Мікалай Улашчык - Лісты

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікалай Улашчык - Лісты» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Прочая документальная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лісты: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лісты»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Источники:
Беларускі гістарычны агляд. Том 3, сшытак 1, 1996. С. 63-106.
Мікалай Улашчык. Выбранае. Мінск, Беларускі кнігазбор, 2001. С. 477-523.
Мікалай Улашчык. Даць народу гісторыю. Мінск, Лімарыус, 2016. С. 355-497.
https://www.livelib.ru/book/1002222565-dats-narodu-gistoryyu-uspaminy-listy-mikalaj-ulashchyk?es=871944
//www.livelib.ru/book/1002222565-dats-narodu-gistoryyu-uspaminy-listy-mikalaj-ulashchyk
Лучшая рецензия на книгу
https://www.livelib.ru/book/1002222565-dats-narodu-gistoryyu-uspaminy-listy-mikalaj-ulashchyk

Лісты — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лісты», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

"Хроніка" просіцца на экран. Але тыя фільмы з беларускаю тэматыкаю, якія я бачыў да гэтага часу (асабліва экранізацыя Коласа), інакш як калецтва назваць нельга. Пэўна, ні рэжысёр, ні артысты ніколі не бачылі Беларусі, можа, нават нічога і не чыталі, і таму выйшла нешта шэрае, пасрэднае, нецікавае. Вам патрэбен рэжысёр рангу Даўжэнкі, і, можа, сапраўды знойдзецца той, хто дасць нацыянальны фільм.

Думаю, што Ваш раман дасць уяўленне аб Палессі (і наогул аб Беларусі) не толькі чытачам (у Беларусі Беларусь ведаюць вельмі кепска), але і самім палешукам, бо той, хто можа паглядзець на сябе ў люстэрка, ведае пра сябе больш, чым той, у каго люстэрка няма. Мне здаецца, што ні адзін з відаў мастацкай творчасці не можа даць чалавеку столькі, сколькі літаратура, бо кніга заўсёды пад рукою.

У мове Вы — віртуоз. Кожны з герояў гаворыць так, як гаворыць у жыцці, інакш кажучы, індывідуальна. Вы, пэўна, ні разу не перайшлі тае мяжы, дзе будзе чуцен "націск". Нават калі га­ворыць Андрэй Руды, які нібы выпушчаны знарок для таго, каб ён быў "смешны", гэтага не чуваць. Разумею, як цяжка было адабраць слоўны матэрыял, каб не перайсці тае мяжы, якую так цяжка абазначыць.

Я ўжо казаў, што я з-пад Мінска і ў нас ужываюцца іншыя тэрміны, чым ужываеце Вы. Можа, яны Вам на што-небудзь прыйдуцца. У вас не "адбіваюць" косы, але "клеплюць". Слова "канюшня" ўжывалі толькі тыя, хто не хацеў гаварьщь "па-просту", а гаварылі "стайня" (адсюль "стаеннік"). "Каратай" слова цюркскае, нават не адно, а два, і азначае "чорны жарабец". Веялкаю ў нас звалі не тую машыну, якою чысцяць збожжа, але шуфлік, маленькую лапату з загнутымі краямі, выдзеўбаную з дзерава, з кароткім тронкам. Раней гэтаю веялкаю веялі збожжа, а ў мой час скрозь веялі архамі, і таму самы тэрмін "веяць" амаль знік і замяніўся словам "архаваць". Заміж "вей-кі" ў нас ужываецца слова "веялкі".

Вялікае дзякуй Вам ад чытача за кнігу. Вашы "Людзі на балоце" ніколі не ляжаць на паліцах, "Подых навальніцы" пойдзе з яшчэ большым поспехам.

ГАЛОЎНАМУ РЭДАКТАРА ГАЗЕТЫ "ПРАЎДА"

1 чэрвеня 1966 г.

Нядаўна быў у Мінску. Там на Цэнтральнай плошчы пабудаваны будынак Дзяржаўнага рэспубліканскага музею. Будынак будавалі спецыяльна для гэтага музею, будавалі вельмі доўга, а пакуль ішло будаўніцтва, — збіралі экспанаты, заклікаючы грамадзян дастаўляць у будучы музей хто што можа, і грамадзяне адгукнуліся на гэты заклік.

Калі музей напалову асвоіў будынак, камусьці прыйшло ў галаву перадаць яго Музею Айчыннай вайны, а Дзяржаўнаму музею прапанаваць будынак гэтага музея. Ня ведаю, хто аддаў такое распараджэнне, можа і ніхто, проста было выказана пажаданне зрабіць вось так, а хтосьці прыняў гэта як дырэктыву, але магчыма было і распараджэнне. Сітуацыя атрымліваецца больш чым дзіўная. У дзяржаве, дзе гаспадарка планавая, выпадковае распараджэнне або нават проста пажаданне вядзе да таго, што музей, які ствараўся добры дзесятак гадоў, і на які патрачана столькі сродкаў, мусіць згортвацца (новае памяшканне ня змесціць і трэці экспанатаў, у той час як Музей Айчыннай вайны зойме ня больш за палову перададзенага яму будынка). Пераезды музеяў, пераробка будынкаў будуць, відаць, каштаваць мала менш за тое, што каштаваў бы новы будынак для Музея Айчыннай вайны, і ці не трэба было падумаць у свой час, што гэтаму музею патрэбны новы будынак.

Чаму так лёгка растрачваюцца народныя грошы, чаму спусташаецца навуковая ўстанова, якая нават ня стала яшчэ як след працаваць, чаму, у рэшце рэшт, гэта робіцца без удзелу грамадзкасці.

М.Улашчык,

доктар гістарычных навук

Масква А-252

Новапясчаная д. 21 кв. 19

РЫГОРУ БАРАДУЛІНУ

[Лета 1966 г.]

Шаноўны тав. Барадулін.

Атрымаў Ваш і Шушкевіча ліст з Кактэбеля. Не адказваў доўга таму, што ў той самы час быў на Каўказе.Я пачаў прыпамінаць, што чытаў пра Смаргонь, і не мог нічога прыдумаць. Пасля ўзяў бібліяграфію і паглядзеў на паказнікі. Знайшоў адзін артыкул пра Смілавічы і — ніводнага пра Смаргонь наогул, і тым больш пра "Акадэмію". Даўней Смар­гонь належала Зяновічам, ад іх у 1668 г. перайшла да Радзівілаў, ад Радзівілаў да Пшаздзецкіх. Палкоўнік напалеонаўскіх войск Пшаздзецкі ў 1831 г., калі ў Заходняй Беларусі паднялося паўстанне, узначаліў паўстанчы атрад Ашмянскага павета, у выніку чаго Смаргонь была канфіскавана і стала дзяржаўным маёнткам.

У 40-я гады сын смаргонскага аконама Бакшанскі, які быў зусім яшчэ хлопчыкам высланы з бацькаўшчыны, а пасля вярнуўся, напісаў адозву да смаргонскіх сялян і салдат, якія там стаялі, заклікаючы іх перабіць усіх паноў і афіцэраў. Гэта адозва нарабіла ў свой час перапалоху і скончылася трагічна для яе аўтара. Пра гэта ёсць у кнізе А. Ф. Смірнова пра паўстанне 1863 г. у Беларусі і Літве, а найбольш поўна — у кнізе польскага даследчыка Файнгаўза.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лісты»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лісты» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Мікалай Чаргінец - Вам — заданне
Мікалай Чаргінец
Мікалай Міклуха-Маклай - Адзін сярод дзікуноў
Мікалай Міклуха-Маклай
Рыгор Барадулін - Лісты ў Хельсінкі
Рыгор Барадулін
Мікалай Гогаль - Мёртвыя душы
Мікалай Гогаль
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Матукоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Гогаль
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Мікалай Паграноўскі - Інтэрпрэтацыі
Мікалай Паграноўскі
Отзывы о книге «Лісты»

Обсуждение, отзывы о книге «Лісты» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x