Янка Брыль - Янка Брыль і літаратурны ландшафт ХХ стагоддзя

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Янка Брыль і літаратурны ландшафт ХХ стагоддзя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2017, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Янка Брыль і літаратурны ландшафт ХХ стагоддзя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Янка Брыль і літаратурны ландшафт ХХ стагоддзя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Янка Брыль і літаратурны ландшафт ХХ стагоддзя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Янка Брыль і літаратурны ландшафт ХХ стагоддзя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У Янкі Брыля наогул была незвычайная цікаўнасць да жыцця, да людзей, не толькі да таленавітых пісьменнікаў ці мастакоў, але наогул да ўсяго, што нечакана, ці выпадкова траплялася на яго вочы, ці гэта быў мужчына, ці гэта была жанчына, дзіця, юнак... Яго даводзілася, хаця і не так часта, як магчыма хацелася, бачыць, калі ён — пра гэта згадваў не раз яго сябра Алесь Адамовіч — нечакана даставаў з кішэні запісную кніжку, адставаў на нейкі час ад сяброў і калег і хутка-хутка рабіў накіды, якія ў неверагоднай большасці неўзабаве з’яўляліся на старонках яго кніг. Імёны і прозвішчы многіх беларускіх пісьменнікаў сустракаюцца не толькі ў артыкулах Янкі Брыля, але нават у яго апавяданнях, аповесцях, раманах.

У маладосці Янка Брыль разам з сябрам на ўсё жыццё Уладзімірам Калеснікам аб’ехаў на ровары мясціны баявой партызанскай славы, каб на свае вочы пабачыць, што адбываецца "На Быстранцы" і ці сапраўды "У Забалоцці днее". Пазней, у пару жыццёвай і творчай сталасці, Брыль выкарыстоўваў любую магчымасць, каб пабываць у блізкім і далёкім замежжы, бо толькі здалёк, на адлегласці добра бачыцца Беларусь ва ўсёй сваёй шырыні і харастве. Няма такога кантынента, акрамя толькі бязлюднай Антарктыды, дзе не ступала нага нястомнага следапыта, які выдатна ведаў, што "Душа — не падарожніца", і напісаў радкі, вартыя самога Фламарыёна, фантаста і вандроўніка: "...Тады яе, нашай любай і страшнай Зямлі, яшчэ ніхто не бачыў зводдаль, у блакітным ззянні. Самотная, яна паволі, вусцішна круцілася ў чорнай бездані, загадкава паслухмяна і вельмі дакладна паварочвала да святла то адзін, то другі бок жывога глобуса, мокрага ад крыві і шурпатага ад руін".

Можна ў вялікай колькасці пералічваць і перагортваць напісанае і надрукаванае пісьменнікам, каб урэшце здзіўляцца яго бясконцым захапленнем і выбарам убачанага, ацэненага, прадуманага, зразуметага... У выніку ўзнікае неверагоднае імкненне ўрэшце азірнуцца навокал, вярнуцца ў дзіцячыя, падлеткавыя, юнацкія, сталыя, дарослыя хвіліны, гадзіны, часы, дні, гады, дзесяцігоддзі і раптам жахнуцца, колькі ў нас страчана часу, змарнавана жыцця... Зноў і зноў пры думцы пра Янку Брыля нараджаецца моцна запозненае жаданне хаця б перагледзець страчанае...

У часопісе "Дзеяслоў" (2006, № 1) раптам сярод раздзелаў "Згадкі", "Крытыка", "Угодкі", дзе пазнаеш многія імёны, паміж якіх сустракаеш нечакана былых сваіх вучняў, з задавальненем чытаеш Віктара Каваленку з "Запісамі розных гадоў" і неспадзявана яшчэ жывога (у спасылцы "Нашы аўтары": "Жыве ў Мінску") Янку Брыля чамусьці пад рубрыкай "Спадчына". Я. Брыль у апошняе сваё паўгоддзе, як можна зразумець, надзвычай старанна і дбайна падводзіў вынікі жыцця і творчасці. Менавіта таму такая бліскучая назва яго публікацыі "Яшчэ адзін...", у якой у добрым сэнсе гучыць яго канчатковае: "Рэабілітаваны".

Рэабілітаваны рэдактар навамышскай газеты "Перамога" Барыс Андрэевіч. "Людскім, вясёлым ды шчырым, цікавым чалавекам аказаўся гэты Барыс Андрэевіч Ржэўскі. Ён якраз з тых людзей, пазнаёміўшыся, неўзабаве пачаўшы і сябраваць з якімі, думаецца, што інакш яно і не магло быць, як толькі лічыць іх не про­ста новымі, але і даўнімі сябрамі, — такое адчуванне. Адтуль, з пушчы гучыць часамі ў маёй памяці яго захоплены голас, калі ён дэкламуе Купалава "Гэта крык, што жыве Беларусь" або нешта іншае з любімага. Жыва прыгадваюцца нашыя бясконцыя гутаркі — то ўтрох з цікава гаваркім Гіршам, то мы ўдвух з Барысам, ці ў рэдакцыйнай хаце, ці ў якой зямлянцы, а то проста ў лесе. Успамінаецца і ранне-пасляваеннае: нашыя сустрэчы, на жаль, нячастыя... "

Жыццё аднаго чалавека, як воблака ў многіх рэках і азёрах, мноства разоў адлюстроўвалася ў жыццях іншых людзей. Чалавек — самае вялікае наша багацце: гледзячы на яго, мы бачым саміх сябе, пазнаючы ў ім да сябе падобнага, пачынаем адносіцца да яго так, як адносіліся б да сябе. Так узнікае і ўмацоўваецца вялікая сувязь чалавека і людзей, так жыццё чалавека напаўняецца асаблівым маральным сэнсам. Ну, а калі гэта пісьменнік, з яго ўсвядомленым імкненнем бачыць больш і чуць больш? Вынік яго працы відавочна залежыць ад таго, колькі людскіх лёсаў увабрала пісьменніцкая памяць, колькі чалавечых абліччаў адлюстравалася ў ягонай душы. Прынамсі, многія пісьменнікі на пытанне, што было штуршком да творчасці, адказваюць: перапоўненасць жыццёвымі ўражаннямі. Дзе яшчэ, як не ў дарозе, назапашвае душа так актыўна веды пра жывое жыццё! Дык, можа, таму так любяць нашы пісьменнікі, ажно ад Скарыны і Гусоўскага, дарогу, падарожжа?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Янка Брыль і літаратурны ландшафт ХХ стагоддзя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Янка Брыль і літаратурны ландшафт ХХ стагоддзя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Янка Брыль
Янка Брыль - Вячэрняе
Янка Брыль
Янка Брыль - Дзе скарб ваш
Янка Брыль
Янка Брыль - Вітраж
Янка Брыль
Янка Брыль - Повести
Янка Брыль
Янка Брыль - Муштук і папка
Янка Брыль
Янка Брыль - Рассказы
Янка Брыль
Отзывы о книге «Янка Брыль і літаратурны ландшафт ХХ стагоддзя»

Обсуждение, отзывы о книге «Янка Брыль і літаратурны ландшафт ХХ стагоддзя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x