• Пожаловаться

Віктар Шніп: Заўтра была адліга-4

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Шніп: Заўтра была адліга-4» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. год выпуска: 2017, категория: Прочая документальная литература / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Заўтра была адліга-4: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Заўтра была адліга-4»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Віктар Шніп: другие книги автора


Кто написал Заўтра была адліга-4? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Заўтра была адліга-4 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Заўтра была адліга-4», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Віктар Шніп». — «А вы ведаеце, хто ён Рублеўскай?» — «Муж!» Задаўшы яшчэ некалькі пытанняў і атрымаўшы правільныя адказы, мы з Алесем Сцяпанавічам пайшлі на прэзентацыю. Людміла выступала першай. Потым Леанід, які пачаў з паказу магніціка на лядоўню з надпісам: «Писал с утра до вечера, а читать нечего!» Настрой знаёмы. Аднак было што паслухаць у кожнага з выступоўцаў. Несцярэнка выканаў шэсць песень. Сярод якіх прагучалі на словы Рублеўскай і Галубовіча. Спецыяльным госцем вечарыны стаў паэт і бард Ігар Канановіч, у якога нядаўна ў серыі СБП выйшаў вершаваны зборнік «Астэроід». Пасля прэзентацыі можна было набыць кнігі. Я пайшоў у кнігарню і купіў «Поўню». Вярнуўся, каб атрымаць ад Галубовіча аўтограф, а яго і след прастыў. Дамоў з Людмілай вярталіся пешшу па праспекце. Нас праводзілі сябры аж да Чырвонага касцёла. Каля кнігарні «Цэнтральная» бачылі Сяргея Харэўскага, які вёў экскурсію. Людзі ішлі за Сяргеем, як за апосталам ягоныя вучні. Перабегшы праспект, не спыняючыся, удзельнікі экскурсіі прайшлі каля бюста Дзяржынскага і зніклі ў змроку скверыка. Дамоў з Людмілай вярнуліся амаль у дзесяць гадзін. Перад сном чытаў вершы Г алубовіча, узгадваючы тыя гады, калі мы пасля вечарын не разбягаліся, як мышы ў свае норы, а працягвалі гавэнду, пакуль не канчаліся грошы.

***

10.09.2015. Іду праз сквер. Пад нагамі апалая лістота. На лаўцы сядзіць стары, як на лаве падсудных.

***

10.09.2015. Шаткую капусту. З далёку, з дваццатага стагоддзя чуецца голас мамы: «Асцярожна з нажом!»

***

10.09.2015. Зайшло сонца. Цёмна і сцюдзёна, нібыта сонца і не было. Гляджу з акна, як з «Чорнага квадрата» Малевіча...

***

10.09.2015. Сярод поля зялёнае дрэва, як прывід з прамінулага лета. Няспешна ідзеш басанож да яго, нібыта баішся спалохаць. Пад нагамі сухая трава. Калючая, як іголкі. Балюча, але маўчыш. Наперадзе дрэва, як твая душа, што развітваецца з полем, якое чакае зімы...

***

11.09.2015. Поўня — гэта кропля вечаровага мёду, які дапамагае ад цёмнага настрою.

***

11.09.2015. Каля крамы стары прадае лісічкі. Грыбы, як залатыя...

***

11.09.2015. У апошнія дні жніўня і першыя вераснёўскія, калі вучыўся ў школе, амаль заўсёды пад вечар хадзіў у лясок, што паблізу нашай хаты. Раскладаў вогнішча і пёк цэлае вядро маладой бульбы. Сам еў і прыносіў бацькам і сястры з братам. Бацькі, відаць, думалі, што мне вельмі моцна есці хочацца, а я, кожны дзень, капаючы лапатай бульбу, думаў пра тое, што як давядзецца яе выбіраць па-сапраўднаму, то яе ўжо меней будзе на полі...

***

11.09.2015. Каля сметніцы старыя пажаўцелыя газеты, як лістота апалая з дрэў, якія ўжо не існуюць.

***

11.09.2015. Каля лаўкі апалае лісце, як разліты каньяк...

***

12.09.2015. У палац пасля рэканструкцыі першымі запусцілі начальнікаў. Як катоў.

***

12.09.2015. Ездзіў на свята горада. У раёне Палаца спорту каля вялікага «белкніжнага» шапіка з адзінаццаці гадзін нейкі час сядзеў за столікам з шыльдай «Кнігі з аўтографам аўтара».

Падышла бабулька. Павіншавала «белкнігаўцаў» са святам. Яны тут жа ёй далі ў падарунак сцяжок. Бабулька, прачытаўшы пад малюнкам надпіс «Лета з добрай кнігай», сказала: «Добрыя кнігі крадуць!»

Спыніліся каля мяне жанчыны. Пачалі гартаць кнігі. Пацікавіліся, колькі каштуюць. Даведаўшыся кошт, старэйшая сумна ўздыхнула: «Каб былі па 50—60 тысяч, то набылі б.»

Пажылая жанчына разгарнула майго «Пугачоўскага цырульніка», пачала чытаць. Засмяялася. Відаць, на нешта смешнае натрапіла. «Падпішыце!» — усміхаючыся, падала кніжку.

Падышоў сівавалосы барадаты хударлявы мужчына майго ўзросту. У яго на пінжаку была прымацаваная зялёна-чырвоная стужка. Не пытаючыся пра кошт кніжак, мужчына сказаў: «Бяру дзве! Падпішыце!» — «Як вас завуць?» — пацікавіўся я і пачуў у адказ: «Раман Давыдавіч!»

Сівабароды невысокага росту мужчына, усміхаючыся, запытаўся: «Пазнаеш?» — «Не!» — адказаў я, і мужчына, не назваўшыся, сказаў: «Памятаеш, гадоў пятнаццаць таму мы разам ездзілі з выступленнямі па дзіцячых аздараўляльных лагерах?» — «Памятаю! Тады з намі былі кампазітар Уладзімір Буднік і паэт Алесь Пісьмянкоў. Даўно ўжо іх няма...» — уздыхнуў я, і мы яшчэ некалькі хвілін пастаялі, паўспаміналі памерлых сяброў.

Стары, беручы маю «Заўтра была адліга», сказаў: «Мяне кошт не цікавіць! Мне трэба аўтограф!»

Жанчына ў гадах, прачытаўшы ў «Пугачоўскім цырульніку» зацемку пра гумарыста Уладзіміра Ермалаева, сказала: «Я добра ведала Уладзіміра Фаміча. Святлейшай душы быў чалавек!»

Праз гадзіну да мяне далучылася Людміла Рублеўская. Уся чытацкая ўвага пераключылася на яе, і я пачаў рэкламаваць Людміліны кнігі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Заўтра была адліга-4»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Заўтра была адліга-4» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Віктар Карамазаў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Віктар Карамазаў
Отзывы о книге «Заўтра была адліга-4»

Обсуждение, отзывы о книге «Заўтра была адліга-4» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.