Серафім Андраюк - Старонкі на захадзе сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Серафім Андраюк - Старонкі на захадзе сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Старонкі на захадзе сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Старонкі на захадзе сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэту кнігу склалі старонкі ўспамінаў Серафіма Андраюка, надрукаваныя ў часопісе “Тэрмапілы” ў 2013–2016 гадах. Выдатны беларускі літаратуразнаўца Серафім Андраюк народжаны ў1933 годзе ў вёсцы Грэдэлі каля Бельска, дзе прайшлі яго дзіцячыя гады. Кніга ўяўляе сабой вялікую цікавасць не толькі для творчай інтэлігенцыі Беларусі, але, мабыць, найперш – для беларусаў Польшчы. У ёй адлюстравана тутэйшая наша нацыянальная гісторыя – з яе драматычнымі сацыяльна-гра-мадскімі і палітычнымі падзеямі і, вядома, з жыццёвым шляхам самога Серафіма Андраюка, у біяграфіі якога ўвасабляюцца пэўныя гістарычныя заканамернасці ды метафізіка чалавечага лёсу.

Старонкі на захадзе сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Старонкі на захадзе сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У вёсцы ішло сваё жыццё. І, відаць, больш, чым дзе, адчувалася грубая, бесцырымонная атэізацыя. Асабліва духоўнага, маральнага ўзроўню. Атмасфера ў грамадстве стала як бы разрэджанай, з нейкімі праваламі. У чалавека парушылася ў значнай ступені ва ўзаемаадносінах з іншымі "тармазная сістэма". "Барані Бог!", "Памілуй, Божа!", "Не баішся ты Бога", "Не гняві Бога", "З Богам", "Не грашы", "Бог усё бачыць" - у жыцці чалавека, у сям’і, у грамадстве то былі моцныя абярэгі. Яны стрымлівалі ад маральнага падзення, ад уседазволенасці, дапамагалі годна трымацца ў свеце. Здарылася, што чалавеку як бы перасталі напамінаць, як яму паводзіць сябе ў свеце, у грамадзе, з іншымі людзьмі. Такія з’явы, як зладзейства, хамства, распуста, непавага да старэйшых, хлусня, грубасць, не сустракалі асаблівых перашкод, адчувалі пэўную вольніцу.

Вёска, у якой мы пасяліліся, была неаднародная. Карэнных жыхароў у канцы 40-х, было ўсяго мо дзесяць сем’яў. І тыя ў большасці жылі на хутарах.

Асноўныя насельнікі былі партызанскія сем’і, чые сядзібы былі спалены ў час нямецкай акупацыі. Жылі ў пустых хатах жанчыны з Расіі: яны прыехалі на заробкі. Працавалі і ў Бербашах, і ў суседніх вёсках. У нашай сям’і было зямлі, відаць, не менш, чым у Польшчы, дзесьці таксама каля 15 гектараў. Але зямля была горшая, менш урадлівая, параскіданая па розных месцах. Працаваць даводзілася шмат і ўсім. Засталося адчуванне, што працавалася неяк нудна. Не было таго ўнутранага задавальнення, той радасці, што раней. Жылося напачатку ў плане матэрыяльным быццам і нядрэнна: на два гады нас вызвалілі ад усялякіх падаткаў. Як ужо адзначалася, бацька быў трохі пісьменны. Нейкі час быў як бы старастам у вёсцы. З раёна нярэдка прыязджала начальства. Запомніліся падпіскі на пазыку дзяржаве. Дзяржава ўзамен давала аблігацыі. Лічылася, што ўсё гэта робіцца добраахвотна. На самай справе зараней вызначалі, каму колькі трэба аддаць, прапаноўвалі і патрабавалі. Спачатку мясцовае насельніцтва, потым раённае: пакуль чалавек не аддасць належную суму грошай.

Запомніўся выпадак. Адзін карэнны жыхар вёскі, хутаранец, ніяк не хацеў плаціць выдзеленую яму суму, падпісацца на яе. І вось аднойчы прыязджае з раёна начальнік КДБ. Запрашаюць хутаранца. Усё гэта адбывалася ў нашай хаце. Угаворвалі яго, пагражалі, трымалі дзесьці да гадзін дзвюх ночы. Мне, малому, шкада было глядзець на ўсё гэта, слухаць. І не адпусцілі, пакуль чалавек не падпісаўся. То была добраахвотная падпіска на пазыку.

Не прайшло пасля вайны некалькі гадоў, як паўсюль пачалася арганізацыя калгасаў. У нашай вёсцы ў 1948 годзе, дзесьці пад восень, быў створаны першы ў наваколлі калгас імя Ракасоўскага. Працавалі ўсёй сям’ёй, працавалі дружна, зладжана. Я ўжо хадзіў касіць, жаць, грэбці сена, у копы складаць. Паступова калгасы пачалі ўсё больш аб’ядноўвацца. Парушылася зладжанасць у працы, у жыцці наогул. Усё больш пагаршаліся адносіны да зямлі, да вынікаў працы; ат, гэта не маё - калгаснае. Працаваць пачалі ўсё горш. Касіць ездзілі за Нёман: там былі галоўныя калгасныя сенажаці. Дык вось, раней туды ездзілі з начлегам. Касіць пачыналі з усходам сонца - з расою. Днём адпачывалі. Сонца схілялася на захад - зноў касіць. Было ў такой працы нейкае ўнутранае задавальненне. Хаця стамляліся добра-такі. Ды побач быў Нёман: акунешся колькі разоў - і стома знялася. Усё гэта было ў вольны час ад школы - пераважна на летніх канікулах.

Галоўнае ж было - вучоба. Вучыўся я нядрэнна, і бацькі асабліва не прымушалі працаваць: вучыся, сынок. Спачатку вучыўся ў драўлянай школе каля замка. Гэта была беларуская школа. Суседства замка, капліцы, парка, возера падсвядома неяк стваралі адчуванне невядомай даўніны, таямнічасці.

Праз некалькі гадоў, як я пачаў вучыцца ў Міры, там была пабудавана яшчэ адна сярэдняя школа. Ужо руская, цагляная, у цэнтры горада. Мяне чамусьці перавялі ў тую школу, не пытаючыся згоды. Клас (вучні) быў новы, настаўнікі таксама. Як помніцца, вучыцца ў асноўным давялося на другую змену. Дарога ў школу і са школы была іншая, больш людная. Дзесьці пасярэдзіне шляху збоку была вёска, на рацэ Міранцы знаходзіўся вадзяны млын, які, бывала, і працаваў тады-сяды. Праўда, лесу тут было больш. І лес быў большы, гусцейшы. У асеннія даждлівыя вечары па лясной дарожцы ледзь прабіраўся: цемра страшэнная. Ні над галавою, ні наперадзе ніякага прасвету. Нагамі адчуваеш сцежку, выцягнутай правай рукою засцерагаешся ад галін. Унутраная напружанасць, здаецца, дасягае вышэйшай ступені. Цемра нібы ўваходзіць у цябе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Старонкі на захадзе сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Старонкі на захадзе сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Старонкі на захадзе сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Старонкі на захадзе сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x