Францішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ

Здесь есть возможность читать онлайн «Францішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Биографии и Мемуары, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У капцюрох ГПУ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У капцюрох ГПУ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая аповесць убачыла свет у канцы 30-х гадоў адразу на сямi эўрапейскiх мовах. Цяпер i беларускаму чытачу прапануецца малавядомы аўтарскi варыянт, яхi дагэтуль не выходзiў асобнай кнiжкай. Ён уключае больш як трыццаць новых раздзелаў i аўтабiяграфiчны дадатак. Гэтае выданне — своеасаблiвы дзённiк пакутнiка, вязня ГУЛАГу — дапаможа лепш зразумець складаную эпоху, а таксама светапогляд i жыццёвыя пазiцыi аўтара.

У капцюрох ГПУ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У капцюрох ГПУ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Далей: Аляхновiч, бач, сядзеў п'яны ў нейкiм рэстаране. Гэты лiст вывалiўся ў яго з кiшэнi. Нехта знайшоў i — выкарыстаў…

I вось цяпер — вынiкi…

Усё гэта было пашыта надта белымi нiткамi. Ня гледзячы на ўсю непраўдападобнасьць гэтае весткi, «грамадаўцы» паверылi. Бо вестка была з Менску. Бо быў загад з Менску, каб паверылi. Менск загадаў — Вiльня паслухмяна паслухала…

* * *

Жонка ўпала ў роспач.

Што цяпер рабiць? 3 чаго жыць? Куды падзецца?

А яшчэ, як на бяду, у вiленскай польскай прэсе зьявiлiся некарысныя для Аляхновiча зацемкi. Тым часам, як ГПУ распаўсюджвала вестку, што ён на службе ў польскай разведцы, — у Вiльнi ў польскiх газэтах зусiм выразна пiсалi аб ягоных сувязях iз Саветамi…

Новы «лягавы»

У нашую камару далi новых вязьняў.

Разлучылi мяне з маiм першым вастрожным таварышом: перавялi яго ў iншую камару. Ягонае месца, як iнфарматара «верхнiх паверхаў» аб тым, што ў нас дзеецца i гаворыцца, заняў iншы «лягавы» [9] Гэтак называюць у вастрозе даношчыкаў. нейкi К. Гэта быў чалавек ужо каля 60-ёх гадоў, засуджаны за шпiянаж на карысьць Польшчы на дзесяць гадоў вастрогу. Сядзеў спачатку ў Полацку.

ГПУ пастанавiла выкарыстаць яго дзеля сваiх мэтаў. За паслугi дакляравалi яму… волю. У хуткiм часе. На працягу ня больш як трох месяцаў.

Перавялi яго ў Менск. Давалi яму лепшы паёк. На абед ён атрымоўваў кусочак мяса, трынаццаць папярос у дзень, большую за iншых колькасьць цукру й да г. п.

Ад часу да часу К. атрымоўваў i грошы на купляньне харчоў. Наiўны стары чалавек глыбака верыў у дакляраваную яму волю, пiльна сачыў нас, прыслухоўваўся ў камары, а калi iншыя выходзiлi «на прагулку», рэвiзаваў нашы рэчы — i страшэнна быў зьдзiўлены, калi прамiнулi тры месяцы, калi прамiнула й шмат больш, а дакляраванай яму волi ня ўбачыў.

Перад намi матываваў свае надзеi, ведама, нейкiмi новымi акалiчнасьцямi, што выясьнiлiся ў ягонай справе, i на падставе якiх ГПУ быццам мелася звольнiць яго раней.

Бедны, верыў у свой хуткi выхад на волю i ў iмя волi працаваў на загубу iншых зьняволеных.

Аднак, у 1932 г. убачыў волю, але, праўда, не дзякуючы ГПУ. Польскi ўрад абмяняў яго разам з iншымi на зьняволеных камунiстых.

Карцэр

У нашых падвалах быў карцэр для непаслухмяных, якiя працiвiлiся вастрожнаму рэжыму, або для тых, якiя не хацелi ў часе допытаў прызнавацца. Гэта быў лёх пад усходамi. Сыры, цёмны, бяз нараў. Столь была гэткая нiзкая, што тамака немагчыма было стаяць, можна было толькi сядзець або ляжаць на падлозе. Праз пару дзён перабываньня ў гэтым карцэры вязень выглядаў так, як па цяжкой хваробе.

Часьцей за ўсё ў карцэр пападалiся жанчыны. Часта было чуваць iз калiдору iхныя крыкi, як чэкiстыя кiдалi iх у гэтую нару пад усходамi.

Адзiн раз пацягнулi ў карцэр вясковую жанчыну, якую прывялi ў падвал разам iз дзецьмi. Страшэнны быў крык на калiдоры, калi адрывалi мацi ад дзяцей. Доўга было чуваць нейкую барацьбу, мабыць, жанчына старалася супрацiўляцца. Канец канцоў удалося няшчасную ўсадзiць у карцэр. Крык, аднак, трываў далей. Нейкi роўны, рытмiчны крык-енк, для мяне ўжо знаёмы; недзе я ўжо чуў нешта падобнае.

Я прытулiўся да дзьвярэй i пачаў прыслухоўвацца. У вёсцы беларускай ёсьць звычай галасьбы на хаўтурах. Чытачы! Вы лепш за мяне ведаеце гэта. Ведаеце, як, iдучы за труной, бабы галосяць…

Нешта падобнае я чуў цяпер. Толькi гэта ня былi завучаныя, паўтораныя шмат разоў словы, гэта была страшная iмправiзацыя жанчыны з народу, якая ў часiны найвялiкшага напружаньня болю выражала сваё гора скандаванымi тырадамi.

Каля дзьвёх гадзiн, ня спыняючыся, трывала гэтая песьня бунту i ненавiсьцi, пасьля пачала сцiхаць, ажно зацiхла зусiм. Ня ведаю, цi жанчына заснула, цi можа самлела.

Я дрыжэў, слухаючы голас гэтай шчырай, нявыдумнай, але беспасярэдня з душы вырванай роспачы.

Апiсаць гэта цяжка. Трэба гэта чуць, каб зразумець, уцямiць…

Расстрэлы

Расстрэлы адбывалiся штораз часьцей. Рэдка мiнаў панядзелак, каб аўтамабiль не павёз кагосьцi на Камароўку.

Нiхто з нас ня ведаў, што яго чакае. Адзiн меў больш шансаў быць расстрэленым, другi менш. Вось i ўся рознiца.

Наш вастрожны гумар стварыў адмысловы назоў: «паехаць на месяк» або «атрымаць тры залатнiкi». Тры залатнiкi — гэтулькi важыць куля з нагану. I сьмяялiся, i жартавалi няраз тыя, хто вось заўтра меўся атрымаць падарунак — трохзалатнiковую кулю з нагану ў патылiцу.

Страшна было глядзець на гэты сьмех i чуць гэтыя жарты. Здавалася, што гэта ўжо сьмяецца, вышчырыўшы свае зубы, чалавечы чэрап.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У капцюрох ГПУ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У капцюрох ГПУ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Анатолий Вилинович - Остап Бендер — агент ГПУ
Анатолий Вилинович
Францішак Аляхновіч - Пан міністар
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Шчасьлівы муж
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Беларускі тэатр
Францішак Аляхновіч
libcat.ru: книга без обложки
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - На вёсцы
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Заручыны Паўлінкі
Францішак Аляхновіч
Франтишек Олехнович - У капцюрох ГПУ
Франтишек Олехнович
Багушэвіч Францішак - Дудка беларуская
Багушэвіч Францішак
Отзывы о книге «У капцюрох ГПУ»

Обсуждение, отзывы о книге «У капцюрох ГПУ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x