Ніл Гілевіч - Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]

Здесь есть возможность читать онлайн «Ніл Гілевіч - Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мастацкая літаратура, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

  • Название:
    Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1982
  • Город:
    Мастацкая літаратура
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг книги:
    5 / 5. Голосов: 1
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу літаратурнай крытыкі Ніла Гілевіча склалі артыкулы, прысвечаныя паэтычнаму майстэрству Купалы, Цёткі, Багдановіча, Куляшова, Панчанкі, Маякоўскага, Ісакоўскага, Вапцарава і іншых славянскіх паэтаў, пытанням мастацкага перакладу, сувязям сучаснай паэзіі з фальклорам. Характэрная асаблівасць кнігі — яе цесная сувязь з тымі актуальнымі і надзённымі праблемамі, якімі жыве наша літаратура сёння.

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Апрача подпісаў да плакатаў і лозунгаў Маякоўскі — таксама ў плане выканання сацзаказа — пісаў многа агітацыйна-прапагандысцкіх, публіцыстычных вершаў для газеты — накшталт «Твердые деньги — твердая почва для смычки крестьянина и рабочего», ОДВФ (Общество друзей воздушного флота), «Вот для чего мужику самолет». Гэта — газетныя вершы ў добрым сэнсе слова,— сапраўдная вершаваная публіцыстыка, разумная, канкрэтная, вобразная. І таму яго заклікі («Мускул свой, дыханье и тело тренируй с пользой для военного дела», «Выволакивайте будущее!» і г. д.) не павісалі голай рыторыкай у паветры — да іх нельга было не прыслухацца.

Уся гэта работа па выкананню канкрэтных заказаў была патрэбнай і карыснай не толькі для чытачоў, для грамадства, але — і для самога Маякоўскага як паэта. Па-першае, яна шырэй і глыбей пасвячала яго ў тое, чым жыве краіна, мацней уцягвала яго ў надзённыя праблемы часу, шчодра ўзбагачала неабходным для ўсякага сур'ёзнага літаратара жыццёвым матэрыялам. Па-другое, гэта была для Маякоўскага своеасаблівая лабараторная праца над словам, над рыфмай, над вершам,— а такая праца ніколі не можа быць бескарыснай.

У гэтым — таксама адзін з урокаў паэта.

5

Маякоўскага-паэта наш масавы чытач лепш ведае ў яго лірыка-публіцыстычнай іпастасі — па яго рэвалюцыйных гімнах і маршах (такіх, як «Гімн рэвалюцыі», «Левы марш»), па яго светлых, жыццесцвярджальных вершах (такіх, як «Прыгоды з Маякоўскім на дачы...», «Расказ ліцейшыка Івана Козырава пра ўсяленне ў новую кватэру», «Расказ Хрэнава аб Кузнецкабудзе і аб людзях Кузнецка», «Вершы аб савецкім пашпарце» і інш.), па выдатных паэмах «Уладзімір Ільіч Ленін» і «Добра». Усе гэтыя, як і многія-многія неназваныя, творы сцвярджаюць новую, рэвалюцыйную, сацыялістычную яву, сцвярджаюць у вобразах і карцінах моцных, яркіх, хвалюючых, у рытмах і інтанацыях энергічных, жывых, свабодных. Без лепшых твораў гэтага плана Маякоўскага проста нельга ўявіць. У іх — той вялікі і натхнёны пясняр Кастрычніка і савецкай Радзімы, якога мы любім і шануем, які нам вельмі блізкі і дарагі.

Крыху менш вядомы нашаму ўсесаюзнаму чытачу Маякоўскі ў сваёй другой творчай іпастасі — сатырычнай. А між тым, Маякоўскі — адзін з буйнейшых, калі не самы буйны паэт-сатырык 20-га стагоддзя. Ва ўсякім выпадку, нам невядома іншая постаць, якую б у гэтых адносінах можна было паставіць побач з ім.

Сатырыкам у нас нярэдка ахрышчваюць іншага творцу зусім беспадстаўна: толькі таму, што ён піша злосныя публіцыстычныя вершы (асабліва на актуальныя тэмы ўнутранага і міжнароднага жыцця). Але злосць, абурэнне, гнеў і іншыя пачуцці гэтага шэрагу — самі па сабе яшчэ не сатыра. Яны толькі могуць быць эмацыянальным вытокам для сатырычнай творчасці, зрэшты, зусім гэтак жа — і для лірыка-публіцыстычнай (успомнім, з якім лютым абурэннем напісаны лермантаўскі «На смерць паэта» — верш востра выкрывальны, але не сатырычны). Сатыра як від слоўнай творчасці мае сваю асаблівую прыроду, свой асаблівы погляд і падыход да з'яў рэчаіснасці, свой асобы ключ да раскрыцця чалавечых характараў і ўзаемаадносін. Зброя сатыры — смех, смех з'едлівы, здзеклівы, бязлітасны. Іронія і сарказм, шарж, карыкатура і гратэск — тыя прыёмы, спосабы і формы, у якіх смех рэалізуецца.

Маякоўскі — сатырык па прыродзе. Ён і пачынаў як сатырык. Сярод яго самых ранніх вершаў — наскрозь іранічныя гімны: «Гімн вучонаму», «Гімн крытыку», «Гімн здароўю», «Гімн абеду», «Гімн хабару», у якіх створаны вельмі выразныя і вельмі мярзотныя тыпы. Сіла сатырычнага абагульнення ў іх агромністая.

Желудок в панаме! Тебя ль заразят
величием смерти для новой эры?!
Желудку ничем болеть нельзя,
кроме аннендицита и холеры!
Пусть в сале совсем потонут зрачки —
все равно их зря отец твой выделал;
на слепую кишку хоть одень очки,
кишка все равно ничего б не видела.

Гэта — з гімна абеду. Агідная і шкодная сутнасць такога скацінападобнага тыпа, яго арганічная варожасць маральнаму, духоўнаму пачатку ў чалавеку вельмі хораша падкрэслена ў перадапошняй страфе верша.

Если взрежется последняя шея бычья
и злак последний с камня серого,
ты, верный раб твоего обычая,
из звезд сфабрикуешь консервы.

Яркія сатырычныя партрэты і характарыстыкі сустракаюцца і ў многіх іншых выкрывальных вершах паэта, якія цалкам магчыма і не палепшаць да «чыстай» сатыры. Вось, напрыклад, яшчэ адзін тын, сваяк толькі што прадстаўленаму (верш «Апрыкрыла») :

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Обсуждение, отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x