1 ...6 7 8 10 11 12 ...19 Потым яго паклікалі расцерці караля, яму дапамагаў сам Весяліні, але адразу ж другі быў жудасны параксізм, такі, што наш лепшы пан, найхрабрэйшы з каралёў, аддаў падчас яго свой дух.
Заліты слязьмі Весяліні выйшаў да сенатараў і павёў іх да ўжо нябожчыка караля. Ён неадкладна аддаў ім ключы ад скарбніцы і ўсё, што ў яго было з сабой. Тут сказаў Бучэла:
– Калі панства думаюць, што смерць караля павінна быць утоена на карысць грамадства, гэта можна зрабіць лёгка.
– Мы пракансультуемся, з гэтай нагоды, з сенатарамі, – адказалі яны, – але казаць пра гэта пакуль не варта.
Калі надышла ноч, паслалі за падскарбіямі, каб тыя таемна прыйшлі ў замак. Яны неадкладна запячаталі скарбніцу і пакоі, дзе знаходзіліся каралеўскія рэчы, і ўсю ноч неслі вахту, з двума падкаморыямi і двума дактарамі, у цела караля.
Раніцай вестка аб каралеўскай смерці разнеслася па Гродне. Паны радныя, дваране, гараджане, са слязамі накіраваліся да замка.
У тую ноч Сімоніус выслаў жонку з горада з грашыма і маёмасцю.
На наступную раніцу, па загадзе сенатараў, цела ўскрылі, калі яно ўжо пачынала пухнуць. Прысутнічалі Бучэла, Сімоніус, Гослас (Мабыць, лекар Гаслаўскi. Прым. Я.А.) хірург, медык і іншыя.
Сімоніус абвясціў, што ўсе знойдзеныя ворганы здаровыя, за выключэннем дробных каменьчыкаў у мачавым пузыры, і што ён напоўнены не жоўцю, а чыстай вадой.
Гэта сумная прыгода, якую нельга да канца аплакаць, і я пасылаю яе Пану са шчырай праўдай апісанай. Я нічога не пакідаю сабе. Я вырашыў, што як толькі належнае мне атрымаю, так і паспяшаюся да Яснавяльможнага Пана, жадаючы, каб Яснавяльможны Пан і адукаваны князь доўгія шчаслівыя гады жыў.
Дадзена ў Гродне 19 снежня 1586 г. Ежы Х'якор».
Баторый памёр 12 снежня 1586 года, у сваім гродзенскім замку, у пакоі, які знаходзіцца ў паўднёвай частцы палаца. Каралю было ўсяго 53 гады.
Варта адзначыць, што паведамленні аб дэталях апошніх дзён караля дастаткова значна адрозніваюцца ў розных дакументах.
У ананімным апісанні «Смерць Стэфана польскага караля ў Гродне 12 снежня 1586 года», аўтарам якога лічаць каралеўскага лекара Гаслаўскага, ёсць адрозненні ад прыведзенага апісання, да прыкладу, акрамя вiна i вады манарх п'е яшчэ і гарэлку з карыцай, ды прымае бабровы струмень.
Аднак няма сумневаў, што лекары Баторыя спрачаліся пра яго лячэнне, і разумнасць ўжывання віна, выкарыстоўвалі расціранні і розныя лекi, эфектыўнасць якіх, зразумела, не магла быць высокай, бо наўрад цi караля магло выратаваць ласінае капыта або бабровы струмень.
Баторый памёр падчас аднаго з прыступаў са стратай прытомнасці. Бучэла казаў, што падобныя прыпадкі адбываліся з будучым каралём яшчэ на радзіме.
Менавіта ў мекванным пасланні Гаслаўскага паведамляецца аб незвычайных нырках караля, якія нагадваюць ныркi вала. Акрамя таго, у жоўцевым пузыры быў вялікі камень.
Але праблемны адток жоўці, зразумела, не мог забіць Баторыя. Што ж стала прычынай смерці гэтага манарха?
Інтрыгі ў гэтую сітуацыю дадае ліст вядомага еўрапейскага «чарнакніжніка» Леанарда Турнэйсера. Гэты чараўнік, які займаўся лекаваннем, пісаў Баторыю з Берліна, у 1578 годзе:
«Я атрымаў ліст Вашай Каралеўскай Вялікасці праз пана Баяноўскага са Львова 21 траўня да мяне напісаны. Я пасылаю Вашай Каралеўскай Вялікасці пэўнае проціяддзе (antydotum), гэта значыць Alexipharmacum супраць усякай атруты, прыстасаванае да натуры і камплекцыі Вашай Каралеўскага Вялікасці. Бальзам гэты я з немалой працай зрабіў, у адпаведнасці з правіламі кабалістыкі і натуральнай магіі, таму што людская злосць зараз да такой ступені дайшла, што асцярожным варта быць не толькі ў ежы і пітве, але нават і ў адзенні, мыцці і дотыку, таму што здрада можа быць утоена ў самых розных рэчах: століках і лавах, iх калі хто кране або пераступіць – можа памерці. Пры гэтым вынік часам праз 15, а нават і 30 дзён прыходзіць, а яд праз мускулы, нервы і жылы пранікае ў сэрца. Таму гэтага каштоўнага бальзаму, які моцна ўмацоўвае здароўе і ахоўвае ад яду, я пасылаю Яго Каралеўскай Вялікасці чатыры порцыі. Іх я, паводле звычаяў каралеўскага двара, пакаштаваў у прысутнасці пана Баяноўскага, і ён за мной тое самае зрабіў».
Леанард Турнэйсэр. Нацыянальная бібліятэка медыцыны ЗША.
Дык ці быў прычыннай смерці караля яд, аб якім папярэджваў Баторыя Леанард? Гэта версія яркая, аднак жа вельмі сумнеўная. Тады ад чаго ж памёр Баторый? Аб гэтым разважалі не толькі дактары XVI стагоддзя, але і спецыялісты найноўшага часу.
Читать дальше