Франтишек Олехнович - У капцюрох ГПУ

Здесь есть возможность читать онлайн «Франтишек Олехнович - У капцюрох ГПУ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, Издательство: Янушкевіч, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У капцюрох ГПУ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У капцюрох ГПУ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая аповесць убачыла свет у канцы 30-х гадоў адразу на сямi эўрапейскiх мовах. Цяпер i беларускаму чытачу прапануецца малавядомы аўтарскi варыянт. Ён уключае больш як трыццаць новых раздзелаў i аўтабiяграфiчны дадатак. Гэтае выданне — своеасаблiвы дзённiк пакутнiка, вязня ГУЛАГу — дапаможа лепш зразумець складаную эпоху, а таксама светапогляд i жыццёвыя пазiцыi аўтара.

У капцюрох ГПУ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У капцюрох ГПУ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Значыцца, няма ўжо нiякага сумлеву: хлапец, якi страляў у Варшаве ў савецкага паўпрэда — гэта той самы Барыс Кавэрда, экспэдытар часапiсу «Беларускай Рады», мiлы, цiхi, ветлы хлапчук.

Гэта, значыцца, ён!

Аляхновiч узяў паслухмяна пяро ў рукi й пачаў:

«Я знаў у Вiльнi Барыса Кавэрду як сымпатычнага…»

Божа мой! Што я пiшу!

Старанна замазаў «сымпатычнага» йна гэтае месца напiсаў: «недаразьвiтага, дэгэнэратыўнага тыпа…»

Задумаўся.

Што далей?

Падыйшоў Пятроў.

— Ну як-жа там iдзе?

— Пiшу, пiшы!

— Добра. Пiшэце ўсё, што ведаеце. Курыце?

— О! Куру!

— Вось для вас папяросы.

З гэтымi словамi палажыў на стале цэлую пачку добрых папяросаў.

Я пiсаў i перачыркаваў. Думаў, прыпамiнаў, сушыў сабе галаву й нiчога ня выходзiла.

Праз нейкi час Пятроў зьявiўся iзноў.

— Ну, пакажэце, што вы тут напiсалi?

Глянуў i зароў:

— Што гэта?! Жарты? Ну, паглядзiмо!.. Пашкадуеце!.. Краснаармеец! Узяць яго назад у камару!

Аляхновiч iзноў у сваей камары.

— Ну, што там у вас было? Навошта вас клiкалi? Аб чым пыталiся? — сыпалiся навакол пытаньнi камратаў.

— Дрэнна, — прахрыпеў толькi адно слова знаёмы Кавэрды.

х х х

Увечары, у той самы дзень, iзноў паклiкалi мяне на гару.

Апрача Пятрова, сядзела яшчэ двох чэкiстых: таварыш Эстрым i яшчэ нейкi тып у ваеннай вопратцы.

Пачаў Пятроў:

— Так-с, грамадзянiн!.. Вашыя справы дрэнь… Ня хочаце нiчога казаць, упорна маўчыцё…

— Але-ж я ўжо гэтулькi казаў, што ня ведаю, аб чым яшчэ мог-бы гаварыць… Кажэце, пытайцеся, я на ўсё буду адказваць…

— Скажэце, аб якiх вы яшчэ ведаеце тэрорыстычных актах, выкананых «Беларускай Радай»?

— Я? Аб тэрорыстычных актах? Першы раз чую.

— Ну, ну, ну! Толькi бяз гэтага дуракаваляньня. Дык-жа ведама, што вы тэрорысты?

— Я тэрорысты?

— Ну, ведама, вы ня йшлi з рэвольвэрам у руцэ, як Кавэрда, але былi галоўным iнсьпiратарам, завадатаем усяго. Го-го, вiцэ-старшыня й нiчога ня ведае!

— О, Божа! Дык-жа-ж я, дальбог, нiчога ня ведаю!

— He чапайце лепш свайго Бога, ён усё роўна нiчога вам не паможа, а адказвайце на пытаньне. Бо ведаеце хiба, што вас чакае: тры залатнiчкi, вось тут!.. — i з гэтымi сло-вамi стукнуў мяне ў патылiцу ў тое месца, куды страляюць з нагана.

Я ужо ня меў нiякага сумлеву датычна таго, што буду расстраляны.

Гэтыя крыжаваныя допыты, якiя вялi сьледчыя, трывалi каля трох гадзiн. Чаго яны ад мяне дамагалiся, я так i цяпер ня ведаю. Калi я сказаў, што, колькi мне ведама, «Беларуская Рада» нiякiх тэрорыстычных актаў на сваiм сумленьнi ня мела, а забойства Войкава магло быць справаю рук тэрорыстых расейскiх, Пятроў хiтра прыплюшчыў адно вока й заявiў:

— А я вось што вам скажу, грамадзянiн! У той час, як Кавэрда страляў, на вакзале быў там i Паўлюкевiч. Ну? Што вы на гэта?..

Што-ж я меў сказаць на гэта? Нiчога. [10] У 1934 цi 1935 г. польская ўлада арыштавала Паўлюкевiча й яго судзiлi ў Вiльнi за шпiянаж. Справа адбывалася пры зачыненых дзьверах. Засудзiлi яго на 4 гады вастрогу. Тыя, каму ўдалося быць на судзе, казалi мне, што на працэсе выясьнiлася, што Паўлюкевiч займаўся шпiянажам на карысьць Саветаў ужо даўно. Хто ведае! Можа, ужо як старшыня Беларускай Рады Паўлюкевiч быў на службе Саветаў? Хто ведае? Можа, i забойства паўпрэда было справай сваiх-жа савецкiх рук. Можа, каб лiквiдаваць Войкава, Саветы выкарысталi свайго чалавека, гэткiм чынам, адным стрэлам забiваючы двох зайцаў: i канфлiкт палiтычны ёсьць, i Войкава няма. У Саветаў усё магчыма. Чорт ведае! Паўлюкевiч ведае. Сталiн ведае! Я ня ведаю.

Цяжкiя часiны

— Ну?

— Што рабiць?

— Трэба рыхтавацца.

— Значыцца, гэта будзе ў панядзелак.

— Загудзе на панадворку матор…

— На калiдоры чуваць хаду…

— Заскрыгацiць ключ…

— Аляхновiч! С вещами!..

— Нiякiх «вяшчэй» браць ня буду.

— Махну толькi таварышам галавой на разьвiтаньне…

Галоўнае: супакой! супакой!.. Ужо нiчога не паможа! Ужо раданькi нiякае няма!

— Раз памiраць! — як казаў Воўк-Мiхайлаў.

Пасьля: на калiдоры зьвяжуць рукi…

Павядуць.

Як-жа там далей? Iз зьвязанымi рукамi сам не ўзглабаюся на грузавiк.

Мусiць, падсадзяць мяне й кiнуць на падлогу.

Грузавiк будзе падскакваць на бруку Савецкай вулiцы, галава мая будзе бiцца аб падлогу грузавiка…

Пасьля брук скончыцца, аўтамабiль пакоцiць па пяску… Гэта ўжо блiзка.

Сунялiся…

Маё ўвабражэньне малявала мне гэткiя няпрывабныя абразкi. Мiж волi. Падсьведама. У поўзабыцьцi. А з поўнай сьведамасьцяй толькi паўтараў сабе:

— Ну, Аляхновiч! Не падгадзь! Не скавычы! Не румзай! Спакойна! Адыграй фiнал апошняга акту свайго жыцьця дастойна, як чалавек, не як парсюкi, якiх вядуць на бойню…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У капцюрох ГПУ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У капцюрох ГПУ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Анатолий Вилинович - Остап Бендер — агент ГПУ
Анатолий Вилинович
Франтишек Кубка - Улыбка и слезы Палечка
Франтишек Кубка
Францішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ
Францішак Аляхновіч
Франтишек Богушевич - Кепска будзе!
Франтишек Богушевич
libcat.ru: книга без обложки
Олехнович Борисовна
Евгений Думбадзе - ГПУ
Евгений Думбадзе
Отзывы о книге «У капцюрох ГПУ»

Обсуждение, отзывы о книге «У капцюрох ГПУ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x