Зоя Падліпская - Маналог у паўстагоддзя...

Здесь есть возможность читать онлайн «Зоя Падліпская - Маналог у паўстагоддзя...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Биографии и Мемуары, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маналог у паўстагоддзя...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маналог у паўстагоддзя...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Маналог у паўстагоддзя... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маналог у паўстагоддзя...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прайшлі гады, і падчас вучобы на філалагічным факультэце педуніверсітэта ў мяне не было ніякіх праблем з прадметам «Стараславянская мова». На лекцыі шаноўнага выкладчыка кандыдата філалагічных навук Алеся Аляксандравіча Каўруса ішла заўсёды са светлым хваляваннем у душы. Здавалася, што чую знаёмае з дзяцінства, роднае, бабуліна: «Азъ, буки, вЪди, глаголь, добро.»

А яшчэ я нечакана зразумела, што, кладучыся спаць, прагаворваю тую ж бабуліну малітву: «...усім людзям і нам.»

Можа, так і прыходзіць яна, сталая мудрасць, да чалавека. З бабулінай ці матулінай малітваю, што перадаецца з пакалення ў пакаленне. І я ўсцешана, што мае абедзве дачушкі і Вашы ўнучкі, мама, Ганначка і Насцечка ведаюць малітвы сваёй прабабулі Арыны Адамаўны і нясуць у сваіх дзявочых маладзенькіх сэрцах дабрыню і спагаду да людзей.

Кісель

Сёння да нас прыехаў брат Грыша з нявесткай Надзеяй і сваім першынцам, сыночкам Вадзімам — Вашым унукам, мама. Вынеслі посцілку, разаслалі яе на поплаве каля хаты. Вадзімка, мабыць, самы жвавы з Вашых унукаў, бегае па мяккай зялёнай траўцы, зрывае кветачкі, нешта радасна прамаўляе. Яму нядаўна споўнілася два гадочкі.

Добры настрой братавай сям’і нечакана сапсавала я, калі моўчкі, глытаючы гарачыя слёзы (барані божа, каб пачулі суседзі), выйшла да іх, каб расказаць пра сваю крыўду.

Справа ў тым, што з прыходам у сям’ю мачыхі ў нас, мама, з’явіліся замкі: у клеці, дзе стаяў кубёлак з салам, у шафе, дзе ляжала яе бялізна. Можа, і яшчэ дзе, сёння ўжо не ўзгадаю. І трэба было абавязкова спытаць дазволу, перш чым узяць у рукі нейкую рэч ці нават кавалак хлеба з салам.

А ў той дзень, мама, мне так захацелася кісялю, які стаяў у каструлі ў сен­цах на стале, што я наліла сабе кубачак і выпіла. І кубачак за сабою памыла. І накрыўку закрыла. І нідзе ні кропелькі не разліла. Але мяне адлупцавалі, бо не спытала дазволу.

* * *

Як цяжка жыць, матулечка,

на свеце.

Як горка нам, тваім сіротам

дзецям.

Бы тыя касачы, схіліліся

пад ветрам.

Як месяц уначы, ты нам

патрэбна.

Як сонейка удзень, глыток

паветра.

Ты кожнаму з дзяцей

Жывой патрэбна.

Льняное мора

З дзяцінства люблю назіраць, як цвіце лён. Тысячы блакітных маленькіх кветачак разам утвараюць суцэльнае шаўковае покрыва. Падзьме ветрык — і закалышацца нябеснага колеру хваля.

Спрактыкаваныя льнаводы сцвярджаюць: «Лён два тыдні цвіце, чатыры тыдні спее, на сёмы насенне ляціць». Насенне лёну, бліскучае, цёмна-карычневае, звычайна саспявае ўжо ў жніўні. У кругленькай каробачцы прыкладна з дзясятак прыплюснутых зярнятак. Захопіш жменькаю некалькі сцяблінак, страсянеш — і зашастае, зашамаціць сваёй непаўторнай мелодыяй спелае дзіва.

У Антычнасці лён быў сімвалам святла, чысціні і вернасці. Льняное семя чалавек выкарыстоўваў у ежу яшчэ з часоў бронзавага і жалезнага вякоў. Цікава і тое, што льняная тканіна ўпершыню была выраблена ў горных раёнах

Індыі каля 9 тысяч гадоў таму. Затым каштоўная старажытная культура трапіла ў Вавілон, а пасля ў Егіпет. Старажытныя егіпцяне лічылі лён першым дабрадзеяннем багоў, а неўраджай яго — найвялікшым бедствам. З Егіпта лён трапіў у Грэцыю і Рым, а адтуль — у Заходнюю Еўропу. Да часу ўтварэння Кіеўскай Русі льнаводствам займаліся ўсе славянскія плямёны Усходняй Еўропы.

З XVI ст. ільнаводства стала традыцыйным промыслам ва ўсходніх сла­вян. Народ нават мае нябесную ахоўніцу гэтай справы — Святую Параскеву.

Далёка за межамі краіны славіцца наш беларускі лён. Вырошчвалі яго ў нашай вёсцы і ў часы майго дзяцінства. Нярадаснымі дзіцячымі ўспамінамі той лён і дагэтуль цвіце ў маёй душы.

Ужо не памятаю, якой гэта было парою, хутчэй пад восень. Брыгадзір загадаў «узбіраць» лён. Вясковыя жанчыны, захапіўшы сярпы, выйшлі ў поле. Льняное поле было ў той год недалёка ад нашай хаты. Мачыха не пайшла. Яна амаль ніколі не выходзіла на працу ў паляводчую брыгаду. Выправіла мяне. Я ў свае адзінаццаць гадоў ніколі не ўпраўлялася з сярпом, але адмовіцца не магла — ад хаты павінен быць работнік.

Пад страхою ў істопцы вісела два сярпы: адзін большы, крыху заржавелы, другі лягчэйшы і меншы. Вось яго мне і далі ў рукі.

Праз некалькі хвілін я была ўжо каля балотца, а за ім і поле. Лён ляжаў роўненькімі радочкамі і, здавалася, урос у траву. Жанчыны яшчэ разглядвалі размеркаваныя дзялянкі, лічылі свае рады. Наша праца заключалася ў тым, каб узняць з поля патрэбную колькасць сцяблін, перахапіць на згіб левай рукі, зрабіць з больш тонкага пучка перавясла і перавязаць сноп. Не памятаю, колькі трэба было саставіць разам снапкоў, здаецца, шэсць, а зверху на іх надзець сёмы. Так атрымліваліся мэндлікі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маналог у паўстагоддзя...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маналог у паўстагоддзя...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маналог у паўстагоддзя...»

Обсуждение, отзывы о книге «Маналог у паўстагоддзя...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x