Францішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ

Здесь есть возможность читать онлайн «Францішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Биографии и Мемуары, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У капцюрох ГПУ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У капцюрох ГПУ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая аповесць убачыла свет у канцы 30-х гадоў адразу на сямi эўрапейскiх мовах. Цяпер i беларускаму чытачу прапануецца малавядомы аўтарскi варыянт, яхi дагэтуль не выходзiў асобнай кнiжкай. Ён уключае больш як трыццаць новых раздзелаў i аўтабiяграфiчны дадатак. Гэтае выданне — своеасаблiвы дзённiк пакутнiка, вязня ГУЛАГу — дапаможа лепш зразумець складаную эпоху, а таксама светапогляд i жыццёвыя пазiцыi аўтара.

У капцюрох ГПУ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У капцюрох ГПУ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Праз нейкi час Пятроў вярнуўся, сеў на сваё месца i спытаўся:

— Як-жа там у вашай камары? Цi вы здаволены?

— Дзякую. Добра. Цёпла. У першай камары было вельмi блага, але цяпер надта добра.

— Можа, чаго вам патрэба?

— Але. Я хацеў вас прасiць, таварыш Пятроў…

— Скуль ведаеце мае прозьвiшча?

— Толькi што я чуў, як вас клiкалi з другога пакою.

— Ага!.. Ну, дык што?

— Я хацеў прасiць вас, каб вы дазволiлi мне напiсаць лiст да маткi.

— Добра. Толькi каротка. Вось вам пяро, чэрня й пiшэце.

Я пiсаў:

«Дарагая мама!

Ужо прайшло два тыднi, як я сяджу ў ГПУ. Добра было-б, каб мама пастаралася пабачыцца з Ульянавым, як ён будзе праяжджаць праз Менск».

Пятроў старанна замазаў усё пра Ульянава, пакiдаючы толькi першую фразу гэтага кароткага лiста.

— Цяпер пойдзеце ў сваю камару. Дадуць вам там паперу й алавiк i будзеце пiсаць аб «Радзе беларускай». Шырака, як найшыршэй! Хутка я йзноў вас паклiчу. А цяпер падпiшэце гэта.

Я прачытаў i астаўпеў.

«…прызнаюся, што належаў да контррэвалюцыйнай арганiзацыi, якая мела на мэце змаганьне з вызваленскiм рухам працоўных у Заходняй Беларусi…»

«…супрацоўнiчаў з дэфэнзывай…»

«…абвiнавачаны па § 58 пункт 5 савецкага кодэксу…»

— Я гэтага не падпiшу! Я рэвалюцыянэр!.. Я не супрацоўнiчаў з дэфэнзывай!.. «Грамада» мяне ведае, Ульянаў таксама…

— Ну годзi гэтага дзiцячага шчэбету! Ведаю, якi вы «рэвалюцыянэр»! Падпiшаце цi не?

Але-ж, грамадзянiн Пятроў! Вы ўсе людзi хворыя, вы ў кожным бачыце толькi ворага савецкага ладу. Гэта,ў вас, мабыць, вашая прафэсiянальная хвароба.

Пятроў стукнуў кулаком аб стол.

— Мы ведаем толькi адну прафэсiянальную хваробу: гэта мазалi на руках, а вашая прафэсiянальная хвароба — гэта контррэвалюцыя!

— Выбачайце, грамадзянiн, толькi хацеў сказаць, што дзiвiць мяне страшэнна, што вы ня хочаце зразумець, што я ехаў сюды… што мяне ўсе добра знаюць…

Я ня ведаў, што казаць.

— Годзi! Пагаворым iншым разам.

Зьявiўся чырвонаармеец. Павялi мяне iзноў у падвал. «На якога чорта я выехаў з гэтай „прафэсiянальнай хваробай“! Толькi без патрэбы раззлаваў гэтага гада. Ну, але ерунда! Добра, што ўдалося напiсаць лiст да маткi. Старая напiша пра ўсё ў Вiльню, даведаецца „Грамада“, i вызваленьне раней цi пазьней — прыйдзе!..»

Адна надзея адпала

— Ну, што там было? Як? Аб чым пытаўся? Хто вас дапытваў? Як выглядае?

— Нават ведаю ягонае прозьвiшча. Пятроў.

— Пятроў? Гм. Ён звычайна вядзе справы больш паважныя. Якую даў вам стацьцю? Шпiянаж?

— Шпiянаж? Мне? Хiба што не. § 58, пункт 5.

— Зараз пабачым.

Камрат папоркаўся ў сваёй пасьцелi i выцягнуў нейкую пацёртую кнiжачку.

Гэта быў савецкi кодэкс.

Я нецярплiва хапiў з ягоных рук.

Перакiдаю бачыны. Шукаю. Ёсьць!

«Участие в организации или содействие организации, действующей в направлении помощи международной буржуазии».

У першую часiну нiчога не разумею. Нейкi набор словаў. Чытаю яшчэ раз. Ага! «в направлении помощи»… Цяжкаваты стыль! Цiкавасьць, што мне пагражае за гэта «участие…в направлении»? Зараз пабачым. Тут нiжэй. Вось!

Расстрэл!

Пры нейкiх асаблiвых «смягчающих вину обстоятельствах» — тры гады вастрогу.

Зрабiлася… невясёла.

— Слухайце, — пытаюся ў свайго дасьведчанага таварыша, — як гэта там будзе? Будзе суд, цi што?

— Якi там суд! Вас судзiць ня будуць. «Уполномоченный», гэты самы ваш Пятроў, а ад яго найбольш залежыць ваш лёс, напiша свае «заключение», справу пашлюць у Маскву, i там калегiя ГПУ скажа свой прысуд.

— Як так? Ня бачыўшы мяне, не пытаючыся, засудзяць мяне… можа на расстрэл?

— Але. На падставе выснаваў Пятрова.

— О, Божа мой! Значыцца, я ў ягоных руках… А я так сяньня раззлаваў яго! I на якое лiха я выскачыў з гэтай «прафэсiянальнай хваробай»!..

* * *

Заскрыгатаў ключ у дзьверах.

Гэта чырвонаармеец кiнуў у камару газэту «Савецкая Беларусь».

Нам было дазволена чытаць газэты.

Заняты сваймi думкамi, без асаблiвай цiкавасьцi я ўзяў у рукi газэту, як раптам астаўпеў.

На першай бачыне вялiкiмi лiтарамi было надрукавана:

РАЗГРОМ ГРАМАДЫ Ў ПОЛЬШЧЫ

Вось табе раз! Рукi дрыжаць. Не чытаю, а глытаю словы… Тарашкевiча арыштавалi! Рака арыштавалi! i таго, i другога, i трэйцяга — усiх, на каго я спадзяваўся, усiх, хто мог-бы за мяне заступiцца, паручыцца, вызвалiць. Усе мае прыяцелi ў вастрозе, няма нiякае магчымасьцi паведамiць iх аб маiм няшчасьцi, ды й нiчога гэта не памагло-б, бо яны таксама папалi ў бяду…

Цяпер толькi адзiная надзея на Ульянава.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У капцюрох ГПУ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У капцюрох ГПУ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Анатолий Вилинович - Остап Бендер — агент ГПУ
Анатолий Вилинович
Францішак Аляхновіч - Пан міністар
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Шчасьлівы муж
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Беларускі тэатр
Францішак Аляхновіч
libcat.ru: книга без обложки
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - На вёсцы
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Заручыны Паўлінкі
Францішак Аляхновіч
Франтишек Олехнович - У капцюрох ГПУ
Франтишек Олехнович
Багушэвіч Францішак - Дудка беларуская
Багушэвіч Францішак
Отзывы о книге «У капцюрох ГПУ»

Обсуждение, отзывы о книге «У капцюрох ГПУ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x