Уладзімір Гніламёдаў - Ля аднаго вогнішча

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гніламёдаў - Ля аднаго вогнішча» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Юнацтва, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ля аднаго вогнішча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ля аднаго вогнішча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе расказваецца аб творчасці Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, В. Зуёнка і іншых. Гэта майстры розных творчых індывідуальнасцей. Сёння яны разам са сваімі старэйшымі таварышамі нясуць «галоўную службу» ў літаратуры, пішуць таленавіта і цікава. Ідэйна-мастацкая праблематыка іх творчасці, звернутай да сучасніка, выключна багатая і разнастайная. Аб гэтым і вядзе гаворку аўтар.

Ля аднаго вогнішча — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ля аднаго вогнішча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яго паэзія развіваецца ў бок шматмернага, аб’ёмнага паказу жыцця. Яе рост непарыўна звязаны з ростам асобы, яе духоўным светам, стваральнай памяццю. Пашырэнне гістарычных, часавых абсягаў паэзіі павялічвае асацыятыўныя магчымасці мастацкага вобразу. «Вечалле» — так назваў сваю нядаўнюю (1980) кнігу Р. Барадулін, зачапіўшы цэлае «гняздоўе» слоў: Вечалле — веча — вечар — вечнасць… Паэзія, на яго думку, заклікана вярнуць асобе разуменне ўсёабдымнасці яе быцця, паказаць, на якой тоўшчы часу стаіць сённяшні чалавек.

Колькі год Беларусі?
Колькі дочкам, сынам,
Колькі радасці, скрусе,
Колькі снам, курганам…

Ідучы ў глыбіню, паэт не расстаецца са сваім уменнем разгледзець прадмет, палюбавацца яго канкрэтыкай, пластыкай. Засталася і яго ранейшая метафарыстыка.

Думка і пластыка — два крылы верша. Барадулін ведае: абодва яны павінны быць моцнымі, надзейнымі, калі паэт усур’ёз хоча спасцігнуць складаны свет чалавека. Пластычныя рашэнні ў яго надзвычай дакладныя, ёмістыя па сэнсу. «Схіл паўтарае хіб вала» — у гэтай метафары адчуваецца вечаровы час, спакой, цішыня, душэўная раўнавага, стома працоўнага дня.

Здзіўляе яго майстэрства рыфмы, гукапісу. Мастацкая форма мысліцца ім як форма змястоўная, пластычна-аб’ёмная.

Пра ліўні («Папрасіліся ліўні ў верш») сказана: «патопалі па-то-па-мі…» Цудоўная знаходка!

Рыфмовыя сугуччы напаўняюцца ў яго разнастайнымі асацыяцыямі: пратэз — пратэст, кульмінацыя — кулямі нацыя, няшчадна — нашчадкам, белаты — балаты і г. д. Але часам, не ўтоім, рыфма пакідае ўражанне нават залішняй вынаходлівасці, аддае штучнасцю.

Р. Барадулін вядомы як майстар дэталі, у якой матэрыялізуецца думка, якая здольна вырастаць да сімволікі. «Край мой спакойны — азімы дуб з выпаленай сэрцавінай…»

Ёмістасць дэталі, яе метафарычны сэнс, павялічваецца: «хлеб у кмене зорак»; бярозы для яго — «пасівелыя скроні зямлі». Свет адкрываецца сваёй патаемнай сутнасцю.

Гэта сосны адны
Над абрывам кар’ера
Ці над вырытым ровам
Заложніцы-ўдовы?..

Да сімвала чалавечых пакут і мужнасці, ахвяраваных у імя жыцця, вырастае вобраз маці, што «паправодзіла ўсіх сыноў — аніводнага не сустрэла» і ператварылася, чакаючы іх, у дрэва.

Жывапіс і пластыка паэта больш і больш насычаюцца філасофска-інтэлектуальным зместам. Мяняецца ракурс, павялічваюцца маштабы ўспрыняцця свету: паэт гаворыць пра «ганчарны круг планеты», пра тое, што «планета нявесціцца», «нараджаюцца маладыя дзяржавы».

Або вось своеасаблівы «касмічны» вобраз:

Шлях Млечны — прасекай.
Аблокі — яміны.
Сляды ад вялізнага пастала.
А можа, замятаюць рукі маміны
Крошкі хлебныя са стала?!

Уражанне такое, што свет паэта расхінаецца ва ўсе бакі. Паглыбляюцца разам з тым гістарычныя далягляды. «На сцяжыну прадзеда памяць выкіроўвае». Землякі — ушацкія хлебаробы («Зямля рунела ім руном») збліжаюцца ў яго адчуванні са старажытнымі арганаўтамі, што плылі небяспечнымі шляхамі за жаданым залатым руном. І хай у гэтай асацыяцыі ёсць некаторая надуманасць, паэт мае права на такое збліжэнне: дзякуючы яму, сучасны чалавек бачыцца ў дальняй рэтраспектыве народнага вопыту, у святле культурнай традыцыі (верш «Арганаўты»).

Сучасныя вершы і паэмы Р. Барадуліна сведчаць, што вяртанне да першаснага мастацкага мыслення, да старадаўніх вытокаў і каранёў — істотная рыса сучаснай беларускай паэзіі. Гэта і зразумела: «хаця чалавек надзвычай пластычны, — гаворыцца ў адным з сучасных даследаванняў,— аднак у яго індывідуальнасці змяшчаюцца, у дыялектычна знятым выглядзе, усе этапы яго папярэдняга развіцця, з усімі іх зігзагамі і супярэчнасцямі». Так, напрыклад, фальклорная спадчына і сёння ўплывае на літаратурны працэс, застаючыся каштоўнай крыніцай ідэйна-мастацкага ўзбагачэння беларускай паэзіі. Сучасны асацыятыўны верш увабраў у сябе народную паэтыку і індывідуальны вопыт класікаў.

Каб паўней адлюстраваць сучаснасць, ён усё настойлівей і з большай духоўнай патрэбаю звяртаецца да фальклору. Барадулін і фальклор — удзячная тэма спецыяльнага даследавання. Яна, гэтая сувязь, існуе ў яго на розных узроўнях. У яго паэзію ўвайшоў народны вобраз лёсу-талану, які наканаваны паэту і які патрабуе вернасці. Час ад часу пракідаецца ў ёй вобраз казачных коней, у якіх сімвалізуецца палёт паэтавых думак — «і зоры мелі за гонар дзядамі ўплесціся ў грывы».

Пры ўсёй жыватворнасці фальклорнай паэтыкі яна патрабуе індывідуалізацыі і псіхалагізму. Барадулін ставіцца да яе актыўна. Ён пераасэнсоўвае змест фальклорных матываў. «Журавіны не ўзышлі… Ка мне хлопцы не прыйшлі…» — гэтыя радкі з народнай песні пастаўлены эпіграфам да аднаго з вершаў. Страфа, якой пачынаецца верш, прымушае па-сучаснаму прачытаць іх:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ля аднаго вогнішча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ля аднаго вогнішча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі
Уладзімір Гніламёдаў
Олександр Довженко - Україна у вогні
Олександр Довженко
Мікола Ермаловіч - Па слядах аднаго міфа
Мікола Ермаловіч
libcat.ru: книга без обложки
Штэфан Цвайг
Олександр Довженко - Україна у вогні (скорочено)
Олександр Довженко
Хулио Кортасар - Усі вогні ­— вогонь
Хулио Кортасар
libcat.ru: книга без обложки
Надзея Статкевіч
Валентина Островська - Життя в житті - Символи-вогні
Валентина Островська
Отзывы о книге «Ля аднаго вогнішча»

Обсуждение, отзывы о книге «Ля аднаго вогнішча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x