Толькі што мы ўсё-такі, Аляксандр Рыгоравіч, у краіне нашай збіраемся рабіць? Пачынаем будаваць Беларусь у Беларусі, ці нечага чакаць? Калі чакаць, дык ніхто нікому не кажа, а таму і ніхто і не ведае, колькі і чаго. Калі будаваць, дык на якім падмурку, каб будынак не абрынуўся і ўсе нашыя намаганні не пайшлі пылам? Што нам ствараць? Сацыяльную, грамадзянскую дзяржаву ў гэты час, калі ў многіх грамадзян, якія дзяржаву гэтую складаюць, не заўсёды хапае сродкаў для існавання? У такіх умовах усе гаворкі пра наднацыянальную дзяржаўную ўладкаванасць - гэта ці няўцямныя для людзей гукі эфіру, ці факультатыўныя фантазіі выпускнікоў былых палітычных акадэмій.
Мне вельмі шкада, што між дзяржаўнай уладай і Саюзам пісьменнікаў склаліся былі, прычым амаль на роўным месцы, такія няроўныя адносіны. Нам хацелася б, безумоўна, вярнуць Дому літаратара статус-кво, вырашыць іншыя матэрыяльныя пытанні. Калі б такі жэст у наш бок быў зроблены, гэта было б літаратурнай грамадскасцю належна ацэнена. Тут жа, Аляксандр Рыгоравіч, не толькі матэрыяльныя, значна большыя маральныя страты. Раз пісьменнікаў пагналі з іх уласнага Дома ў сталіцы, дык гэта калі не прамая каманда, дык ускосная гнаць іх адусюль. І пагналі са школ, з інстытутаў, дзе ўскосна, дзе прама. Нібыта пісьменнікаў тых у нас як гразі ў Казані.
Заўсёды на дзень нараджэння Янкі Купалы каля помніка яму, вось тут, недалёка, у ягоным скверыку, праводзіліся паэтычныя чытанні. Гэта не мітынг, не шэсце - гэта культурная традыцыя, на якую не трэба было ніколі аніякага афіцыйнага дазволу. Цяпер ідзі за дазволам. Дазваляюць. Але нашто дазваляць тое, што не забаронена? Ці не гэта адна з прычын, праз якую здаровая беларушчына выглядае ў нас апазіцыйнай? А што канкрэтна робяць, каб было інакш, па-людску, каб беларускае працавала на дзяржаву, структуры выканаўчай улады, як садзейнічае нармалізацыі беларускага жыцця найвышэйшая выканаўчая ўстанова Савет міністраў, адказнае за гэта ягонае кіраўніцтва? Пакуль адказу няма. [...]
Тое, што я казаў і кажу, - гэта, безумоўна, праўда з аднаго боку. А ў чалавечым нашым жыцці як не бывае адной праўды, так не бывае і адной віны. Шмат у чым пісьменнікі вінаваты і самі. Нехта з іх, не звалодаўшы з эмоцыямі і паступіўшыся прызваннем, перакінуўся ў палітыканства, у голую палітыку. Нехта псіхалагічна не вытрымаў напружання часу, не рабіў нічога [...]. Але тыя, для каго літаратура не сродак, а спосаб жыцця, хто іншага занятку сабе не ўяўляе, як пісалі, так пішуць і будуць пісаць. [...]
Тыя, каму Бог даў адчуванне беларускага слова, як адчуванне лёсу, пісалі, пішуць і будуць пісаць. Толькі б ведаць яшчэ, што недарэмна, разумець, для каго і для чаго, ясна бачыць будучыню Беларусі.
А.Г. Лукашенко: Владимира Некляева я знаю давно. Может быть, он несколько эмоционально, - я очень внимательно слушал его, - но сказал то, что хотел сказать. Такая “запевка” обнадёживает, разговор будет честным и откровенным. [...] Когда я узнал, что Владимира Некляева избрали председателем союза, я порадовался, что избрали такого энергичного белорусского писателя, у которого на “Волзе амаль што палова радні”, что, кстати, для меня открытие.
Владимир Некляев сказал о том, что в сложившихся взаимоотношениях власти и писателей во многом виноваты сами писатели. Скажу больше: всё, что он перечислил, - это только вина писателей. Вы меня упрекаете, что я, мол, не поменял взглядов, не ушёл вперёд. Может, мне не нравится позиция Бородулина, Буравкина, Гилевича, но я спокойно воспринимаю их, сравниваю их позиции с теми, которые они занимали вчера, и некоторые вещи не могу понять. Можете на меня обижаться, уважаемые друзья, но я действительно, в отличие от некоторых, перемениться не успел. Вы меня в школе учили одному, в мои депутатские годы советовали другое. [...] Постараюсь понять и вашу нынешнюю позицию, может быть, в чём-то поменяю и свою. [...]
Анализирую: ну в чём я неправ? Кому-то отказал в помощи? Нет. Кому-то сказал: подавляй их? Нет. Даже тех, среди вашего брата, которые писали: “Убей президента!” Когда меня толкали к судебным разборкам с этими авторами, я сказал: да бросьте вы, 99% писателей - умные люди, поймут, что это бред. Я терпеливо, может, даже не по возрасту терпеливо, да ещё при моём открытом и резком характере, внимательно наблюдал, молчал, терпел, когда некоторые из вас митинговали на улицах в нарушение всех законов и правил и выступали против президента и власти. Когда у меня за спиной размахивали негосударственными знамёнами и кричали “Лукашэнку далоў”, а на ваш призыв “Жыве Беларусь!” я тоже говорил: “Жыве і будзе жыць!” [...]
Читать дальше