Янка Брыль - Янка Брыль і літаратурны ландшафт ХХ стагоддзя

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Янка Брыль і літаратурны ландшафт ХХ стагоддзя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2017, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Янка Брыль і літаратурны ландшафт ХХ стагоддзя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Янка Брыль і літаратурны ландшафт ХХ стагоддзя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Янка Брыль і літаратурны ландшафт ХХ стагоддзя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Янка Брыль і літаратурны ландшафт ХХ стагоддзя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Усё, пра што апавядаў Янка Брыль, з чым прыходзіў да чытачоў, уражвае сваёй прастатой, яснасцю, сонечным святлом, святочнасцю. Ён ведаў цану чалавечага інтэлекту, любіў філасофію зямных мудрацоў. Але ў звыклай рэальнасці знаходзіў, выхопліваў з яе жыццёвыя ўзоры духоўных стасункаў з іншымі людзьмі, з прыродай, з культурай. Нябеснае ён бачыў у зямным, бясконцае — у канечным, вечнае — у мімалётным. Адсюль небывалае багацце яго назіранняў, запісаў убачанага і пачутага, малюнкаў, эпізодаў і сцэн, дыялогаў і палілогаў, людскога шматмоўя і жыццёвай шматфарбнасці. Кнігі Я. Брыля можна разгортваць на любой старонцы і знаходзіць патрэбнае душы, як хлеб надзённы. Гэта не проста вынік засяроджанай на з’яве думкі, сканцэнтраванай на таямніцы медытацыі, не проста імгненная фіксацыя мімалётнага на фотаплёнцы, а сустрэча з самім сабой, з іншымі, з кім адчуваеш прысутнасць боскага. Гэта тое самае дабро, якое даецца дарма, ад душэўнай шчодрасці — дадзенае аддаецца.

Янка Брыль — адзін з першых, хто ацаніў вартасць імгнення. Ён пісаў і пра мінулае, і пра сваё пакаленне, і пра сучаснікаў. Да паняцця момантнасці існавання менавіта як паняцця Брыль рухаўся разам з іншымі. У апошняй сваёй кнізе "Парастак" народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль прадоўжыў лірычную споведзь пра свет і пра сябе:

"Прачнуўся ў дзве гадзіны і толькі пад раніцу прыдрамнуў. І — такі сон. Пада мною калодзеж, не надта глыбокі, але з мяне хапіла б. Нібыта кругі цэментовыя, нібыта зруб драўляны, а то ўсё разам — як у сне. Слабымі рукамі, развёўшы іх, трымаюся неяк з краю, нібы ў кутку (сон жа!), намагаюся правую нагу перакінуць цераз край зруба навонкі. Раз за разам. Нага слабее... І прачынаюся.

Папярэджанне нейкае? А то й ад роздуму ўвечары?.."

"Малы хлопчык увечары адзін выходзіў на ганак дома на лецішчы, стаяў і ціхенька, зачаравана любаваўся поўным месяцам, зоркамі, небам...

Краса прыроды глядзіць на самую сябе яшчэ аднымі шчырымі, наіўнымі вачыма".

"Што мне да таго, што гэта ўжо чытана мною і, мяркуючы па рознасці паметак на палях, неаднойчы, — мне зноў захацелася пабыць з ім у гадзіны часовай апустошанасці душы, і я свайго дасягаю, іду ў святлейшае.

Усё той жа Уолт Уітман з яго "Лісцямі травы".

А гэта ж і добра, і важна, што ён — з тых нямногіх, хоць іх на свеце і многа, якіх за адзін раз не прачытаеш на ўсю глыбіню".

"Міжгароднім званком віншуючы мяне са святам, як заўсёды па-вясковаму раненька, блізка знаёмая настаўніца, між іншым, сказала і такое:

— У нас гаворыцца, што ў кожнага чалавека свая свечка — свой лёс, свой век".

"Дзеці ды ўнукі, хатнія і госці, што, дзякуй ім, прыехалі. Вясёлая гутарка пасля застолля. А бабуля ўжо з печы:

— Лажыцеся, мае дарагія, адпачывайце. Заўтра ў вас будзе многа работы.

Яны смяюцца, а яна сказала сваё яшчэ раз.

Назаўтра бабулю не дабудзіліся...

Пра гэта, з няпісанай хронікі свайго роду, расказаў мне ў бальніцы супалатнік".

"Мой колішні часовы сацрэалізм вінаваты яшчэ і ў тым, што напісаў я мала, залішне ходзячы, як кот вакол гарачай місы, каля якое-небудзь новае задумы, — а ці тое? а ці так? — замест таго, каб проста пісаць, "что Бог на душу положит". Як пісалі, скажам, Чэхаў, ці Шолам-Алейхем... Бо якраз чытаючы яго весела жывучыя апавяданні, яшчэ раз падумалася пра маё малапісанне".

"— Вашы Талстыя, Купалы, Міцкевічы — усё гэта ўжо безнадзейна састарэла!..

— Ну, вам, малады чалавек, такое, можна падумаць, не пагражае".

Адна за адной выходзілі ў апошнія гады жыцця Янкі Брыля ягоныя кнігі "З людзьмі і сам-насам" (2003), "Блакітны зніч" (2004), "Парастак" (2006). У іх увайшло многае, што не магло з’явіцца ў друку па ідэалагічных прычынах раней. Часцей за ўсё гэта старонкі, прысвечаныя балючым праблемам беларускай мовы, гісторыі, літаратуры, культуры, адносінам да ўсяго беларускага асобных пісьменнікаў, тагачасных прадстаўнікоў улады, шматлікіх чыноўнікаў. У гэтых кнігах значна пабольшала скрухі і сарказму, многія характарыстыкі "адмоўных герояў" свайго часу, чые імёны і прозвішчы альбо названыя, альбо досыць лёгка ўгадваюцца, гучаць надзвычай з’едліва, як прысуд самой гісторыі. У пісьменніка адна мэта: назваць усё сваімі імёнамі. Янка Брыль, якім мы яго ведалі і любілі і якім яго ведаем і любім, мае на гэта права.

Творчасць Я. Брыля насычаная глыбокім і часта горкім роздумам над сваім векам, над перажытым беларусамі. Яна вельмі асабістая, і адначасова выразна грамадзянская, пазначаная гуманістычным пафасам. Слынны брылёўскі лірызм і філасафізм, ягоны гумар і досціп дапамагаюць сучаснай беларускай літаратуры выбавіцца ад псеўдапафаснасці, стылявой напышлівасці. Яго творы сцвярджаюць маральную і эстэтычную каштоўнасць жыццёвага досведу асобы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Янка Брыль і літаратурны ландшафт ХХ стагоддзя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Янка Брыль і літаратурны ландшафт ХХ стагоддзя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Янка Брыль
Янка Брыль - Вячэрняе
Янка Брыль
Янка Брыль - Дзе скарб ваш
Янка Брыль
Янка Брыль - Вітраж
Янка Брыль
Янка Брыль - Повести
Янка Брыль
Янка Брыль - Муштук і папка
Янка Брыль
Янка Брыль - Рассказы
Янка Брыль
Отзывы о книге «Янка Брыль і літаратурны ландшафт ХХ стагоддзя»

Обсуждение, отзывы о книге «Янка Брыль і літаратурны ландшафт ХХ стагоддзя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x