Зоя Падліпская - Маналог у паўстагоддзя...

Здесь есть возможность читать онлайн «Зоя Падліпская - Маналог у паўстагоддзя...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Биографии и Мемуары, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маналог у паўстагоддзя...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маналог у паўстагоддзя...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Маналог у паўстагоддзя... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маналог у паўстагоддзя...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

За першы год неабходна было не толькі адолець агульнаадукацыйныя прадметы, але і добра вывучыць лацінскую мову, каб пасля не рабіць памылак пры выпісванні рэцэптаў, не проста вывучыць, а «выгрызці» анатомію, прычым назву кожнага органа, кожнай костачкі не толькі па-руску, але і на латыні. Карацей, хто вучыўся ў медыцынскім, той мяне разумее. Было няпроста, асабліва на пачатку. Дапамагала цікавасць да будучай прафесіі. Не паверыце, але радавалі вочы нават насценныя і настольныя пластмасавыя муляжы, сапраўдныя чалавечыя косці, некаторыя нават з «мазалямі» пасля пералому, перасыпаныя спецыяльным белым парашком, ад якога рукі доўга мелі спецыфічны пах.

Стыпендыя мая на той час была невялікая — 30 рублёў, але пры рэжыме страшэннай эканоміі хапала на ўсё — сціплыя абеды, касметыку, бялізну, якую хацелася мець самую прыгожую. Добра, што не было вялікай патрэбы ў адзенні: усё роўна з раніцы да вечара мы хадзілі як на заняткі, так і на практыку ў белых халатах. І таму большую частку стыпендыі мы з сяброўкамі трацілі на білеты ў тэатры. Не заставалася ніводнай прэм’еры ў Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы, Тэатры оперы і балета, дзе б мы ні пабывалі.

Адкрывалі для сябе паэзію Марыны Цвятаевай, Ганны Ахматавай, перапісвалі і вучылі на памяць песні Уладзіміра Высоцкага, часта хадзілі ў кіно. Больш за ўсё любілі наведваць кінатэатры «Кастрычнік» і «Перамога». Захапляліся нямецкай дыска-групай «Boney M.», улюбёныя ў салістку Элізабет Мітчал, шведскім квартэтам «ABBA», што былі асабліва папулярныя ў пачат­ку 1980-х гадоў.

У канцы першага года навучання мне далі месца ў пакоі ў інтэрнаце для медыцынскіх работнікаў Гарадской клінічнай бальніцы хуткай дапамогі г. Мінска. Жылі ў новым дзевяціпавярховым будынку па адрасе: Кіжаватава, д. 60 А, п. 903. Для студэнтаў тады было адведзена некалькі паверхаў. Спачатку прывыкалася няпроста, а пасля мяне пасялілі ў адзін пакой з дзяўчынай з групы — Ларысай Палянскай. Мы пасябравалі. Дзяліліся апошнім. Я — са стыпендыі, яна — калі прыедзе ад бацькоў, з вёскі. Так і сябруем да гэтага часу. Ларыса стала хроснай маці маёй старэйшай дачкі Ганны.

...На ўсё жыццё запомніла прозвішча сваёй першай хворай, якую давялося прымаць на агульнай медыцынскай практыцы ў пульманалагічным аддзяленні 9-й мінскай бальніцы — Туміловіч. А падчас практыкі ў аддзяленні гнойнай хірургіі 2-й савецкай бальніцы, як мы называлі яе і якая тады размяшчалася ў будынку па вул. Максіма Багдановіча, наўпрост з акна другога паверха, з перавязачнай, я назірала за адкрыццём помніка Максіму Багдановічу. Праўда, толькі паспела кінуць вокам: неабходна было тэрмінова скончыць перавязку. Працавала ў пары з доктарам-інтэрнам. Ён ставіў дрэнаж, я перавязвала.

Потым была грунтоўная практыка пасля першага курса ў гінекалагічным аддзяленні Гарадской клінічнай бальніцы хуткай дапамогі г. Мінска. Вось тут я працавала амаль месяц. Усе студэнты раз’ехаліся на канікулы, а мне не было куды спяшацца, і я папрасіла дазволу затрымацца на практыцы даўжэй. Так і працавала цэлы чэрвень. Толькі за раніцу трэба было зрабіць больш за 80 уколаў.

Мае старанні не прайшлі дарэмна. У канцы месяца загадчыца аддзялення паклікала ў ардынатарскую, шчыра пагаварыла са мною, распытала пра далейшыя планы і прапанавала, у выпадку маёй згоды, пры размеркаванні зрабіць на маё прозвішча запыт для далейшай працы ў іх аддзяленні. Аўтаматычна за мною замацаваўся б не проста ложак, а пакой у інтэрнаце. Я дала згоду. Аднак гэтаму не суджана было збыцца: лёс распарадзіўся так, што на трэцім курсе, незадоўга да дзяржаўных экзаменаў, мне давялося па сямейных абставінах пераводзіцца ў Слуцкае медвучылішча, якое скончыла паспяхова, здаўшы на выдатна ўсе дзяржаўныя экзамены.

З асаблівай цеплынёй успамінаецца і час навучання ў Слуцку. Так атрымалася, што маім класным кіраўніком стала Марыя Сцяпанаўна Мяцельская, якой, на жаль, ужо няма сярод нас. Яна была класным кіраўніком і ў сястры Ларысы, падчас яе вучобы на медсястрынскім аддзяленні Слуцкага медвучылішча. Мабыць, было наканавана лёсам, каб мы пасябравалі з Марыяй Сцяпанаўнай на ўсё жыццё. І на тое было шмат прычын, але не пра гэта размова.

А ў групе Марыі Сцяпанаўны, як яна мне расказвала праз гады, з маім прыходам жыццё актывізавалася. Перад дзяржаўнымі экзаменамі ў медвучылішчы праводзілі конкурс прафесійнага майстэрства, для ўдзелу ў якім ад нашай групы вылучылі мяне. Усе практычныя этапы конкурсу прайшла бездакорна: «Першасная апрацоўка нованароджанага», «Унутрымышачныя ін’екцыі», «Унутрывенныя ін’екцыі», «Накладванне павязак», «Накладванне шын (імабілізацыя пераломаў)». Зрабіла толькі дзве памылкі ў кантрольнай рабоце (на гэта былі свае прычыны), з якой пачынаўся конкурс, і апынулася ў першай пяцёрцы ўдзельнікаў. А марыла ж пра першае месца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маналог у паўстагоддзя...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маналог у паўстагоддзя...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маналог у паўстагоддзя...»

Обсуждение, отзывы о книге «Маналог у паўстагоддзя...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x