Раман Свечнікаў - Рома Свечнікаў. Кніга 1

Здесь есть возможность читать онлайн «Раман Свечнікаў - Рома Свечнікаў. Кніга 1» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Вільня, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Издательство: Логвінаў, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рома Свечнікаў. Кніга 1: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рома Свечнікаў. Кніга 1»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга — кішэнны жыццяпіс былога мінскага студэнта Рамана Свечнікава. Раман кінуў БДУІР, у якім адчуваў, як яго заварочваюць “у пыльны савецкі дыван”, сабраў 23-кілаграмовы заплечнік і выправіўся ў беcтэрміновую кругасветку, адчуваючы, што імкнецца паспець у вароты, якія зачыняюцца проста перад ім. За больш чым 700 дзён заплечнік стаў важыць кілаграмаў 10, а з менскай вопраткі засталася адзіная цішотка, падораная сябрам.
“Так шмат засталося ззаду, што я ўжо не магу згадаць, кім быў той чалавек, які сямсот дзён таму выйшаў з дому. Але ёсць гэтая кніга, праз якую я магу выйсці да пачатку, — піша Раман, прэзентуючы кнігу ў сацыяльных сетках. — Калі ты калі-небудзь набудзеш яе ў краме, то прашу, найперш закрэслі імя аўтара — яно не азначае роўна нічога. Няхай гэта гісторыя будзе тваёй”.

Рома Свечнікаў. Кніга 1 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рома Свечнікаў. Кніга 1», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вяртаемся ў лагер. Лівень б’е не на жарт. Хаваемся ў намёце. Грукат кропляў па тэнце палаткі стварае пачуццё абароненасці, і трывога пакрысе пакідае мазжачкі. Мы засынаем чуйным сном са зброяй у руках.

Раніцай я высякаю кацялок з бамбуку і гатую ваду для кавы. Прыгнечаныя, мы збіраем заплечнікі і выпраўляемся ў бок бліжэйшай вёскі. Усю дарогу ўзіраемся ў берагі ракі, але човен-прывід больш ніколі не патрывожыць нашага зроку. Пазней я ўспамінаю, як ноччу праз сон чуў гук лодачнага матора, і пра сябе адзначыў, што мы і днём па рацэ рухаемся з асцярогай, а тут нейкі начны шумахер носіцца проста ля берага.

У нас няма ніякага жадання размаўляць з мясцовымі жыхарамі. Мы павольна падымаемся па звілістай грунтоўцы на перавал. Праз пару кіламетраў удаецца спыніць грузавік, які вывозіць нас на асноўную трасу. Віталік пакінуў частку сваіх рэчаў у гатэлі, і яму трэба вяртацца ў Луангпхабанг. Я ж працягваю рухацца на сталіцу. Нам па дарозе яшчэ пару сотняў метраў, але за час рачных прыгод мы ўжо парадкам стаміліся адзін ад аднаго. Так здараецца.

Дзелім рэшткі правіянту, ціснем рукі. Як жа выдатна зноў быць з самім сабой! Я ўрубаю плэер і бегма ўзбіраюся на перавал. Мяне падбірае першая ж тачка. Унутры ёсць кандзёр і, напэўна, таму яго я прапускаю паварот на Ўенцьян.

У Луангпхабангу я выходжу з машыны сінхронна з іншымі стоперамі. Гэта маладая пара з Піцера. Макс і Наташа вось ужо некалькі месяцаў падарожнічаюць па Азіі ды цяпер маюць намер рушыць дадому. Яны шмат і са смакам распавядаюць пра свае прыгоды ў Інданезіі ды Малайзіі. Яны з той невялікай касты падарожнікаў, якім падабаецца мусульманская Азія. Часцей пра гэтыя краіны мне даводзіцца чуць толькі дрэннае.

Аказваецца, што ў піцерцаў скончыліся грошы. Мне выдатна знаёмы гэты стан! У кішэні засталася апошняя трыццатка, і гэтага якраз павінна хапіць на вегетарыянскі шведскі стол на траіх.

Пасля шчыльнага абеду або нават вячэры мы адпраўляемся начаваць на закінутую лодку на рацэ. Фінальнымі акордамі дня робяцца згушчонка з гарбатай і густыя размовы пра ўсе магчымыя кніжкі планеты.

Раніцай мы развітваемся. Піцерцам на поўнач, а мне на поўдзень. Першая ж машына падбірае мяне да Ўенцьяна. Ехаць туды парадкам. Нават не бяруся рабіць нейкія прагнозы наконт лаоскіх дарог. У гэтай краіне практычна няма мастоў і тунэляў – усе шляхі агінаюць перавалы. У Кітаі шэсцьсот кіламетраў я праехаў бы гадзін за восем, але тут на гэткі ж адрэзак можна палажыць цэлы дзень.

У маім распараджэнні кузаў грузавіка. У Лаосе практычна ўсе кіроўцы просяць грошы за праезд. Але мой новы стырнавы даведваецца, што я на мелі, і адразу ж выдае мне скрыню бананаў і плед. Так мы і скачам па бясконцых гарах-перавалах. Па дарозе ў кузаў завітваюць людзі, іншыя выходзяць. Усе яны едуць недалёка і плацяць невялікія грошы. А я застаюся, павольна тачу бананы і чытаю кніжку. А шостай раніцы наступнага дня мы нарэшце заязджаем на ўскраіну Ўенцьяна. У бразгатлівым кузаве я правёў больш за васямнаццаць гадзін.

Пешшу праходжу сем кіламетраў да цэнтра горада. У адным з хостэлаў сталіцы працуе мой стары сябар Ральф. Мы пазнаёміліся з ім у Баку і каля тыдня разам жылі ў порце.

Сустракаю свайго барадатага камрада проста на парозе хостэла. Некалькі гадзін мы праводзім у размовах пра тое, як жа даўно гэта было і як мы ўсе пастарэлі. На наступны дзень Ральф з’язджае на visa-run у Камбоджу, а я адпраўляюся ў амбасаду Тайланда. Мая віза паспявае вельмі хутка, але ў мяне не застаецца грошай нават на бутэльку вады. Пасля таго як спадае паўдзённая спёка, я збіраю заплечнік і выходжу на трасу, якая вядзе прэч з горада.

Голая Мэры Джэйн

За Лаос я моцна вымотваюся. Мясцовыя людзі мала ветлыя. У выніку турыстычнага буму яны глядзяць на цябе, як на вушасты мяшок з грашыма. У гэтай валютнай ліхаманцы кожную, нават самую шчырую ўсмешку ты міжволі расцэньваеш з марксісцкага пункту гледжання. Краіна перажывае нашыя дзевяностыя з «новымі лаосцамі» на крутых джыпах. Нават у горных вёсках, дзе не ступала нага белага чалавека, за любы тавар для цябе прадугледжаная экстрацана. Здаецца, што ўсё чалавечае тут ужо прададзенае і закладзенае.

Я патрулюю раён па карце, якую ўзяў у фае аднаго з гатэляў. Ужо зусім сцямнела. Раптам побач спыняецца машына, за стырном сядзіць усмешлівая дзяўчына:

– Hey! Where are you going? – пытае яна.

– Outside the city.

– But, what are you gonna do there?

– Actually, I don't know. Put a tent somewhere.

Так я знаёмлюся з Мэры Джэйн. На велізарным бацькоўскім пікапе мы гонім на ўскраіну горада. Мэры пытаецца, ці не хачу я паехаць да яе сяброў на вечарынку. Настрой дурацкі, але я згаджаюся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рома Свечнікаў. Кніга 1»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рома Свечнікаў. Кніга 1» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Рома Свечнікаў. Кніга 1»

Обсуждение, отзывы о книге «Рома Свечнікаў. Кніга 1» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x