Адам Мальдзіс - Падарожжа ў XIX стагоддзе

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Мальдзіс - Падарожжа ў XIX стагоддзе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Народная асвета, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Падарожжа ў XIX стагоддзе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Падарожжа ў XIX стагоддзе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Падарожжа ў XIX стагоддзе» з'яўляецца зборнікам нарысаў аб дзеячах беларускай літаратуры, мастацтва і культуры мінулага стагоддзя, чые імёны яшчэ недастаткова вядомы шырокаму чытачу. Гэта — пачынальнікі новай беларускай літаратуры Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. Каратынскі, польска-беларускі паэт У. Сыракомля і іншыя. Асобныя нарысы прысвечаны кампазітарам М. Агінскаму, С. Манюшку і А. Абрамовічу, якія нарадзіліся або доўга жылі ў Беларусі, выкарыстоўвалі беларускія народныя мелодыі і таму адначасова належаць і польскай, і беларускай культуры. Чытач пазнаёміцца з вучонымі і падарожнікамі І. Дамейкам, А. Янушкевічам, Б. Дыбоўскім, К. Ельскім. У плане займальнага літаратуразнаўства ў асобных раздзелах расказваецца аб пошуках і знаходках архіўных дакументаў і рэдкіх кніг, звязаных з творчасцю В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Абуховіча. Аўтар уводзіць у літаратурны ўжытак некаторыя невядомыя або забытыя матэрыялы. У канцы кнігі змешчаны спіс літаратуры, якая цытуецца або ўскосна выкарыстана ў тэксце. Кніга пашырае ўяўленне чытачоў, у першую чаргу вучняў, студэнтаў, настаўнікаў, аб беларускай літаратуры і культуры XIX стагоддзя.

Падарожжа ў XIX стагоддзе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Падарожжа ў XIX стагоддзе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

...8 красавіка 1847 года на імя смаргонскага войта Ключэўскага прынеслі загадкавае пісьмо. Войт ведаў, што такога почырку з буйнымі друкаванымі літарамі не было ні ў кога з яго непасрэдных начальнікаў. Сургучная пячатка на канверце таксама выклікала недаўменне, бо на ёй вензелем спляліся зусім незнаёмыя ініцыялы. Разарваўшы канверт, войт знайшоў у ім тры лісточкі тонкай паперы, спісаныя тым жа буйным почыркам. Але паколькі за ўсю сваю службу Кучэўскі не навучыўся чытаць нават друкаванае, ён тут жа панёс пісьмо валасному пісару.

А ў валасным праўленні якраз сабралася многа прыгонных сялян. Адзін прыйшоў прасіць, каб адтэрмінавалі падаткі, другі — каб зменшылі прыгон, трэці — каб паскардзіцца на самавольства пана, які здаў у рэкруты апошняга з хаты кармільца. Ды ці мала было крыўд у прыгонных беларускіх сялян... З нізкім паклонам саступілі мужыкі дарогу свайму войту, а той горда падышоў да пісара і ткнуў яму пад нос таямнічае пісьмо. Змест пісьма здаўся пісару настолькі цікавы, што, не зважаючы на прысутнасць «непажаданых» асоб, ён пачаў чытаць яго ўголас:

«Да смаргонскіх сялян!

Нашы сяляне, або, як іх называюць, мужыкі, пачалі іграць вельмі важную ролю 1ў сённяшнім свеце; прычыны таму наступныя: 1-я, здаўна ўсім вядома, што амаль усю сілу народа складае клас, які называюць мужыкамі; 2-я, апрацоўка зямлі, а адсюль і ўсе сродкі пракарміцца знаходзяцца ў руках мужыкоў; 3-я, уся ваенная сіла складаецца з тых жа мужыкоў; 4-я, вышэйшы клас, або шляхта, мае маральную сілу — гэта значыць, асвету або розум; гэтая шляхта, убачыўшы слабасць неадукаваных сялян, задумала праз свой розум заўладаць сялянамі і панаваць над імі; 5-я, калі шляхта захапіла пад сваё панаванне мужыкоў, яна пачала вельмі злоўжываць сваёй уладай — забылася, што яны такія ж самыя людзі, як і ўсе, забылася і пра тое, што гэты клас корміць шляхту і абараняе ад ворага; шляхта пачала абыходзіцца з мужыкамі горш, чым з жывёлай; гэтым яна давяла іх да таго, што яны пачалі задумвацца над сваім няшчасным становішчам, пачалі набірацца розуму, пазнаваць сваю вялікую сілу; 6-я, з усіх мужыкоў першымі зразумелі сваё слёзнае становішча сяляне, якія жывуць у Галіцыі, што знаходзіцца ў Аўстрыйскай дзяржаве, і ў мінулым 1846 годзе яны супольнымі сіламі выразалі сваіх паноў і аканомаў. Страшэнны гэта шлях, але вельмі карысны для сялян! Паны і аканомы пачалі іх баяцца і таму перасталі іх прыгнятаць. Праз боязь імператар зменшыў паншчыну на два дні ў тыдні, зменшыў падаткі і земскія павіннасці, усе пачалі мужыкоў шанаваць і паважаць, як людзей. У нас у Літве (так тады звалі і Беларусь.— А. М.) у многіх месцах мужыкі пачынаюць згаворвацца з салдатамі аб тым, што ім трэба раптоўна зрабіць супольнымі сіламі.

Вось чаму смаргонскія мужыкі і мяшчане павінны, дагаварыўшыся з сабой і з салдатамі, якія кватаруюцца ў іх, напасці на афіцэраў, аканомаў і паноў, выразаць іх і затым патрабаваць, каб усім далі поўную свабоду,— у супрацьлеглым выпадку страшыць агульнай разнёй. Дастаць грошы, каб купіць нажы, вельмі лёгка, а гэта такім чынам: пайсці да рускіх падрадчыкаў, быццам бы наняцца на будаўніцтва чыгунак; за грошы, выдадзеныя ў задатак, купіць нажы, а на работу не ісці. Усё гэта трэба рабіць вельмі патаемна.

Гэтую адозву трэба паказаць усім старшынам».

Змест пісьма маланкай разнёсся па Смаргоні, а затым па навакольных вёсках і бліжэйшых паветах. З валаснога праўлення адозву забраў паліцэйскі прыстаў Банькоўскі, які хацеў перадаць яе па інстанцыях. Але здарылася так, што на некалькі гадзін Банькоўскаму прыйшлося адлучыцца з Дому, жонка ж дазволіла зняць копіі з таямнічай адозвы сваім знаёмым. Гэтыя копіі разышліся па наваколлю, выклікаючы жах сярод паноў і сялянскія хваляванні. Яшчэ не выкрыўшы аўтара адозвы, шэф TV акругі корпуса жандараў генерал. Буксгэўдан выказаў меркаванне, што пісаў яе чалавек, які добра ведае людзей, у чые рукі яна павінна была трапіць: «Усе гэтыя людзі надзелены такім характарам, што ні адзін з іх не мог захаваць у таямніцы змест адозвы; кожны з іх павінен быў разнесці па людзях гэты змест па сваёй непісьменнасці, неасцярожнасці і балбатлівасці».

20 красавіка акруговы начальнік дзяржаўных маёнткаў ужо даносіў віленскаму генерал-губернатару Мірковічу, што, пачуўшы пра адозву, на ўсёй Смаргоншчыне сяляне «збіраюцца натоўпамі, вядуць нарады і расказваюць адзін другому розныя неймаверныя рэчы...» Цікава, як трансфармаваўся змест адозвы ў свядомасці сялян. Прыгонная Міхаліна Адамкевіч сказала пры допыце, што адозва заклікала сялян, каб яны выразалі «паноў і афіцэраў». Юры Дурэйка, які быў у воласці пры чытанні адозвы, запомніў, што заклікала яна «зрабіць тое, што адбылося ў Аўстрыі, пайсці на чыгунку, купіць жалеза, зрабіць з яго нажы і ўсіх выразаць». У адным з маёнткаў трынаццацігадовая пакаёўка амаль слова ў слова паўтарыла сваёй пані тэкст крамольнай адозвы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Падарожжа ў XIX стагоддзе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Падарожжа ў XIX стагоддзе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Падарожжа ў XIX стагоддзе»

Обсуждение, отзывы о книге «Падарожжа ў XIX стагоддзе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x