Яўген Аснарэўскі - Знатныя гісторыі - эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў

Здесь есть возможность читать онлайн «Яўген Аснарэўскі - Знатныя гісторыі - эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: Биографии и Мемуары, Прочая документальная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга знаёміць з гісторыямі каралёў, магнатаў і шляхты. Ад гучнага палітычнага забойства да сямейнай сваркі каралеўскай пары, ад інтрыг князёў да фрывольных баляў з напаўголымі шляхцянкамі, ад падрабязнага апісання жыцця Стэфана Баторыя да біяграфій дробных дваран. Палітыка і побыт эліты Рэчы Паспалітай, паказаны з дапамогай вялікай колькасць цытат са старажытных дакументаў. Знатныя гісторыі, чытачу раскажуць іх відавочцы.

Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Значныя праваслаўныя роды актыўна пераходзілі ў каталіцтва, і на пачатку XVIII стагоддзя вышэйшая праслойка дваранства была амаль выключна каталіцкай.

Панаваў каталіцызм і ў асяроддзі гродзенскай шляхты XVIII стагоддзя.

Па ўспамінах Яна Ахоцкага, выхаванне шляхціча-каталіка, у веры касцёла, пачыналася ўжо ў калысцы. Нядзіўна таму, што фанатычна настроеных каталікоў сярод шляхты было шмат.

Маёмаснае расслаенне

Фармальная роўнасць усіх прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя, вядома, ніяк не перашкаджала шырокаму ранжыру дваран ВКЛ на аснове іх рэальнага ўплыву.

Расслаенне шляхты было надзвычай моцным, і беззямельнага шляхціца-галоту аддзяляла ад самых забяспечаных дваран, прынамсі ў маёмасным плане, значна шырэйшая прорва, чым тая, што размяжоўвала яго з сялянамі.

Бедны шляхцюк мог хадзіць у драўляных лапцях і жыць у доме свайго гаспадара, напрыклад, сярэдняга шляхціца, у якасці слугі. У гэты ж самы час, верхняя праслойка шляхты, гэта значыць, магнатэрыя, валодала вялікай колькасцю рухомай і нерухомай маёмасці. Гарады, вёскі, землі і незлічоныя сяляне – усё гэта складала ўласнасць алігархічнага класа эліты ВКЛ.

Тоўсты і пяны шляхціц Я П Норблін 1784 Нацыянальны музей у Кракаве Сярод - фото 27

Тоўсты і п'яны шляхціц. Я. П. Норблін, 1784. Нацыянальны музей у Кракаве.

Сярод досыць шырока прадстаўленых у гродзенскай павятовай іерархіі дамоў, маркіраваць магнацкім статусам можна Валовічаў, Храптовічаў, Масальскіх і, з некаторымі агаворкамі, Сцыпіё-дэль-Кампа.

Зразумела, магнатамі былі Сапегі і Хадкевічы, якія мелі дастаткова цесную сувязь з Гродна.

Статус тых ці іншых высакародных фамiлiй мог мяняцца на розных гістарычных адрэзках, і, хоць, найбольш уплывовыя магнаты, такія як Радзівілы, Сапегі і Чартарыйскія, нязменна вылучаліся сваёй магутнасцю на працягу ўсяго перыяду XVI – XVIII стагоддзяў, усё ж нават у гэтых знакамітых паноў здараліся моманты некаторага заняпаду.

Да сярэдняй гродзенскай шляхты можна аднесці, да прыкладу, вядомыя ў павеце роды Аляксандровічаў, Катовічаў, Эйсмантаў, Кірдзеяў і Вальмераў, якія ў розныя перыяды гістарычнага адрэзка ад XVI да XVIII стагоддзя, дабіваліся дастаткова значных пазіцый у мясцовай іерархіі.

Менш магутныя роды, такія як Сапоцькі і Баўфалы, таксама мелі ў сваіх шэрагах людзей, займаючых важныя пасады ў гарадзенскім павеце.

Найбяднейшая частка шляхты не дабіралася да пастоў у гродзенскім павеце, i канешне, звычайна, не магла зрабіць адчувальнага ўкладу ў гісторыю рэгіёна і краіны, хоць яе дзеі, нярэдка, цікавяць прамых нашчадкаў, якія капаюць архівы дзеля знаёмства з беднымі, але ганарлівымі павятовымі сарматамі.

Палітычнае жыццё

На ўзроўні палітычнага жыцця, найважнейшай для шляхты ВКЛ, у тым ліку і гродзенскіх дваран, была сістэма сеймікаў, якая прыжылася, а затым і была ліквідаваная ў Літве, якраз у перыяд XVI – XVIII стагоддзяў.

Сеймік уяўляў сабой сход шляхцічаў павета ці ваяводства, на якім мясцовая эліта вырашала розныя пытанні.

Па сутнасці, сеймік нагадваў старажытнарускае веча, з той, праўда, розніцай, што верхаводзiла тут толькі прывілеяваная частка грамадства – праслойка дваран, а не ўсе свабодныя главы гарадскіх сем'яў.

Сеймікі дзяліліся паводле свайго прызначэння.

Сейм у Сенатарскай зале Баторыеўкі у Гродне Малюнак XVIII стагоддзя - фото 28

Сейм у Сенатарскай зале Баторыеўкі, у Гродне. Малюнак XVIII стагоддзя.

Перадсеймавы сеймік быў прызначаны для выбару рэгіянальных паслоў на агульнадзяржаўны сейм Рэчы Паспалітай.

Рэляцыйны сеймік заслухоўваў даклады паслоў, што прыбылi з агульнадзяржаўнага сейма і, тэарэтычна, мог адмовіцца прыняць прадстаўленыя рашэнні фактычнага парламента краіны. Важным пытаннем такіх сеймікаў з'яўляліся пытанні падаткаў, збор якіх маглі і не зацвердзіць. Напрыклад, паводле дзённіка Яна Храпавіцкага, гарадзенскі рэляцыйны сеймік у снежні 1669 года, прайшоў з удзелам малой колькасці шляхты, і паседжанне завяршылася без ухвалення падаткаў.

Элекцыйны сеймік быў прысвечаны элекцыі, гэта значыць, выбару шляхцічаў на некаторыя пасады, напрыклад, на пасаду мясцовага падкаморыя.

Каптуравы сеймік збіраўся пасля смерці караля і меў характар арганізаванага замяшчэння каралеўскай улады, быццам згубленай у выніку смерці манарха, у прыватнасці, шляхта выбірала членаў каптуровага суда, які быў неабходны ў сувязі з тым, што суды, якія дзейнічалі ад імя ўладцы, пераставалі працаваць. Пасля ўзыходжання на трон новага караля і вялікага князя, каптуровыя суды спынялі працу, а манарх павінен быў зацвердзіць іх рашэнні.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў»

Обсуждение, отзывы о книге «Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x