Янка Сипаков - Мая бібліятэка. Паліца другая

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Сипаков - Мая бібліятэка. Паліца другая» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мая бібліятэка. Паліца другая: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мая бібліятэка. Паліца другая»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мая бібліятэка. Паліца другая — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мая бібліятэка. Паліца другая», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Хлопец, табе трэба вучыцца. Закончыш школу, прыязджай у Мінск, паступай ва ўніверсітэт.

І я прыехаў. Зноў жа на даху вагона. І паступаў у БДУ. Але не спраўдзіў спадзяванняў Уладзіславы Францаўны — не прайшоў па конкурсе: з сямі прадметаў, якія мы здавалі на ўступных экзаменах, пяць я здаў на выдана, а па двух — атрымаў чацвёркі. Прымалі ж толькі з адною чацвёркаю...

Паступіў я на журфак БДУ ўжо на наступнае лета, папрацаваўшы год літсупрацоўнікам у Шклоўскай раённай газеце.

Цёця Уладзя цікавілася, я адчуваў, лёсам «зубрэвіцкага мальца».

Рэч у тым, што я яшчэ школьнікам напісаў просценькі, вучнёўскі верш «Ляўкі», і ён спадабаўся Уладзіславе Францаўне. Яна ўключыла яго нават у зборнік матэрыялаў аб жыцці і дзейнасці паэта, які пад грыфам Акадэміі навук Беларускай ССР і пад рэдакцыяй Пятра Глебкі выйшаў у 1955 годзе.

І потым, калі адбывалася Рэспубліканская нарада маладых пісьменнікаў Беларусі, па яе прапанове Саюз пісьменнікаў БССР уключыў і мяне ў спіс удзельнікаў.

З тае нарады ў мяне захоўваецца, як вельмі дарагая рэліквія, фотаздымак з Якубам Коласам. Ён даволі такі вядомы, друкаваўся шмат у якіх, нават энцыклапедычных, выданнях: дзядзька Якуб і мы, як птушаняты, абступілі яго з усіх бакоў — Толя Клышка, Грыша Барадулін, Гена Бураўкін, Вася Зуёнак, Сеня Блатун, Жэня Крупенька, я і іншыя пачаткоўцы.

I аўтографам Уладзіславы Францаўны Луцэвіч я вельмі ганаруся і сёння берагу яго, даражу ім і шаную як святыню.

Такім было маё адкрыццё купалаўскіх Ляўкоў.

Прыкладна ў той жа час да Купалы спяшаўся і дарагі мой зямляча Валодзя Караткевіч з Оршы.

Чытаю ў «Летапісе» жыцця творчасці Караткевіча», які рупліва склаў нястомны даследчык асобы майго земляка Анатоль Верабей (Збор твораў у васьмі тамах. Том 8, кн. 2):

«1952 год. Чэрвень.

Наведаў разам з сябрам — аршанцам, студэнтам Беларускага політэхнічнага інстытута В. Краўцом Вязынку, дзе нарадзіўся Янка Купала. Пасля паездкі даслаў нарыс «Вязынка» і суправаджальны ліст жонцы Янкі Купалы Уладзіславе Францаўне (Рукапіс, 9-я папка хатняга архіва)».

Бачыце, ён з сябрам едзе ў Вязынку, а я з хлапцамі — іду ў Ляўкі.

Эх, не перакрыжаваліся тады дарогі, а то можна б было разам, калі б падружыліся, з’ездзіць і туды, у Вязынку, і сюды, у Ляўкі...

Васіля Вітку я запомніў з тае сустрэчы ў Ляўках. Ён жа мяне, хлапчука, не запомніў: нам потым давялося знаёміцца нанава. Аднак наша дружба, не зважаючы на розныя ўзросты, узнікла неяк сама сабою і не ведаю як і на чым зблізіла нас.

Яго аўтографаў таксама шмат у маёй бібліятэцы. I яны зноў жа далікатнапрыхільныя.

За амаль дваццаць гадоў, якія мінуліся з часу майго хлапчуковага знаёмства з жывымі паэтамі, Васіль Вітка зрабіўся слынным дзіцячым пісьменнікам (і дарослым таксама!), рэдактарам часопіса «Вясёлка», аўтарам вясёлай «Азбукі Васі Вясёлкіна» — прыдуманага ім і здзейсненага ім жа персанажа — свавольніка.

Васіль Вітка — увесь з афарызмаў, трапных выразаў. Узгадваю па памяці:

Шатавіла — матавіла

Па-турэцку гаварыла.

Усё шукала Беларусь

У Афрыцы і ў Азіі.

Ах ты непаслушка,

Давай сюды вушка.

Сваю афарыстычную паэму «Беларуская калыханка», якая асобнаю кнігаю выйшла ў 1971 годзе, Цімох Васільевіч падпісаў мне:

«Дарагому Івану Данілавічу Сіпакову з любоўю і ўцехай, што Вы ёсць на свеце. Васіль Вітка».

Ага, зноў няёмлюся, ага, зноў перапрашаю цябе, шаноўны мой чытач. Але ж. Так напісана.

На наступны год я атрымаў ад Віткі яго новы аўтограф. На кнізе «дарослых» вершаў «Праводзіны лета»:

«Івану Данілавічу Сіпакову, душэўна дарагому мне паэту і сябру. Віншую з узяццем новай творчай вышыні — стварэннем цудоўных славянскіх балад, якія магутна і самабытна загучалі ў нашай паэзіі. Дзякую Вам! Васіль Вітка.

16 чэрвеня 1972 г.».

А «Чытанку-маляванку» Цімох Васільевіч падпісаў нам з сынам:

«Сіпакову Янку

Пасылаю — маляванку,

Пасылаю з напамінам,

Каб удвох з Сяргеем — сынам

Аб’ядналіся ў суполку

І пісалі у «Вясёлку»

Вершы, казкі, байкі, песні,

А як выйдзеце на пенсію, —

Вам і ўнукам, ей жа права,

Будзе ўцеха і забава!

Васіль Вітка».

9 лютага 1972 г.

У гэтай кнізе зарыфмавана літаральна ўсё — нават падзагаловак:

Лалакі — ладкі,

Лічылкі — загадкі,

Байкі — самагудкі,

Жарты, перакруткі,

Казкі, пацешкі,

Вясёлыя ўсмешкі.

Поўныя як вока рыфмамі ў пацешках, але іх не заўважаеш — такія яны натуральныя:

Вам, цяляткам, мала кавы,

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мая бібліятэка. Паліца другая»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мая бібліятэка. Паліца другая» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мая бібліятэка. Паліца другая»

Обсуждение, отзывы о книге «Мая бібліятэка. Паліца другая» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x