Янка Сипаков - Мая бібліятэка. Паліца першая

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Сипаков - Мая бібліятэка. Паліца першая» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Прочая документальная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мая бібліятэка. Паліца першая: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мая бібліятэка. Паліца першая»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мая бібліятэка. Паліца першая — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мая бібліятэка. Паліца першая», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Міця і Міша, якія раслі ў бабулі шалапутамі, памерлі вельмі рана — адзін у дваццаць пяць, а другі — у дваццаць шэсць гадоў.

Наталля Дзмітрыеўна і ў Сібіры раджала двойчы, але дзеці паміралі.

Потым, пасля амністыі, ужо ў маёнтку Мар’іна Бронніцкага павета на Маскоўшчыне, памёр і муж Міхаіл Аляксандравіч Фанвізін.

І Наталля Дзмітрыеўна засумавала. Па чым вы думаеце? Па Сібіры, па катарзе!

«Прызнаюся Вам, што не хутка параднюся я з цяперашнім жыццём. Прывыкшы быць у Чыце і Пятроўскім нібыта ў коле родных столькі гадоў, не перастану шкадаваць пра ранейшы лад жыцця», — прызнаецца яна ў пісьмах.

Два гады Фанвізіна займаецца гаспадаркай, а потым таемна, пад выглядам паездкі ў свае далёкія маёнткі, едзе ў Сібір, да сяброў.

І там таксама, як заўсёды, Наталля Дзмітрыеўна зноў здзівіць усіх сваёй нечаканасцю: яна, 52-гадовая, выйдзе замуж, возьме шлюб з 59-ці гадовым дзекабрыстам. І хто, вы думаеце, быў гэты шчасліўчык?

Іван Іванавіч Пушчын! Той Пушчын, якога так любіў Аляксандр Сяргеевіч Пушкін. Памятаеце яго: «Товарищ милый, друг прямой», «Мой первый друг, мой друг бесценный!» Яны ж у Царскасельскім ліцэі жылі ў суседніх пакоях і вечарамі, кладучыся спаць, доўга перагаворваліся праз перагародку, якая да самай столі не доходзіла.

Вось кніга «Запіскі пра Пушкіна. Пісьмы» І. І. Пушчына. І ў ёй — лісты да А. С. Пушкіна і да Наталлі Дзмітрыеўны. Спачатку Фанвізінай, а потым — Пушчынай.

«Няцвёрдай рукою, — піша ён Фанвізінай перад яе другім, добраахвотным, прыездам у Сібір, — памаленьку, нарэшце, скажу, добры друг мой, што я ачуняў ад цяжкай хваробы, якая рашуча не давала мне магчымасці падаць голасу.

Да сустрэчы, да сустрэчы, да сустрэчы! Верны твой І. П.»

Здорава! Наталля Дзмітрыеўна, прататып пушкінскай Таццяны стала жонкаю Івана Іванавіча Пушчына — самага найбліжэйшага сябра Аляксандра Сяргеевіча!

Божа мой, якое багацце матэрыялу, найцікавейшага і найскладанейшага для рускіх пісьменнікаў дало гэтае паўстанне дзекабрыстаў!

У ім жа столькі характараў, столькі пераплеценых між сабою лёсаў, столькі болю і любві, столькі нечаканых паваротаў жыцця, столькі трагедый і адчаю, што ўсяго гэтага хапіла б на другі ў свеце геніяльны шэдэўр рускай літаратуры, які б стаў упоравень з «Вайной і светам» Л. М. Талстога.

Чаму ніхто не заўважыў гэтага? Не падняў матэрыял? Як след не зацікавіўся ім?

Не, зразумела ж, матэрыял і заўважылі, і паднімалі, і цікавіліся ім і шмат пісалі. Але я кажу не пра гэта, я маю на ўвазе толькі шэдэўр.

Чаму не паднялі вялікія? Не ўбачылі глыбу ці проста збаяліся яе?

А тут жа было ўжо ўсё для рамана. Трэба было толькі выбудаваць твор!

Ніхто не адважыўся? Ці не знайшлося яшчэ аднаго генія, каб з годнасцю падняць усё гэта.

А Леў Мікалаевіч? Мне здаецца, што недзе я чытаў, быццам бы Талстой збіраўся пісаць пра дзекабрыстаў. Ён жа сам з Валконскіх — па маці.

І збіраўся, і пачынаў ужо.

Знайшоў у «Кароткай літаратурнай энцыклапедыі», што «спроба звярнуцца да гісторыі для разумення сучаснасці (пачатак рамана «Дзекабрысты» (1860 — 61, апубл. 1884) — вяла яго да задумы рамана-эпапеі «Вайна і мір». І ўсяго толькі?

Мусіць, Леў Мікалаевіч лічыў, што двух шэдэўраў нават у вельмі таленавітых пісьменнікаў не можа быць. І ў геніяў павінен быць толькі адзін шэдэўр. Самысамы. Такі, як «Вайна і мір». Адзін, але назаўсёды.

Вось гэтая невялікая кніжачка, нават брашурка ў несамавітых папяровых вокладках, якая выклікала ў мяне такія вялікія эмоцыі: Э. А. Паўлючэнка. «В добро­вольном изгнании. О жёнах и сестрах декабристов.» Выдавецтва «Наука». Масква, 1976 г.

Я нават не шукаў яе, не бегаў за ёю, не выпрошваў ні ў кога. Проста яна сама торкнулася мне ў рукі на нейкім звычайным кніжным развале.

А вось за поўны тэкст «Бібліі» я ўжо аддаў цэлы мяшок кніг са сваёй бібліятэкі.Тады, памятаеце, вялася вельмі актыўная прапаганда і барацьба з усім, што было пра Бога. Самыя, так званыя, антырэлігійныя гады. Мытняў у нас яшчэ не было, аднак на мяжы адымалася ўсё, што з’яўлялася, як тады лічылася, «опиумом для народа».

Мне прапаноўвалі такую, канфіскаваную на мяжы, біблію. Я адмовіўся. Бо шукаў якраз кананічны, поўны збор усіх кніг і старога, і новага запавету.

І знайшоў яе!

Гэта «Библия. Книги священного писания ветхого и нового завета» Выданне Маскоўскай патрыярхіі. Па блаславенні Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія. Масква. 1968 г. Зроблена з сінадальнага выдання 1912 года. Вялізны фаліянт на 1371 старонку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мая бібліятэка. Паліца першая»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мая бібліятэка. Паліца першая» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мая бібліятэка. Паліца першая»

Обсуждение, отзывы о книге «Мая бібліятэка. Паліца першая» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x