Зоя Падліпская - Маналог у паўстагоддзя...

Здесь есть возможность читать онлайн «Зоя Падліпская - Маналог у паўстагоддзя...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Биографии и Мемуары, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маналог у паўстагоддзя...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маналог у паўстагоддзя...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Маналог у паўстагоддзя... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маналог у паўстагоддзя...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Жанчыны былі вельмі здзіўлены, убачыўшы мяне на полі. Хто змаўчаў, а нехта і не прамінуў адпусціць пару «гарачых» слоўцаў у бок нашай хаты. Адна з жанчын паказала мне, як пры рабоце правільна ў правай руцэ трымаць серп, кончыкам падчэпліваючы сцябліны. Як скручваць тугое перавясла.

Давялося працаваць мне нядоўга. Як ні старалася, а ўсё ж не змагла без здарэнняў адпрацаваць дзень. Чарговы раз узмахнула сярпом і не паспела азірнуцца, як мая левая рука залілася крывёю. Нават болю не адчула. Толькі нечаканасць і страх: што ж будзе? Гэта ж трэба так асарамаціцца перад людзьмі.

А жанчыны ўжо спяшаліся да мяне. Адна на хаду скінула з галавы хустку і, разарваўшы яе напалам, хутка пачала перавязваць мой вялікі палец на левай руцэ. Мяне адправілі дадому.

Якімі ж доўгімі былі для мяне, мама, тыя паўкіламетра! Баялася, як сустрэнуць дома, што скажуць. Але там на гэты раз моцна не сварыліся: кроў ішла доўга. Бацька сам начыста перавязаў рану, трохі паўшчуваў. І на гэтым скончылася. А вось шрам на левай руцэ застаўся на ўсё жыццё.

І ўсё ж, калі зацвітае лён, я доўга і з задавальненнем гляджу на гэтае сіняе шаўковае льняное мора.

Татаршчына-1976

Мамачка, я сёння такая шчаслівая! Муж Ларысы, Іван Аляксандравіч Пшанічны, забраў мяне на лета да сваіх бацькоў у вёску Татаршчыну, што за дваццаць пяць кіламетраў ад Стоўбцаў.

Вадзіцель хутка імчаў нас на заводскім уазіку. Іван, Ваня, як мы яго звалі, усю дарогу пра нешта нам расказваў, нават спяваў свае любімыя і модныя на той час песні.

Справа ў тым, што ў 1974 годзе на экраны выйшаў фільм «Аніскін і Фантамас», зняты на Цэнтральнай кінастудыі дзіцячых і юнацкіх фільмаў імя Максіма Горкага. Песні з фільма ў выкананні Генадзя Бялова адразу палюбіліся шматлікай глядацкай аўдыторыі. Глядзелі і мы з Ларысай «Аніскіна...» у Засульскім вясковым клубе і амаль імгненна вывучылі на памяць песні з гэтага фільма.

Несумненна, любіў іх спяваць і наш Ваня, і цяпер, пад вуркатанне матора, ён прыгожым голасам напяваў песню «Травы, травы.» Гэтая песня кампазітара Уладзіміра Шаінскага на словы Івана Юшына і сёння адгукаецца ў сэрцы светлым шчымлівым сумам і пераносіць мяне ў тыя імгненні бесклапотнага і шчаслівага дзяцінства, якія я ўсё ж адчула дзякуючы сям’і Пшанічных.

...Каля татаршчынскай хаты нас сустрэлі бацькі Вані — Яніна Канстанцінаўна і Аляксандр Васільевіч, з якімі пэўны час жыла і наша Ларыса, цяпер ужо іх нявестка, якую яны бясконца любілі і шанавалі. Бабуля адразу абняла мяне, пацалавала, а затым і дзядуля. На стале нас чакала вялікая гара аладак з малаком і мёдам (дзед трымаў пасеку), смачная шынка (так тут называюць вэнджаны кумпячок) і шмат іншых прысмакаў. А галоўнае — дабрыня і душэўная цеплыня панавалі навокал.

І пачалося маё райскае жыццё. Няхай сабе толькі на летнія месяцы, але гэтыя дні будуць саграваць мяне найсвятлейшымі ўспамінамі ўсё жыццё.

Ларыса прыходзіла з Засульскай бальніцы, дзе працавала тады старшай медсястрой, рукі прыемна пахлі эфірам і рознымі лекамі, абдымала мяне. А калі ў сястры не было дзяжурства, мы хадзілі на рэчку, купаліся, загаралі, збіралі ў рове цёмнагаловыя крамяныя баравічкі, шмат чыталі, развучвалі песні. Бабуля вучыла мяне «пацерам» (малітвам) і вершам на польскай мове, якія ведала яшчэ «за польскім часам».

Я ўпершыню была «бобкаю», «сонейкам», як ласкава называла мяне бабу­ля Яніна. Калі я па звычцы ўставала зранку, каб нешта рабіць, яна гаварыла: «Паспі яшчэ, бобка. Адпачні. Тады паснедаеш. Я табе ўжо аладачак напякла. З млечкам ці смятанкаю надта смачна.» І я зноў засынала спакойным дзіцячым сном. Прачыналася гадзін каля дванаццаці дня. І — во дзіва! — ніхто на мяне не сварыўся, нікому я не замінала.

Увечары разам з вясковымі дзецьмі я хадзіла «на касцёр», дзе збіралася моладзь і дзетвара. Тут, у Татаршчыне, я ўпершыню ўбачыла зорнае неба, захапленне якім так і засталося на ўсё жыццё.

Пазней, маючы ўжо дзвюх дачок, я кожнае лета прыязджала сюды з дзецьмі. І не толькі я. Бывала, нас адпачывала тут летам па васямнаццаць чалавек, ажно даводзілася ставіць брызентавую вайсковую палатку ў двары.

Так, мама, сям’я Пшанічных стала роднай для кожнага з Вашых дзяцей і ўнукаў. Сюды мы прыязджалі, як дадому. Тут, каля сасновага лесу, які пераходзіць у Налібоцкую пушчу, дзе самае чыстае ў свеце паветра і самая смачная крынічная вада, дзе самае высокае неба і самыя салодкія лясныя ягады, павырасталі Вашы ўнукі. Бо ў новай сяражскай хаце, якой Вы так і не паспелі нацешыцца, з той пары, як не стала бабулі Арыны, нас ужо ніхто ніколі не чакаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маналог у паўстагоддзя...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маналог у паўстагоддзя...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маналог у паўстагоддзя...»

Обсуждение, отзывы о книге «Маналог у паўстагоддзя...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x