Янка Сипаков - Мая бібліятэка. Паліца першая

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Сипаков - Мая бібліятэка. Паліца першая» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Прочая документальная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мая бібліятэка. Паліца першая: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мая бібліятэка. Паліца першая»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мая бібліятэка. Паліца першая — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мая бібліятэка. Паліца першая», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Таму і немагчыма нам сказаць, хто з іх і ў каго вучыўся...

Слава, сусветная слава цяжкаю хваляю накрывала генія. Паганіні гастраліруе па Еўропе. Рым, Вена, Прага, Дрэздэн, Парыж. Яго слухаюць Гёте, Шуман, Гейнэ, Крэйцар, Стэндаль, Байран. Тэатры «Ла Скала», «Сант-Агасціна». І, нарэшце, Парыж, «Гранд-опера». Грандыёзная і шыкоўная зала.

На сцэне ўдваіх — Ён і Скрыпка. А яшчэ смычок, які, не дакрануўшыся нават да струн, ужо трымае ў палоне слухачоў.

І канцэрт, і саната выконваліся ў суправаджэнні аркестра. Але трэцюю частку — варыяцыю — Паганіні выконвае сола, акампаніруючы сам сабе. За ўвесь аркестр! На скрыпцы! Ага, усяго толькі на скрыпцы. Неверагодная віртуознасць скрыпача праявілася тады ва ўсім бляску.

А калі ён санату на тэму «Вяселле Фігара» Моцарта сыграў толькі на адной, чацвёртай, струне, зала ўзарвалася і напраўду вар’яцкімі воплескамі.

Нейкая дама, нічога не разумеючы, няўпэўнена пыталася: «Як гэта — толькі на адной струне? Я ж выразна чула ўсе чатыры!» На што ёй хтосьці адказаў: «Ах, сіньёра, гэта і сапраўды неверагодна, але ж у яго манеры іграць ёсць нешта такое, ад чаго можна звар’яцець».

Эмацыянальныя падхопліваліся з месцаў, стрыманыя, седзячы, крычалі: «Чараўнік! Дзіва! Цуд! Чарадзей!»

Потым была славутая «Кампанела»...

«Зірніце, што ён робіць са звычайным кавалкам дрэва!» — дзівіліся слухачы, маючы на ўвазе яго скрыпку.

«Будзем жа радавацца, — пісалі назаўтра газеты, — што гэты чарадзей — наш сучаснік!»

А меламаны Булоні прачыталі ў сваёй газеце вось такое:

«Можа, тое толькі сон? Хто гэта істота, гэта стварэнне, якое толькі адным сваім з’яўленнем выклікае самае бурлівае захапленне? Каму належыць яно — зямлі ці небу? Ці, можа, невядомым нам сусветам?»

Чым далей усе яго хваляць, тым болей многія пазбягаюць яго, баяцца: вядзьмак!

На канцэрце маладая, узнёслая дзяўчына ўся аж свеціцца ад музыкі Паганіні, а пасля, убачыўшы Маэстра, — яна ўжо іншая, злая і незадаволеная ўсім. Яна ўжо другая! То ж трэба! Дзяўчына толькі што са слязамі на вачах захаплялася яго музыкаю і тут жа раздражнёна адварочваецца ад генія: яна, шчырая каталічка, — грэх! грэх! грэх! — заслухалася музыкаю Паганіні, які, разам з чортам, ачмурыў яе...

Нікало Паганіні ўсё гэта ведаў, бачыў і адчуваў. Вось як пра тое расказвае ён сам:

«У Вене я быў сведкам яшчэ больш дзіўнага здарэння. Што гэта, шаноўныя спадары? Кур’ёз легкавернасці, падагрэты энтузіязмам маёй ігры, ці нешта зламыснае? У Вене я іграў скрыпічныя варыяцыі пад назваю «Вядзьмаркі». Яны зрабілі незвычайнае ўражанне. Але я ўбачыў маладога чалавека з бледным тварам, з бародкаю, з гарбатым носам, з блукаючым позіркам, ненатуральна ўзбуджаным выглядам. Ён глядзеў на мяне і гучна запэўніваў суседку у тым, што ён ніколі не здзіўляецца маёй ігры, бо выразна бачыць за маёю спінаю самога чорта, які стаіць ля мяне і кіруе рухамі маіх рук і напружаннем майго смычка.

«Глядзіце, — казаў малады чалавек, — гэта незвычайнае падабенства з самім Паганіні. Чорт і Паганіні — гэта адзін і той жа твар, толькі раздвоены. Гэта двайнікі — адзін апрануты ў чорнае, другі — у чырвонае. Зірніце за спіну Паганіні, вы ўбачыце істоту ў чырвоным апрананні з рагамі, з казлінаю барадою, з выпучанай ніжняй губою, з усмешкаю і хрыпатым смехам. Яго чырвоны хвост шлёпае па чаравіках сіньёра Паганіні».

І тут жа Маэстра як не крычыць:

«Літасцівыя спадары! Пасля гэтага выпадку нават я сам як быццам не сумняваўся ў праўдзівасці гэтых слоў. І вось адсюль узнікае вялікая колькасць людзей, якія тлумачаць сакрэт майго майстэрства маім саюзам з д’ябальскай, грэшнай, зламыснай, каварнай сілаю».

Езуіты настойліва патрабуюць асвячаць ягоныя скрыпкі ў святой вадзе.

Вялікі і тонкі музыкант, Паганіні, разумее, што гэта значыць — ён шануе ўсе свае скрыпкі, ад каго б яны ні былі, і ведае, што, памочаныя ў ваду — няхай сабе і ў святую! — далікатныя інструменты набрыняюць і зробяцца ні на што не здатнымі.

І ў гневе адмаўляецца.

«Маэстра, вам неабходна памірыцца з царквою», — раяць яму зычліўцы.

Некаторыя завуць яго проста: «Д’яблаў Паганіні».

Маленькі сынок яго Ахіліна нічога не разумее. Ён пытаецца ў маці: «Чаму яны завуць бацьку праклятым?»

Маці, спявачка Антонія Б’янкі, якая гастраліравала з Паганіні і лічыла, што кампазітар павінен толькі акампаніраваць ёй, а не выражаць сябе, з-за чаго яны ўвесь час сварыліся, таксама ўжо была супраць мужа.

Яна, прававерная каталічка, сціснуўшы кулакі, наступала на Паганіні.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мая бібліятэка. Паліца першая»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мая бібліятэка. Паліца першая» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мая бібліятэка. Паліца першая»

Обсуждение, отзывы о книге «Мая бібліятэка. Паліца першая» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x