Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Издательство: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Жанр: Публицистика, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Дзясяты том склалі аўтабіяграфічныя дыялогі з А. Адамовічам «Маладыя гады» (1985, 2001), а таксама выбраная публіцыстыка 1957–1980 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Стар. 365. …сэнс іх ратнага подзвігу становіцца здабыткам усіх. Асабліва цяпер, калі беларускі народ урачыста адзначае 35-годдзе вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. — Адсутнічае ў першапублікацыі.

Стар. 365. …пра якіх таленавіта расказаў адзін з іх жывых аднагодкаў. — Адсутнічае ў першапублікацыі, якая заканчваецца наступным чынам: «В то же время — это урок нынешним девятнадцатилетним, которых должно воспитывать на опыте их ровесников, не доживших до Дня Победы».

Пазначана высокаю гармоніяй (стар. 365)

Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай», дзе апублікавана пад назвай «Арлен Кашкурэвіч». Упершыню — часоп. «Маладосць», 1979, № 9 пад назвай «Пазначана высокаю гармоніяй».

Датуецца часам першай публікацыі.

Артыкул напісаны да 50-годдзя з дня нараджэння Арлена Кашкурэвіча (1929–2013), беларускага мастака; народнага мастака БССР (1973).

Стар. 367. …Лакснеса… — Лакснес Халдар Кільян (1902–1998) — ісландскі пісьменнік; лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1955).

Стар. 367. …«Фаўста» Гётэ. — Гётэ Ёган Вольфганг (1749–1832) — нямецкі паэт; класік нямецкай літаратуры.

Стар. 367. …разам з цудоўным перакладам В. Сёмухі… — Сёмуха Васіль (нар. у 1936) — беларускі перакладчык; лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Я. Коласа (1992, за пераклад «Доктара Фаўстуса» Т. Мана), кавалер «Залатога Знака Гонару» ГДР (1981), ордэна «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германіяй» (2001), а таксама латвійскага «Ордэна Трох Зорак».

Нашы надзённыя клопаты (стар. 367)

Друкуецца паводле Зб. тв.: у 6 т., т. 6. Упершыню са скарачэннямі — газ. «Літ. і мастацтва», 1979, 23 лістап. пад назвай «Адказнасць пісьменніка». Друкавалася таксама ў кн. «Праўдай адзінай» пад назвай «Нашы надзённыя клопаты».

Датуецца не пазней 16 лістапада 1979 г.

Прамова на пленуме праўлення СП БССР, які праходзіў у Мінску 15–16 лістапада 1979 г. і быў прысвечаны праблемам сучаснага беларускага рамана.

Стар. 368. 3 горкім сумам успамінаеш той даўні час, калі наш вялікі паэт, паміраючы ля сіняй бухты, быў шчаслівы тым, што меў кніжку з друкарні Марціна Кухты. — Пераказ верша М. Багдановіча «Ў краіне светлай, дзе я ўміраю…»:

Ў краіне светлай, дзе я ўміраю,
У белым доме ля сіняй бухты
Я не самотны, я кнігу маю
З друкарні пана Марціна Кухты.

Маецца на ўвазе адзіная прыжыццёвая кніга М. Багдановіча «Вянок», якая была выдадзена ў віленскай друкарні Марціна Кухты (1875–1941/1942) у 1914 г. (на самой кнізе пазначаны 1913 г.).

Стар. 368. …варта працытаваць сёння хоць бы «Неистового Виссариона»… — Так сябры называлі рускага літаратурнага крытыка В. Бялінскага за яго незвычайную гарачнасць і энергію падчас спрэчак па папаважных для яго пытаннях.

Стар. 368. Бахцін — Бахцін Міхаіл (1895–1975) — расійскі філосаф, мысляр, лінгвіст, тэарэтык еўрапейскай культуры і мастацтва.

Стар. 369. …за выключэннем, здаецца, добрага рамана У. Фаменкі… — Фаменка Уладзімір (1911–1990) — расійскі пісьменнік. Размова ідзе пра раман «Память земли».

[Интервью газете «Социалистическая индустрия»] (стар. 372)

Друкуецца паводле газ. «Социалистическая индустрия», 1979, 8 снеж., дзе ўпершыню апублікавана пад назвай «Василь Быков: „Чтобы читателю было над чем задуматься…“» у рубрыцы «Субботние встречи». Інтэрв’ю вёў У. Мехаў.

Датуецца часам першай публікацыі.

Інтэрв’ю надрукавана з наступным уступным словам: «…Шли вражеские танки. Кому довелось бывать в такой ситуации, тот знает, что это значит, — зажавшись в окопчике неполного профиля, ожидать, когда движущееся на тебя бронированное страшилище очутится на расстоянии прицельного выстрела противотанкового ружья или еще ближе, на расстоянии, с которого можно швырнуть в него связку гранат.

Девятнадцатилетний лейтенант, командир стрелкового взвода, следил за приближением танков взглядом бывалого солдата — он уже успел повоевать. В том бою пулеметной очередью ему прошило ногу. Он и теперь удивляется, как товарищам удалось его выхватить почти из-под самых гусениц фашистского танка.

После ночи в хате, где размещены были раненые, он решил добираться до медсанбата сам. Собрав остаток сил, выполз на дорогу, остановил попутную подводу. А хату через некоторое время разворотило снарядом. Товарищи лейтенанта видели это, и, когда деревня снова была освобождена, в список захороненных в братской могиле воинов вписали и девятнадцатилетнего лейтенанта…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x