Датуецца часам першай публікацыі.
З пяшчотаю ў душы (стар. 354)
Друкуецца паводле газ. «Літ. і мастацтва», 1979, 9 сак., дзе ўпершыню апублікавана.
Датуецца часам першай публікацыі.
Артыкул напісаны да 60-годдзя Аляксея Слесарэнкі (нар. у 1919), беларускага акцёра эстрады, чытальніка беларускай літаратуры, пісьменніка; заслужнага дзеяча культуры БССР (1960).
Ведаць тое, аб чым пішаш (стар. 356)
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай». Упершыню — «Лит. газета», 1979, 25 крас. пад назвай «Знать то, о чем пишешь…». Друкавалася таксама ў кн. «Колокола Хатыни», Зб. тв.: у 4 т., т. 4.
Датуецца часам першай публікацыі.
Адказы на анкету «Лит. газеты» ў рубрыцы «Социалистический реализм: художественный опыт и теория». Анкетаванне [у ім таксама прынялі ўдзел пісьменнікі Й. Авіжус (Літва), М. Аляксееў, Р. Бакланаў, Ю. Бондараў, Я. Ісаеў (Расія), Т. Курбанаў (Туркменістан)] праводзілася па наступных пытаннях: «1. Какие НОВЫЕ черты присущи, с вашей точки зрения, современному этапу развития литературы социалистического реализма? 2. Как вы понимаете новаторство в литературе? 3. Какие произведения мировой прогрессивной литературы являются, на ваш взгляд, наиболее значительными и почему? Ощущаете ли вы как писатель их воздействие?» Аднак, як вынікае са зместа, артыкул В. Быкава носіць самастойны характар і мае чыста фармальнае дачыненне да анкеты «Лит. газеты».
Стар. 357. Гусараў Дзмітрый (1924–1995) — расійскі пісьменнік; народны пісьменнік Рэспублікі Карэлія (1994).
Газета — школа слова (стар. 357)
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай». Упершыню — часоп. «Журналист», 1979, № 6 пад назвай: «Василь Быков: Газета — школа слова». Інтэрв’ю браў А. Сакалоў.
Датуецца часам першай публікацыі.
Стар. 359. …выпадак з творчага жыцця, напрыклад, У. Цендракова, які адзін сюжэт сваёй даволі вядомай аповесці ўзяў з газеты. — Цендракоў Уладзімір (1923–1984) — расійскі празаік, сцэнарыст, драматург.
Памяці мастака (стар. 361)
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай», дзе апублікавана пад назвай «Ларыса Шапіцька». Упершыню — «Лит. газета», 1979, 11 ліп. пад назвай «Памяти художника». Пад гэтай жа назвай друкаваўся ў кн. «Колокола Хатыни».
Датуецца часам першай публікацыі.
Артыкул напісаны з выпадку гібелі ў аўтамабільнай катастрофе Ларысы Шапіцька.
Па праву памяці (стар. 363)
Друкуецца паводле: Зб. тв.: у 6 т., т. 6. Упершыню — газ. «Правда», 1979, 16 ліп. Друкавалася таксама ў кн. «Праўдай адзінай»; у Зб. тв.: у 4 т., т. 4, дзе апублікавана ў якасці раздзела эсэ «Верность памяти» пад агульнай назвай «По праву фронтовика».
Датуецца часам першай публікацыі.
Ніжэй прыводзяцца істотныя разыходжанні паміж публікацыяй у Зб. тв., 1994 і першапублікацыяй.
Стар. 363. …чый талент дасягнуў значнага ўзлёту менавіта ў адлюстраванні мінулай вайны, хоць у яго творчым актыве значацца і такія безумоўныя ўдачы мірнай тэмы, як многія апавяданні або шырокавядомая аповесць «Карпухін». У апошнім, майскім, нумары часопіса «Октябрь» ён выступіў з новым творам на сваю ранейшую тэму — аповесцю пра вайну «Навекі дзевятнаццацігадовыя». — Адсутнічае ў першапублікацыі.
Стар. 363. …як псіхалогію людзей вайны, іх пачуцці, настрой — свет іх душы. — У першапублікацыі: «душевное состояние героев войны, мир их души».
Стар. 363. Сюжэтная будова аповесці грунтуецца пераважна на раманнай аснове і ўключае ў сябе… — У першапублікацыі: «Сюжет повести включает в себя».
Стар. 363. …з уласцівым Бакланаву густам… — Адсутнічае ў першапублікацыі.
Стар. 363. Менавіта аўтарскі густ дазваляе яму пазбегнуць распаўсюджаных трывіяльнасцей у адлюстраванні салдацкага гераізму, хоць паводзіны Траццякова ў часе атакі можна расцаніць як подзвіг. Гэта, калі так можна сказаць, двойчы на працягу года ажыццёўлены ўдзел лейтэнанта ў вайне, пасля першага з якіх паследаваў доўгі перыяд лячэння ў тылавым шпіталі, а пасля другога яму суджана было навек застацца дзевятнаццацігадовым. — Адсутнічае ў першапублікацыі.
Стар. 364. Таленавіта засведчаная ў мастацтве салдацкая памяць становіцца своеасаблівым духоўным абеліскам, пастаўленым жывымі ў гонар сваіх мёртвых братоў. — Адсутнічае ў першапублікацыі.
Стар. 364. Цудоўна, што ў аповесці зусім не адчуваецца выдуманага, усё быццам пачэрпнута, перажыта, вынесена з уласнага вопыту аўтара. […] Тым больш здзіўляючая гэта здольнасць таленту — з такой верагоднасцю выклікаць з небыцця мінулае, насяляць яго жывымі паўнакроўнымі вобразамі. — Адсутнічае ў першапублікацыі.
Читать дальше