Янка Сипаков - Мая бібліятэка. Паліца першая

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Сипаков - Мая бібліятэка. Паліца першая» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Прочая документальная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мая бібліятэка. Паліца першая: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мая бібліятэка. Паліца першая»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мая бібліятэка. Паліца першая — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мая бібліятэка. Паліца першая», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Акрамя вершаў, Марыенгоф выпусціў аўтабіяграфічны «Раман без хлусні», прысвечаны галоўным чынам інтымным бакам жыцця Ясеніна і свайго ўласнага. Эгацэнтрычная бесцырымоннасць, самаўлюбёнасць, схільнасць да таннай сенсацыі робяць гэту кнігу адначасова і бульварна-мяшчанскай чытанінай і дэманстрацыяй буржуа, які апусціўся супраць новага ўкладу жыцця, што ствараецца рэвалюцыяй».

А сам Ясенін, вярнуўшыся з-за мяжы, напісаў вельмі характэрны верш:

Грубым дается радость.

Нежным дается печаль.

Мне ничего не надо,

Мне никого не жаль.

А на улице мальчик сопливый.

Воздух поджарен и сух.

Мальчик такой счастливый

И ковыряет в носу.

Ковыряй, ковыряй, мой милый,

Суй туда палец весь,

Только вот с эфтой силой

В душу свою не лезь.

У мяне і сёння на кніжных паліцах стаяць успаміны Матвея Ройзмана «Усё, што памятаю пра Ясеніна». Вось радкі толькі са зместу:

«Ясенін разважае пра «Моцарта і Сальеры». «Ясенін расказвае пра сябе». «Суд над імажыністамі. Выступленне Маякоўскага. Водпаведзь Ясеніна». «Галя Беніслаўская». «Пісьмо Канстанціна Ясеніна». «Сварка Ясеніна з Марыенгофам», «Выступленне Рурыка Іўнева».

Рурык Іўнеў, якога сябры, жартуючы, называлі «блукаючай ныркай імажынізму», быў лепшым сябрам Ясеніна. Вось яго кніга «Каля падножжа Мтацмінды». А ў ёй — успаміны «Пра Сяргея Ясеніна».

Іх Рурык Іўнеў пачынае нечакана:

«Самымі праўдзівымі мемуарамі лічаць «Споведзь» Жан-Жака Русо. Але я ніколі не забуду, што сказаў аднойчы Вячаслаў Іваноў: «Русо думаў, што ён даў крайне праўдзівую споведзь, аднак яна атрымалася ў яго самай ілжывай, так як ён перакрывіў у ёй да непазнавальнасці свой уласны вобраз, сказіў свядома, мяркуючы, што смакаванне сваіх недахопаў ёсць найвышэйшая праўдзівасць.

А самая вялікая вартасць мемуараў — гэта тое, калі аўтар дае праўдзівы вобраз чалавека, а не адны праўдзівыя факты».

Менавіта такім праўдзівым і атрымаўся вобраз Сяргея Ясеніна ва ўспамінах Рурыка Іўнева. Мемуарыст не вышукваў у памяці нейкія непрыстойныя факты, а ствараў дастойны партрэт сябра. І свой — таксама.

Рурык Іўнеў быў вельмі таленавіты паэт:

Сурова жизнь — и все ж она

Елейно иногда нежна.

Раз навсегда уйди от зла,

Гори, но не сгорай дотла.

Есть столько радостей на свете,

Юнее будь душой, чем дети.

Гэта з яго акраверша, прысвечанага Сяргею Ясеніну і напісанага ў 1919 годзе. Тады, калі сябра яшчэ быў жывы. У кнізе «Выбраныя вершы», з якой узята цытата, каля 15 аркушаў дабротнай, таленавітай паэзіі лепшага сябра Ясеніна, вершаў, напісаных за шэсць дзясяткаў гадоў (1912—1972).

А зараз з вашага дазволу, я дам слова жанчыне, якая, з яе слоў, «пачала танцаваць яшчэ ў лоне маці, верагодна, у выніку таго, што тая, цяжарная ёю, не могучы нічога есці, харчавалася толькі вустрыцамі ды шампанскім».

Той жанчыне, пра якую сам Сяргей Ясенін пісаў:

И какую-то женщину,

Сорока с лишним лет,

Называл скверной девочкой

И своею милою.

Айседора Дункан. «Маё жыццё. Мая Расія. Мой Ясенін». Успаміны.

У слыннай амерыканскай танцаўшчыцы свой падыход да ўспамінаў. Ёй, наадварот, падабаецца «Споведзь» Жан-Жака Русо. «Кожны, хто выкладзе сваё жыццё праўдзіва, — кажа Дункан, — напіша надзвычайную кнігу. Аднак ніхто яшчэ не асмеліўся напісаць праўду, і толькі Жан-Жак Русо прынёс гэтую найвышэйшую ахвяру чалавецтву, раскрыўшы праўду сваёй душы, сваіх самых інтымных учынкаў і думак... Ніводная жанчына яшчэ не расказала праўду пра сваё жыццё. Аўтабіяграфіі большасці жанчын уяўляюць сабою выкладанне бачнага існавання, дробязных падрабязнасцей і эпізодаў, якія не адлюстроўваюць іх сапраўднага жыцця. Пра важнейшыя моманты радасці і пакут аўтары, як ні дзіўна, не пішуць».

Гэта ў прадмове. А ў трэцім раздзеле яна ўжо расказвае пра сваю вялікую мэту:

«Я адкрыла сакрэт танца. Я адкрыла мастацтва, якое страчана ўжо дзве тысячы гадоў... Я прынесла вам танец. Я прынесла вам ідэю, якая зробіць пераварот ва ўсёй нашай эпосе. Дзе я адкрыла яе? Каля Ціхага акіяна, у сасновых лясах Сьера-Невады. Я бачу ідэальную постаць юнай Амерыкі, якая танцуе на вяршыні Скалістых гор».

Чакай, чакай. Гэта ўжо мне аднекуль знаёмае. А, то ж Уітмен. Паэт, якога я вельмі люблю і адзіную ягоную кнігу «Лісце травы» пераклаў на беларускую мову.

Ага, я не памыляюся: Айседора Дункан любіць таксама Уітмена! Яна піша: «Я адкрыла танец, варты паэмы Уітмена. Найвышэйшым паэтам нашай краіны з’яўляецца Уолт Уітмен. Я ствару для дзяцей Амерыкі новы танец, які адлюструе Амерыку».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мая бібліятэка. Паліца першая»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мая бібліятэка. Паліца першая» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мая бібліятэка. Паліца першая»

Обсуждение, отзывы о книге «Мая бібліятэка. Паліца першая» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x