Яўген Аснарэўскі - Знатныя гісторыі - эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў

Здесь есть возможность читать онлайн «Яўген Аснарэўскі - Знатныя гісторыі - эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: Биографии и Мемуары, Прочая документальная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга знаёміць з гісторыямі каралёў, магнатаў і шляхты. Ад гучнага палітычнага забойства да сямейнай сваркі каралеўскай пары, ад інтрыг князёў да фрывольных баляў з напаўголымі шляхцянкамі, ад падрабязнага апісання жыцця Стэфана Баторыя да біяграфій дробных дваран. Палітыка і побыт эліты Рэчы Паспалітай, паказаны з дапамогай вялікай колькасць цытат са старажытных дакументаў. Знатныя гісторыі, чытачу раскажуць іх відавочцы.

Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Затым Сімоніус пагадзіўся, каб Бучэла даў каралю пілюлі, а як іх кароль не любіў, іх растварылі ў вадзе ландыша з пяццю грамамі экстракта марозніка. Гэта выклікала лёгкі панос у караля, чатыры разы.

За абедам зноў разгарэлася сварка з-за віна, але перамагло меркаванне Сімоніуса аб набліжэнні параксізма і аб тым, што вада можа нашкодзіць. Тады Бучэла настаяў, каб хаця б віно было змяшана з вадой.

– Спачатку я хачу выпiць вiно, – адказаў кароль, – а потым саму ваду.

Але пасля таго як ён выпіў два кубкі самага старога віна кароль сказаў, што гэтага дастаткова і вада не патрэбна. На абед былі яйкі, булён з каплуна і печаныя яблыкi з цукрам.

Праз гадзіну ён шмат размаўляў з каронным канцлерам, дыхаў павольна, і амаль не было відаць, што ён хворы. Пры гэтым Бучэла, бачачы, што кароль мае намер не адмаўляцца ад віна і лічачы яго самым небяспечным пры гэтай хваробе, папрасіў кароннага кухмістра папярэдзіць канцлера аб стане караля, бо гэтая хвароба была вельмі цяжкай і яшчэ цяжэй ад таго, што ў лячэнні не згаджаліся абодва лекары. Так што няхай сенатары вырашаюць, што ім у гэтым выпадку рабіць. Гэта ж самае ён сказаў падканцлеру Літвы, папрасіўшы яго паведаміць пра гэта віленскаму кашталяну, але, аднак, самым таемным чынам, з-за каралеўскай забароны.

Надышоў час вячэры, і кароль не жадаў піць ваду, кажучы, што пасля яе заўсёды становіцца горш.

Калі ён збіраўся спаць, здарыўся трэці параксізм, але ён быў лягчэйшы за першы.

Потым параксізмы здараліся кожны дзень. Бучэла заклінаў караля і ўгаворваў Сімоніуса, каб перасталі даваць віно.

Нарэшце кароль паабяцаў.

Тут зноў успыхнула спрэчка паміж лекарамі аб тыпе хваробы, Бучэла, называў яе эпілепсіяй, Сімоніус астмай. Прычына гэтай спрэчкі заключалася ў тым, што яны з цяжкасцю згаджаліся наконт лекаў, якія трэба было даць. У выніку, яны пагадзіліся на адвар iсопа, бо ён не шкодны ні пры якіх захворваннях, дадалі некалькі кропель купарваснага экстракта, змясцілі чатырох п'явак яму на спіну, двух на крыж – гэтыя да васьмі ўнцый крыві высмакталі, дадалі крыху безаара і ласінага капыта, якія кароль заўсёды з задавальненнем ужываў.

Камень безаар Падобным спрабавалі лячыць Баторыя Падчас абеду Сімоніус не - фото 14

Камень безаар. Падобным спрабавалі лячыць Баторыя.

Падчас абеду Сімоніус не паказваўся, бо паабяцаў Бучэла, што ў гэты дзень ён будзе маўчаць пра віно.

Бучэла, каб папярэдзіць усе просьбы аб гэтым напоі, прыгатаваў разнастайныя запраўленыя воды, паміж якімі адна была з цукрам і грэнкамі з пшаніцы, а кароль астылым піў гэта падчас абеду.

Стравы былі амаль такія ж, як і раней.

Пасля абеду кароль аб звычайнай для яго падчас ліхаманкі вадзе папрасіў, у якой растваралі кансерваваную ружу. Выпіўшы гэта, ён моцна спаў на працягу двух гадзін.

Прачнуўшыся, ён загадаў паклікаць літоўскіх канцлераў.

Апоўначы зноў вярнулася цяжкае дыханне. Сімоніус прашаптаў Весяліні, што калі кароль не вып'е віна, то хутка памрэ. І зноў дактары параіліся, і было вырашана даць тыя ж таблеткі, што і раней, але яны не дапамаглі.

У час абеду кароль рашуча загадаў даць сабе віна, на што Сімоніус з радасцю дазволіў. Адразу ж Бучэла паслаў свайго пляменніка да літоўскага падканцлера, сказаць, што кароль хутка памрэ і што, хоць ён, здаецца, весела размаўляе і не такі змучаны хваробай, ён не можа ўстаць і ісці, і калі Бог не пашкадуе, то найвялікшая небяспека застаецца. Пачуўшы тое, падканцлер неадкладна паведамляе аб гэтым прысутным сенатарам, не згадваючы, аднак, аб тым, што атрымаў гэтае пасланне ад Бучэла, бо гэтага доктар не хацеў.

Абодва канцлеры адправіліся адразу ж у замак. К вечару кароль зноў выпіў сваё віно, макаючы ў яго хлеб, таму што ён адчуваў жудасную смагу, быў надзвычай сумны і маўчаў, а калі Бучэла падтрымліваў яго і прасіў спадзявацца на лепшае кароль сказаў:

– Я ўжо аддаў сябе ў рукі Бога, я падрыхтаваны да смерці, мяне гэта не палохае, калі я і не буду адказваць, дык гэта таму, што ў мяне цяжкая галава і я хацеў бы заснуць.

Тут канцлеры падышлі да каралеўскага пакоя, папракаючы лекараў у тым, што яны не папярэдзілі аб небяспецы. Бучэла адказаў, што калі кароль загадваў нікога не ўпускаць яны баяліся не выканаць каралеўскі загад, але цяпер, калі яны ў яго пытаюцца, ён павінен сказаць, што кароль неўзабаве развітаецца з жыццём.

Толькі ён сказаў гэтыя словы і ў караля здарыўся жорсткі параксізм. Менавіта тады Сімоніус упершыню сказаў сенатарам, што ён таксама зразумеў, што каралеўская хвароба была смяротнай, але як доўга кароль зможа пражыць, толькі пасля другога параксізму ён зможа судзіць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў»

Обсуждение, отзывы о книге «Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x