічу Машэраву, спыняюць на паўдарозе і не вельмі ветліва, але без прымянення сілы і спецсродкаў, скіроўваюць туды, адкуль ён прыехаў. Анікейчык вёз кветкі на магілы Караткевіча і Машэрава. Праз тры месяцы яго самога  — народнага мастака рэспублікі, народнага дэпутата Вярхоўнага Савета БССР  — павязуць з кветкамі на Маскоўскія могілкі. I, здаецца, той-сёй зажурыцца, падумае аб тым, хто яму створыць помнік. Анікейчык памрэ сам, таксама, як той вясковы егер, ад разрыву сэрца. Так і просіцца сказаць: нешта няладнае ў гэтых беларусаў з сэрцам, трэба б дапамагчы беларускім таварышам. Як будзе моўлена пазней з нагоды падзей у Грузіі адным нашым вельмі шаноўным чалавекам. I яшчэ: дагуляўся хлопчык, гэта было ўжо моўлена раней, па тэлефоне, калі загінуў Машэраў.

А беларусы самі, па сваёй ахвоце ідуць да могілак, як і раней, строга выконваючы правілы вулічнага руху, як заведзена ўжо ў Мінску, чым ён і ганарыцца.

Зусім-зусім без нечага гадзіна ікс: чатырнаццаць нуль-нуль. Каля Маскоўскіх могілак па падліку дасведчаных людзей (лічыў доктар фізіка-матэматычных навук па сістэме, якая ўжывалася ў старажытным Рыме: плошча сто на сто метраў  — дзесяць тысяч чалавек) больш дзесяці тысяч мінчан. Па неафіцыйным сведчанні асоб афіцыйных  — дзве тысячы міліцыянераў. Уваход на могілкі перакрыты карэ з курсантаў Мінскай школы міліцыі. Сцяна. Некалькі сот чалавек блукае сярод могілак. Іх адтуль не выпускаюць, нібы яны атрымалі там цяпер права на жыхарства. Нікога таксама не пускаюць на могілкі.

Але ўсё яшчэ мірна, спакойна і нават разухабіста дабрадушна. Міліцыя спыняе, відавочна, не свайго ведамства машыну, якая нейкім цудам праскочыла ўсе ачапленні:

— Ваша пуцёўка?

— Меў бы я пуцёўку, знаходзіўся не каля могілак, а на беразе Чорнага мора.

— Правы?

— Якія ў мяне могуць быць правы ў такім ачапленні. У мяне іх ужо адабралі.

— Каціся, лявак няшчасны, пакуль мы добрыя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзікае паляванне ліхалецця»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікае паляванне ліхалецця» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x