Янка Сипаков - Мая бібліятэка. Паліца першая

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Сипаков - Мая бібліятэка. Паліца першая» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Прочая документальная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мая бібліятэка. Паліца першая: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мая бібліятэка. Паліца першая»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мая бібліятэка. Паліца першая — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мая бібліятэка. Паліца першая», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І, урэшце, фінал жыццёвым пакутам. Апошнімі яго словамі, якія пачула сястра Сафі, былі: «Што робіць свет са сваімі дзецьмі».

І пачатак новых мучэнняў — зноў пасля смерці.

Ніхто не дае грошы на пахаванне Моцарта.

Самы блізкі сябра Вольфганга — барон ван Світэн згадзіўся заплаціць за паха­ванне Моцарта па самым нізкім трэцім разрадзе. І ўручыў Сафі роўна восем гульдэнаў пяцьдзесят шэсць крэйцэраў за само пахаванне і яшчэ накінуў тры гульдэны на пахавальныя дрогі-калёсы.

Меней, чым ён патраціў на пахаванне свайго ўлюбёнца — шпака.

За труною ішло ўсяго сем чалавек: барон Світэн, які адшкадаваў на развітанне з сябрам гульдэнаў, Сальеры, які частаваў сябра атрутнаю вячэраю, сястра Сафі ды яшчэ чацвёра.

І то ўсе яны дайшлі толькі да сабора святога Стэфана, дзе адбылося адпяванне. Пасля адпявання труну зноў паставілі на каламажку, і вазак павярнуў іх у бок загарадных могілак — за труною ўжо за горад ніхто не пайшоў.

На могілках быў толькі адзін магільшчык. Вазак скінуў труну на зямлю і магільшчык спіхнуў цела Моцарта ў агульную яму для беднякоў — на тры рады ўжо складзеных там трупаў.

Спіхнуў Маэстра!

Генія!

І праўду ж кажуць: «Талентам зайздросцяць, а Геніяў — ненавідзяць».

А, можа, з гэтай нялёгкай кнігі пачаць?

7

У гэты ж том Анатолія Вінаградава, які я набыў за макулатуру, уваходзіла яшчэ і «Аповесць пра братоў Тургеневых».

Мікалай Іванавіч Тургенеў, адзін з трох братоў, сакратар Дзяржаўнага савета пры цары Аляксандры І, быў членам тайнага таварыства, разам з будучымі дзекабрыстамі рыхтаваў дзяржаўны пераварот, у сябе на кватэры сустракаўся з Пестэлем, Рылеевым, Пушчыным, Луніным, Мураўёвым (двое з іх неўзабаве будуць павешаны), рэдагаваў абедзве канстытуцыі — і пестэлеўскую «Рускую праўду», і мураўёўскую «Канстытуцыю».

Дарэчы, пасля няўдачы паўстання і яго самога, сакратара Дзяржаўнага савета, да каго меў ласку і быў прыхільны імператар Аляксандр І (а Тургенеў: «не люблю цара, які ўсміхаецца»), і хацеў яго назначыць міністрам фінансаў, новы цар, Мікалай І, што ўжо не ўсміхаўся, завочна прыгаварыў да бестэрміновай катаргі.

А спачатку ён нават быў асуджаны да пакарання смерцю праз павешанне. Як дзекабрыст першага разраду. Як ці не галоўны натхняльнік, ідэйны правадыр дзекабрыстаў і непрымірымы абвінаваўца самадзяржаўя. Мікалай Іванавіч перабраўся ў Англію, і браты з хваляваннем чакалі, выдасць ці не выдасць рэвалюцыянера англійскі ўрад Мікалаю І. Так што ён мог аказацца на вісельні шостым. Ці нават першым.

Мікалай І паведамляў свайму брату, які адрокся ад прастолу: «Я загадаў напісаць Метэрніху, каб ён распарадзіўся арыштаваць і прыслаць Мікалая Тургенева— сакратара Дзяржаўнага савета, які падарожнічае з двума братамі ў Італіі». Але Метэрніх Мікалая Іванавіча не выдаў.

Вінаградаў у прадмове да аповесці разважае:

«Паўстанне на Сенацкай плошчы 14 снежня 1825 года, якое дало такую яркую карціну гісторыі, ні ў якой меры не было справаю рук Мікалая Тургенева, тым меней Аляксандра. Цяжка сказаць, як склаліся б падзеі, каб Мікалай Тургенеў быў у Расіі. Пры яго жорсткай прамалінейнасці, вялікай і выразнай планамернасці дзеянняў, «14 снежня» ці не было б зусім, ці дынастыя Раманавых магла б знайсці сабе канец».

Вось якую вялікую ролю ў паўстанні дзекабрыстаў вызначаў біёграф Мікалаю Іванавічу Тургеневу. Сыну старога Івана Пятровіча Тургенева, выхаванага на ідэях гуманнасці масонаў, сябра Радзішчава (памятаеце, прысуд пісьменніку дадзены Кацярынай ІІ: «Бунтаўшчык, горшы за Пугачова»), і маці — Кацярыны Сямёнаўны, бязлітаснай прыгонніцы, бізунабойкі, прыгажуні з арапнікам, якая шкадавала ўдарыць сабаку і паласавала плёткаю спіны малых дзяцей.

Аляксандр — самы старэйшы з братоў Тургеневых. Ён быў блізкім сябрам другога Аляксандра — Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна. Старэйшы і верны сябра паэта.

Пасля таго, як Пушкін загінуў, яго бацька, Сяргей Львовіч пісаў пра Тургенева: «Я б жадаў, каб на заканчэнне запісак біяграфічных пра нябожчыка Аляксандра ска­зана было што Аляксандр Іванавіч Тургенеў быў адзіным клапатліўцам уладкавання яго ў Ліцэй і што праз 25 гадоў ён жа праводзіў цела яго на апошняе жытло. Няхай ведае Расія, што яна Тургеневу абавязана любімым яго паэтам». «Я глыбока крануты словамі беднага бацькі», — адказаў на гэта Тургенеў.

Гэтую цытату я ўзяў з двухтомніка «Сябры Пушкіна», дзе Тургеневу адведзена больш за сорак старонак. Ягоныя ўспаміны змешчаны паміж згадкамі пра вялікага паэта Вяземскага і Чаадаева.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мая бібліятэка. Паліца першая»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мая бібліятэка. Паліца першая» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мая бібліятэка. Паліца першая»

Обсуждение, отзывы о книге «Мая бібліятэка. Паліца першая» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x