Яўген Аснарэўскі - Знатныя гісторыі - эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў

Здесь есть возможность читать онлайн «Яўген Аснарэўскі - Знатныя гісторыі - эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: Биографии и Мемуары, Прочая документальная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга знаёміць з гісторыямі каралёў, магнатаў і шляхты. Ад гучнага палітычнага забойства да сямейнай сваркі каралеўскай пары, ад інтрыг князёў да фрывольных баляў з напаўголымі шляхцянкамі, ад падрабязнага апісання жыцця Стэфана Баторыя да біяграфій дробных дваран. Палітыка і побыт эліты Рэчы Паспалітай, паказаны з дапамогай вялікай колькасць цытат са старажытных дакументаў. Знатныя гісторыі, чытачу раскажуць іх відавочцы.

Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вядома, што ў «асэсорыі», якая праходзіла ў Гродне ў 1751 годзе, старшыняваў князь Міхаіл Фрэдэрык Чартарыйскі, падканцлер ВКЛ і гарадзенскі стараста.

Па ўспамінах аднаго з асэсараў, Марціна Матушэвіча:

«На гэтую асэсорыю з'ехалася амаль уся Літва, і для спраў, і для розных выгод, і дзеля будучых сеймікаў дэпутацкіх, і каб спадабацца князю падканцлеру».

У гэтым паведамленні адлюстроўваецца найважнейшы момант палітычнай сістэмы Рэчы Паспалітай, а менавіта: важнасць пратэкцыі найбольш уплывовых магнатаў, якія запраўлялі не толькі дробнай і сярэдняй шляхтай, але нават менш магутнымі магнатамі. Падобная сістэма завецца «кліенцкай». Кліентам у такіх адносінах выступаў менш магутны шляхціц, а патронам больш уплывовы, які нярэдка валодаў магнацкім статусам. Менавіта тут залатое правіла «кліент заўсёды мае рацыю» можа быць пераасэнсавана ў іранічным ключы.

Патронам, дарэчы, магла быць і жанчына магнатка, і аб пратэкцыі «вяльможнай панны дабрадзейкi» прасілі не менш лісліва, чым аб пратэкцыі магната мужчыны.

Пасады

Кар'ера шляхціца не абмяжоўвалася атрыманнем статусу пасла на сейм ці дэпутата-суддзі ў судовым органе. Доўгі пералік дзяржаўных пасад вабіў дваран сваімі перспектывамі. Пасты шляхцічу маглі даць яго таварышы на сейміку, або манарх. Назвы пасад і фармальныя абавязкі гэтых чыноўнікаў XVI – XVIII стагоддзяў, безумоўна, могуць быць вельмі цікавымi.

У гарадзенскім павеце шляхціц мог заняць наступныя пасады ці, інакш кажучы, урады:

Войскі – прыглядаў за парадкам у павеце. Пасада была па-свойму ўнікальнай, бо такi чалавек павінен быў забяспечваць жыццё сем'яў шляхты, што пайшла на вайну. Такім чынам, выконваючы абавязкі войскага шляхціц заставаўся ў адноснай бяспецы, пакуль яго таварышы па зброі ваявалі. Зразумела, на падобную «амаль сінякуру» лагічна было ставіць пажылых мужчын з добрай рэпутацыяй, аднак на практыцы часта атрымлівалася інакш.

Гараднічы – павінен быў прыглядаць за гарадамі і замкамі, захоўваў ключы ад важных дзвярэй горада.

Земскі суддзя – з'яўляўся кіраўніком земскага суда.

Лоўчы – першапачаткова чалавек, які займаўся арганізацыяй манаршага палявання.

Маршалак земскі або павятовы маршалак – кіраўнік мясцовых сеймікаў, які меў і некаторыя іншыя важныя паўнамоцтвы. Адзін з найважнейшых чыноўнікаў павета.

Гарадзенскі маршалак упаў з каня Фрагмент роспісу лаў у Кангрэгацкай капліцы - фото 32

Гарадзенскі маршалак упаў з каня. Фрагмент роспісу лаў у Кангрэгацкай капліцы фарнага касцёла Гродна. Фота М. Супрон.

Мечнік – асоба, якая наглядае за ўзбраеннем уладцы.

Пісар земскі – той, хто клапаціўся пра кнігі земскіх судоў, займаўся напісаннем судовых пратаколаў.

Падкаморы – галоўны суддзя ў падкаморскім судзе.

Падстараста – намеснік старасты.

Падстолій – першапачаткова намеснік стольніка, які нават нёс перад ім ягонае жазло.

Падсудак – намеснік земскага суддзі.

Падчашы – ураднік, які першапачаткова займаўся каралеўскім кубкам, клапоцячыся аб тым, каб патрэбны напой заўсёды быў даступны для манарха.

Стараста градовы – адміністратар староства і старшыня гродскага суда.

Стольнік – першапачаткова падобная пасада быў звязана з клопатам пра стол манарха.

Харунжы – тытулярны сцяганосец, які аб'яўляў ваенны збор мясцовай шляхты і камандаваў ёй, часам з дапамогай памочнікаў – ротмістраў.

Чашнік – яшчэ адзін «алкагольны» пост. Абавязкі чашніка паходзілі на абавязкі падчашага, які першапачаткова быў яго памагатым.

Акрамя вышэй пералічаных існавала яшчэ мноства пасад-тытулаў, да прыкладу: мастаўнiчы, ляснічы, дзераўнiчы, крайчы, будаўнічы, неваднічы, піўнічы.

Большасць урадаў паступова сталі толькi ганаровымі пасадамі.

Жанчыны не займалі пасад, але выкарыстоўвалі тытул мужа ці бацькі. Напрыклад, жонка ваяводы – гэта ваяводзіна, а дачка – ваяводзянка. Чытачы могуць самастойна, у рамках практыкума, утварыць жаночыя формы тытула дзераўнiчы. А чытачкі, акрамя таго, спытаць сябе: хацелі б яны быць дачкой дзераўнiчага і насіць адпаведны тытул ці ўсё ж такі не.

У канцы існавання Рэчы Паспалітай, Гародня нарэшце атрымала сваё ваяводства, і ў іерархіі гродзенскай шляхты з'явіліся значныя пасады ваяводы і кашталяна.

Канешне, прадстаўнікі мясцовых родаў далёка не заўсёды абмяжоўваліся ўнутранай кар'ерай, і часам даходзілі да агульнадзяржаўных пасад. Некаторым удалося атрымаць нават найважнейшыя свецкія, ваенныя і духоўныя пасады ВКЛ, то бок, заняць урады маршалка вялікага, канцлера, вялікага гетмана і віленскага біскупа.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў»

Обсуждение, отзывы о книге «Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x