Янка Брыль - Янка Брыль і літаратурны ландшафт ХХ стагоддзя

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Янка Брыль і літаратурны ландшафт ХХ стагоддзя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2017, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Янка Брыль і літаратурны ландшафт ХХ стагоддзя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Янка Брыль і літаратурны ландшафт ХХ стагоддзя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Янка Брыль і літаратурны ландшафт ХХ стагоддзя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Янка Брыль і літаратурны ландшафт ХХ стагоддзя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дарога — гэта жыццё, а жыццё — гэта бясконцая дарога ў новае, нязведанае. Дзіўна нарадзіцца ў гэты свет, зразумець, які ён вялікі і чароўны, і пакінуць яго, не пабываўшы ў самых гожых яго куточках. Асабліва ў наш час, калі ўся Зямля стала агляднай і маленькай, як бацькоўская хата... Чалавек падарожнічае, але душа — не падарожніца. Да такой высновы прыходзіць Янка Брыль... вярнуўшыся з чарговага падарожжа. Душа — не падарожніца, бо проста любіць вяртацца дахаты, каб потым зноў імкнуцца ўдалячынь. Няўжо толькі дзеля звычайнай цікавасці, якая аднолькава лёгка прыходзіць і знікае? Дык жа ўсё роўна не паспееш пабываць усюды, дзе хацелася б! Цікаўнасць і захапленне праходзяць, але не праходзіць сапраўднае, тое, што ўзбагаціла агульны малюнак свету, а, адпаведна, і душу. "З набытым у вандраваннях, — робіць выснову Янка Брыль, — мне лепш бачыцца наша Радзіма, з тым, чаго яна дасягнула, і з тым, што ёй перашкаджае стаць яшчэ прыгажэйшай. У далёкай дарозе мне ўдавалася нават па-новаму збоку пабачыць самога сябе — колькі я трачу напуста і колькі я мог бы не страціць".

Лёс, які папакідаў Брыля па выбоістых шляхах гісторыі, неаднойчы даваў яму магчымасць адчуць тугу па родным кутку і як належыць узважыць пачуццё злітнасці чалавека з роднай зямлёй. Потым прыйшла пара, калі пісьменнік змог сам выбіраць свае дарогі, свядома распараджацца адпушчаным яму часам і разумна будаваць храм свайго жыцця і творчасці. Але пачуццё незадаволенасці і сумненні не пакінуць яго і тады, калі іншым, збоку, будзе здавацца: вось чалавек, якому так пашанцавала адразу, хутка зразумець, дзеля чаго ён прыйшоў на гэтую зямлю і што ён павінен зрабіць, бо за яго ніхто не зробіць! Ці тую дарогу выбраў? Ці не шмат патраціў часу і сіл на пошукі? Ці нельга было зрабіць і больш, і лепш? Думка не супакойваецца, зноў і зноў кідае яго да самага пачатку, каб яшчэ і яшчэ раз усвядоміць, ці ўсё зроблена і што яшчэ можна зрабіць, пакуль ёсць магчымасць, ці ўсё і ці ўсіх успомніў, што і хто варты гэтага, ці ўсім аддаў даніну ўдзячнасці, здзейсніў свой паклон.

У жыцці гэта вяртанне да першавытокаў адбывалася і адбываецца мноства разоў, і чалавеку старонняму, навуковаму даследчыку, цяжка ва ўсёй паўнаце ўзнавіць гэты непад’ёмны працэс. Пісьменнік меў магчымасць прасачыць па шляху пошукаў, якія літаратурныя жанры ён засвойвае і засвоіў: апавяданні, аповесці, раман, дарожныя нататкі, літаратурныя артыкулы, лірычныя запісы, мініяцюры, эсэ, замалёўкі прыроды, сцэнкі з народнага побыту, здаровы, іскрысты гумар, вітражы, лірычную споведзь, вясёлы постскрыптум — жанры, якія не адразу спасцігаюць сучаснікі і нашчадкі. У кожнага жанру ёсць свае творчыя магчымасці ахопу зменлівай рэчаіснасці, свая глыбіня вобразна-мастацкага асэнсавання свайго часу, свае перавагі і свае недахопы. Празаік часам не-не дый ахоплівае "здалёк і зблізку" свае творчыя адкрыцці і свае ўзноўленыя магчымасці. Уражанне такое, што аўтар прадумана выкарыстоўвае і выпрабоўвае не аднойчы асвоены мастацкі матэрыял, які штораз кладзецца ў самых розных і нечаканых жанрах. Нават усёабдымны гісторыка-літаратурны раман, раман-паэма, паводле ацэнкі У. Калесніка, "Птушкі і гнёзды", не аднойчы абдуманы, не раз перапісаны, ацэнены, узважаны, не здольны ахапіць засвоены жыццёвы матэрыял, наогул усё, што ў свой час абняло і асвоіла пільнае вока і перахапіла "гусінае пяро". Поле перажытага разбіваецца на "квадраты", і кожны з іх, адзін за адным, вывучаецца ўважліва і дасканала.

На працягу 1970—1973 гг. А. Адамовіч, разам з Я. Брылём і У. Калеснікам аб’ехалі, абкалясілі з магнітафонам і фотаапаратам усю Беларусь, пабывалі ў сотнях спаленых вёсак, апыталі і запісалі больш за трыста сведкаў ваеннай трагедыі, апавяданні якіх леглі ў аснову дакументальнай кнігі "Я з вогненнай вёскі..." (1975). Раздзелы з кнігі друкаваліся ў многіх газетах і часопісах ("Маладосць", "Октябрь" і інш.). Перакладзеная на многія замежныя мовы, кніга стала літаратурным бестселерам. Паказальным быў пачатак рэцэнзіі рускага літаратуразнаўцы М. М. Кузняцова, які пісаў у газеце "Комсомольская правда": "Страшней за гэту кнігу я не ведаю..." Сустракаліся ў іншых водгуках і такія словы: "Гэта кніга не магла не з’явіцца..." Аднак адзін з яе аўтараў А. Адамовіч на фактах даводзіў, што гэта далёка не так і што сам ён, як і яго сябры па пяры Я. Брыль і У. Калеснік, не адразу прыйшлі да пераканання ў неабходнасці менавіта такой калектыўнай кнігі-памяці.

"Я з вогненнай вёскі..." падвяла рысу пад цэлым этапам літаратурнага развіцця і абудзіла ў грамадстве імкненне ведаць усю праўду пра вайну і пра чалавека на вайне, якой бы жахлівай яна ні была. Выдатнымі пісьменнікамі рухала думка аб тым, што няўмольны час вельмі хутка "вымывае" з народнай памяці страшныя веды пра вайну, якой яна была для беларусаў і якой яе не ўяўляў цывілізаваны свет. Проста паміралі апошнія сведкі гэтай трагедыі, якія цудам выратаваліся ад немінучай пагібелі, нібыта дзеля таго, каб расказаць праўду нашчадкам і народам свету.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Янка Брыль і літаратурны ландшафт ХХ стагоддзя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Янка Брыль і літаратурны ландшафт ХХ стагоддзя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Янка Брыль
Янка Брыль - Вячэрняе
Янка Брыль
Янка Брыль - Дзе скарб ваш
Янка Брыль
Янка Брыль - Вітраж
Янка Брыль
Янка Брыль - Повести
Янка Брыль
Янка Брыль - Муштук і папка
Янка Брыль
Янка Брыль - Рассказы
Янка Брыль
Отзывы о книге «Янка Брыль і літаратурны ландшафт ХХ стагоддзя»

Обсуждение, отзывы о книге «Янка Брыль і літаратурны ландшафт ХХ стагоддзя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x