Янка Сипаков - Мая бібліятэка. Паліца другая

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Сипаков - Мая бібліятэка. Паліца другая» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мая бібліятэка. Паліца другая: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мая бібліятэка. Паліца другая»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мая бібліятэка. Паліца другая — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мая бібліятэка. Паліца другая», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён жа напісаў у слоўніку ўсё і пра ўкраінскую літаратуру.

Дарэчы, шырокая ў маёй бібліятэцы, вельмі шырокая і паліца з украінскай літаратурай. Гэта і шматлікія выданні «Кабзара» Тараса Шаўчэнкі — і паўкраінску, і на іншых мовах у розных падарункавых выданнях, і вельмі дарагі мне альбом мастацкіх твораў Тараса Рыгоравіча, і першы том «Гісторыі Украінскай ССР», вялікі фаліянт, які спатрэбіўся мне, калі я пісаў «Веча славянскіх балад», і які даслалі мне сябры з Кіева, гэта і двухтомнае выданне «Украінскай савецкай паэзіі», па-беларуску, і «Беларускай радзянскай паэзіі» на ўкраінскай мове, дзе ёсць і мае вершы па-ўкраінску, і мае пераклады з украінскіх паэтаў.

У маёй бібліятэцы Якуб Колас выдатна размаўляе па-ўкраінску. Яго слынную паэму «Новая зямля» бездакорна пераклаў на ўкраінскую мову Валерый Стралко, які выдатна валодае і ўкраінскай, і беларускай мовай. Украінец, які спачатку палюбіў пляменніцу Купалы, узяў яе за жонку, а потым і апантана палюбіў яе Радзіму — нашу Беларусь.

«Новая зямля» па-ўкраінску выйшла яшчэ да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці і 125-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа. Валера падпісаў кнігу мне:

«Паважанаму Івану Данілавічу, даўняму сябру не менш паважанага Уладзіміра Радзівонавіча Каламійца (рэдактара кнігі) на добрую памяць. Валера Стралко. Г. Кіеў». Валодзя Каламіец будзе рэдактарам Коласавай «Новай зямлі». Упэўнены, усё будзе як найлепш. Ён любіць слова і шануе яго.

Ну, Валодзевы амаль усе кнігі ў мяне ёсць. І ўсе з добрымі пажаданнямі і зычлівымі згадкамі.

«Янку Сіпакову — сябру, паэту, якога люблю, на дабро і шчасце». Гэта на кнізе «Дзень тварэння».

«Янку Сіпакову — від сэрца! Володимир Коламіець». Гэта на томіку выбранай паэзіі з маладым, амаль хлапчуковым здымкам. Там мяне захапіла яго «Як пахне сонцам салома». І я пераклаў яго на беларускую мову.

«Раса і попел», кніга Уладзіміра Каламійца, якая выйшла ўжо ў новым тясячагоддзі, у 2006 годзе, і якую мне прывёз Валерый Стралко з Кіева, мае падзагаловак «Аповесць з побытавых і няпобытавых навел». Яна — як гаворыцца ў анатацыі, дэбют у жанры прозы немаладога ўжо сямідзесяцігадовага чалавека, лаўрэта Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі. А ў ёй — найцікавейшыя згадкі і ўспаміны Валодзі. Да прыкладу, «За шо мене зняли з рэдактара». Ён працаваў у маладзёжным часопісе «Дніпро». Калі «патурылі» яго любімага вельмі шэфа Юрыя Мушкеціка з галоўнага рэдакта­ра, па настойлівай рэкамендацыі перад усімі чыноўнікамі Алеся Г анчара, яго «зрабілі» галоўным рэдактарам. А па часе і крытыкаваць пачалі. На пленуме ЦК КПУ — не тую лінію вядзе, трапляюцца нацыяналістычныя ўхілы. А тут яшчэ памёр Брэжнеў. І ў тым нумары «Дняпра», дзе расказвалася пра пахаванне Генсека, цэлы аркуш перавярнулі, паставілі ўверх нагамі. З ЦК пазванілі Шчарбіцкаму, які на той час быў у Маскве, на «паклоне» ў новага Генсека, і той рапарадзіўся «гнать в три шеи». І вось пашыраны сакратарыят ЦК. І ён, Валодзя, як на аўтадафе, на трыбуне. Яго засыпаюць перакрыжаванымі пытаннямі. Усе гавораць па-руску, і толькі адзін ён — па-ўкраінску. Устае загадчык ідэалагічнага аддзела ЦК КПУ Леанід Краўчук:

— Что здесь Коломиец выкручивается перед нами.

Валодзя яшчэ спрабуе ўратавацца: «Хотілось би й далі працювати на цій ніві»..

— Нет, хватит. Наиздевались вы над нами. Хватит!

Выгналі з работы. Уляпілі партвымову. Прайшоў час і...

І ў канцы Валодзя нібы здзіўляецца: а ў маім дыпломе лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Украіны імя Т. Г. Шаўчэнкі за кніжку «Золатасінь» подпіс першага Прэзідэнта суверэннай Украіны Леаніда Макаравіча Краўчука.

У «Расе і попеле» шчымлівыя згадкі пра дзеда Максіма, у якога падчас галадамору паўмірала ўся сям’я, апроч Валодзевай маці, — і бабуся, і цёткі. Дзед не бачыў гэтага — адбываў «разкуркуленне», раскулачванне ў Котласе.

І яшчэ, як ён гасцяваў у Паўло Тычыны і, вясковы хлопчык, упершыню еў масліны і як яны яму не спадабаліся.

І яшчэ маленькае эсэ «Авакян і Янка Сіпакоў» з вельмі дарагімі для мяне словамі: «А з Янкам Сіпаковым пазнаёміўся я праз узаемаабмен матэрыяламі майго часопіса «Дніпро» з беларускім часопісам «Маладосць». Дзіўна шчыры вродліво-сціплы гэты цудоўны паэт — Я. С., праз душу якога можна зазірнуць і ў душу ўсяго беларускага народа».

А падпісваючы кнігу вершаў для дзяцей «Ярмарок див», Валодзя ўсміхаецца: «Майбутнім внучаткам — сіпаковченяткам — на радасць! Аўтар В. Каламіец. 29.V.83 г.».

«Любому Янці Сіпакову — сяброві-побратамові — на творче щастя, від сэрця!», гэта ўжо на «Яре віно» ў 1988 годзе. З пісьмом. І з добраю весткаю:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мая бібліятэка. Паліца другая»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мая бібліятэка. Паліца другая» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мая бібліятэка. Паліца другая»

Обсуждение, отзывы о книге «Мая бібліятэка. Паліца другая» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x