Адам Мальдис - Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Мальдис - Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Караткевіч апярэджваў свой час узняўся над застойным канфармізмам, над паўсядзеннасцю і бездухоўнасцю да вышыняў, з якіх добра відаць шляхі, што лучаць мінулае з будучыняй, чалавека з людзьмі і народамі. Пісьменнік незвычайнага рэнесанснага таленту, ён стаў зоркай першай велічыні на нацыянальным літаратурным небасхіле. I задача гэтай кнігі — растлумачыць, хаця б часткова той феномен, імя якому Караткевіч. У кнізе змешчаны малюнкі пісьменніка.

Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Неўзабаве, у сакавіку 1978 года, адбылася прэм'ера оперы "Сівая легенда", лібрэта якой напісаў Уладзімір Караткевіч, а музыку — Дзмітрый Смольскі. Аўтары разам сядзелі некалькі тыдняў і "падганялі" кожную фразу — прытым Валодзя праяўляў тонкае веданне музыкі. Опера падабалася: у ёй было нямала арыгінальных, вельмі народных і вельмі сучасных, мелодый — арый, дуэтаў, хораў. Засмучала толькі дыкцыя: большая палова беларускіх слоў не даходзіла да залы.

— Не быў бы то арыстакрат па паходжанні і духу, — пацвельвалі мы з лібрэтыста. — Чатыры разы паставіў народ на калені і двойчы прымусіў хрысціцца…

— А хіба мала народ наш ставілі на калені?! — успыхнуў Валодзя, не зразумеўшы жарту. — Ды і тое, што ён хрысціўся, з гісторыі не выкінеш. У ёй было ўсё: і бунт, і пакуты, і цярпенне, і вера.

У тагачасным жыцці Уладзіміра Караткевіча таксама было ўсё: творчыя ўзлёты і глыбокія дэпрэсіі, радасці ад сустрэч з удзячнымі чытачамі (яны нярэдка прыходзілі дамоў) і пакуты, выкліканыя хваробай маці, уласнай хваробай. У канцы лістапада 1977 года Надзея Васільеўна, звычайна бадзёрая і ўраўнаважаная, нечакана злегла: дактары з лечкамісіі падазравалі, што быў інсульт. Але калі мы з Грынчыкам зайшлі, каб яе наведаць, яшчэ ахвотна гаварыла з намі. Валодзя яшчэ гнаў ад сябе ўсялякія дрэнныя думкі і ў той вечар гаварыў пра Пушкіна, Талстога, Буніна. У Яснай Паляне, згадваў, быў ён з нейкім паўночна-каўказскім крытыкам. Калі сказаў: "Вось гэта чалавек!", той запярэчыў: "Он нэ чэловек". Абураны Караткевіч схапіў яго за грудкі. Адпусціў, аднак, калі той выгукнуў: "Он Бог!". Лепшым творам усіх часоў і народаў Валодзя тады назваў "Чысты панядзелак" Івана Буніна. Мы са скрухай прызналіся, што не чыталі яго. Тады гаспадар прынёс адпаведны том, пачаў зачытваць урыўкі. Потым з задавальненнем перачытваў уголас бунінскія вершы.

16 снежня Надзеі Васільеўны не стала. Калі мы з Кісялёвымі і Рагойшамі зайшлі вечарам, Валодзя выглядаў стомлены ад недаспаных начэй.

— Вось і запалілася каля маці свечка, што раней стаяла перад Каліноўскім, — неяк вінавата павітаў ён нас.

Гаварылі пра тое, што нікому — нягледзячы на гады — не хочацца паміраць. Рагойша напракнуў Валодзю, што ён так і не запісаў голас маці, яе ўспаміны:

— Калектыўная памяць народа вымяраецца тым, колькі напісана або запісана мемуараў. Пра культуру чалавека сведчыць яго жаданне пакінуць пасля сябе расказ аб перажытым.

Валодзевы думкі на нейкі момант пераключыліся ў іншым кірунку, і ён пачаў хваліць Паўліну Мядзёлку, што вось яна добра зрабіла, напісаўшы свае ўспаміны. Большую палову апублікавала, а астатняе дала яму на захаванне. Праўда, потым нечага спалохалася і ўзяла назад. Дзе яно цяпер знаходзіцца — невядома. А вось цёці Уладзі, удаве Янкі Купалы, таксама было што ўспомніць, аднак жа не знайшлося каго, каб запісаць. І многае з біяграфіі народнага песняра назаўсёды застанецца загадкай.

На наступны дзень Надзею Васільеўну пахавалі на Паўночных могілках. Над труной Валодзя вымавіў толькі тры фразы: "Адхадзілі твае ножанькі", "Адрабілі твае ручанькі" і яшчэ нешта, цішэй, пра вочы. Потым стаяў над магілай з закрытымі вачыма і нешта шаптаў — ці то малітву, ці то сваё.

За жалобным сталом Валодзя стаў крыўдаваць на сакратароў Саюза пісьменнікаў — "з маладых, ды ранніх". Званіў да іх з просьбай, каб далі машыну прывезці труну, але адмовілі. І на пахаванне ніхто не прыйшоў, не выказаў спачуванне нават па тэлефоне.

— Яны былі б рады, калі б Караткевіч сам памёр, — з болем казаў Вячаслаў Адамчык, таксама нейкі ўчарнелы.

На саракавіны па Надзеі Васільеўне прыйшоў Ніл Гілевіч. Нейкі час, пасля позняй вечарынкі, спраўленай Караткевічам у гонар прыезду пана Рышарда Брыкоўскага, адносіны паміж імі былі напятыя. Аднак смерць прымірае людзей, прымушае іх забыць часовае, дробязнае. Валодзя быў удзячны суседу за разважлівае слова, рады, што наступіла згода.

У 1978 годзе Караткевіч упершыню сур'ёзна захварэў сам. Ляжаў у лечкамісіі, у дзевятай бальніцы, дома. Калі мы наведвалі яго, скардзіўся, што ў страўніку "нібы волава наліта". Але бадзёрыўся, збіраўся паехаць у Самарканд і Бухару, а затым у Планерскае ці Гагры. Настойліва частаваў то мінеральнай вадой, то соленым міндалём, то сушанымі грушамі ("упадзе такая — застанецца мокрае месца і крыху семечак"). Рытарычна прапаноўваў нам "для ўзняцця настрою" чарачку ("сам я ні-ні"). Абураўся частымі візітамі "розных непатрэбных людзей", тэлефоннымі званкамі. Каб уратавацца ад усяго такога, ён — ці то сур'ёзна, ці то жартам — прасіў аднаго добрага знаёмага з гарадской міліцыі, каб яго на некалькі месяцаў пасадзілі ў турму, — толькі каб камера была асобная, параша чыстая ("а то ў мяне грэблівасць") і на стале ляжаў стус чыстай паперы. Пытаў нават, што для гэтага трэба ("вокны ў суседнім будынку пабіць?"). Але знаёмы збянтэжана аднекваўся: наўрад ці гэта рэальна…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x