— Ці вера можа азначаць народнасьць?
— Не, вера што іншае, а народнасьць, нацыянальнасьць што іншае, і таму вера ня можа азначаць народнасьці. Прыкладам, немцы ёсьць каталікі, лютэране і кальвіны, аднак яны становяць асобны народ, нямецкі. Каталіцкай веры італьяпцы, французы, ёсьць ангельцы, немцы, беларусы, але гэта розныя, чужыя сабе народы.
Усе беларусы, ці яны праваслаўныя, ці каталікі, роўныя дзеці аднае маткі-Беларусі. Таму трэба нам жыць між собку ў згодзе і узаемна шанаваць адну і другую веру, бо мы усе радзіліся беларусамі, а праваслаўнымі, ці каталікамі — сталіся пасьля хрысьцін. Падобна і партыйнымі людзі становяцца куды пазьней, але ўсё гэта не перашкаджае нам быць добрымі беларусамі і разам стаяць за народную волю, за лепшую будучыню усяго нашага народу і краю.
— Што такое Бацькаўшчына?
— Бацькаўшчына — гэта той край, дзе мы нарадзіліся і вырасьлі, дзе жывуць нашыя бацькі і жылі дзяды, дзе жыве увесь беларускі народ.
— Дзе маюць Беларусы сваю Бацькаўшчыну?
— Нашая Бацьшаўшчына — гэта беларуская зямля, дзе беларусы жывуць спакон веку, абрабляюць гэтую зямлю сваймі рукамі, паліваюць яе сваім потам і крывёй, баронячы яе ад ворагаў. І ў нас самых, у нашым характары адлюстравалася нашая Бацькаўшчына, а у сэрцы мы носім ясную, ніколі нягасную памяць аб ёй. Бацькаўшчына — гэта нашыя бацькі і нашыя дзеці, гэта наш край. У кажным з нас захавана мінуўшчына і будучыня роднае нашай зямлі. Таму мы з сваймі сем'ямі, маемасьцяй, з усімі нашымі таварыствамі, з нашымі сёламі і гарадамі належым да вялікае нашае Бацькаўшчыны — Беларусі.
— Адкуль узяліся на гэтай зямлі Беларусы?
— Гэтую зямлю Беларускую засяляе наш народ ад найдаўнейшых часоў. Як памяць людзкая сягае, заўсёды на гэтай зямлі жылі Беларусы. Яны аселі на гэтай зямлі ў той час, як яна была неабробленая і дзікая і сваймі рукамі, сваёю няўтомнай працаю перарабілі яе на ураджайную і багатую.
VII. ПРА НАЦЬІЯНАЛЬНЫЯ АДЗНАКІ БЕЛАРУСА
— Ці мае Беларускі народ свае нацыянальныя беларускія адзнакі (эмблемы)?
— Так. Беларускі народ мае свае адзнакі. Мае свой гэрб, званы «Пагоняй», і свой беларускі бела-чырвона-белы нацыянальны сьцяг.
— Што такое гэрб?
— Гэрбам называецца знак, які сымбалізуець які-небудзь народ, край, горад, арганізацыю або род. Так, прыкладам, дзяржаўны гэрб былой Расейскай імпэрыі быў двугаловы арол. Бальшавікі пасьля кастрычніцкай рэвалюцыі скасавалі гэны гэрб і увялі свой: молат і серп. Гэрб Нямецкай дзяржавы — аднагаловы чорны арол, да якога нацыянал-сацыялістыя увялі яшчэ гачыкаваты крыж, званы свастыкай.
Гэтак сама гэрбы мелі і цяпер яшчэ маюць розныя роды, заслужаныя перад дзяржавай. Атрымвалі яны іх ад сваіх манархаў і перахоўвалі, як радавыя гэрбы з пакаленьня у пакаленьне.
Пачатку гэрбаў трэба дашуквацца у далёкай мінуўшчыне, калі пісьменнасьці яшчэ або ня было зусім, або была распаўсюджаная так мала, што нават цары ці каралі і вялікія начальнікі былі людзьмі няпісьменнымі, так што для пацьверджаньня свайго загаду сваім падуладным яны пасылалі ім свой знак — гэрб.
Беларускім гэрбам зьяўляецца «Пагоня». «Пагоня» прадстаўляе малюнак узброенага коньніка на белым кані. Коньнік намаляваны на чырвоным шчыце, увесь у панцыры, з шаломам на галаве, у правай выцягнутай угару руцэ трымае шаблю так, як-бы хацеў ен каго-небудзь сячы, у левай руцэ трымае шчыт з шасьцёхканцовым крыжам, конь выцягнуўшыся ў скоку. Адгэтуль, пэўна, і назоў «Пагоня», як-бы гэты рыцар каго-небудзь даганяў.
Паўстаньне «Пагоні», як беларускага гэрбу, датуецца з вельмі даўных часоў гісторыі нашага народу.
Нашыя прашчуры — славяне, якія належалі да плямя крывічоў, да часу прыйма хрысьціянскае веры абагаўлялі сілы прыроды. У іх быў бог сонца, які адначасна быў богам ураджаю, і называўся ён Ярыла. Бог грому і дажджу называўся Пяруном і шмат іншых было багоў з рознымі назовамі.
У найбольшай пашане быў бог сонца Ярыла, бо сонца зьяўляецца найбольшьш дарам прыроды, таму што дае сьвятло і цяпло, а праз гэта і усё жыцьцё на зямлі. У чэсьць бога Ярылы былі сьвяты і урачыстасьці, народ складаў яму песьні і ахвяры. Бог Ярыла сымбалізаваўся белым канём, на якім сядзеў юнак. Гэты знак белага каня э маладым ездаком сымбалізаваў тады рэлігію, як, прыкладам, цяпер крыж сымбалізуе рэлігію хрысьціянскую. Нашыя прашчуры і ужывалі гэты знак для азначэньня прыналежнасьці да плямя і рэлігіі крывічоў.
Читать дальше