Адам Мальдзіс - Падарожжа ў XIX стагоддзе

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Мальдзіс - Падарожжа ў XIX стагоддзе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Народная асвета, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Падарожжа ў XIX стагоддзе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Падарожжа ў XIX стагоддзе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Падарожжа ў XIX стагоддзе» з'яўляецца зборнікам нарысаў аб дзеячах беларускай літаратуры, мастацтва і культуры мінулага стагоддзя, чые імёны яшчэ недастаткова вядомы шырокаму чытачу. Гэта — пачынальнікі новай беларускай літаратуры Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. Каратынскі, польска-беларускі паэт У. Сыракомля і іншыя. Асобныя нарысы прысвечаны кампазітарам М. Агінскаму, С. Манюшку і А. Абрамовічу, якія нарадзіліся або доўга жылі ў Беларусі, выкарыстоўвалі беларускія народныя мелодыі і таму адначасова належаць і польскай, і беларускай культуры. Чытач пазнаёміцца з вучонымі і падарожнікамі І. Дамейкам, А. Янушкевічам, Б. Дыбоўскім, К. Ельскім. У плане займальнага літаратуразнаўства ў асобных раздзелах расказваецца аб пошуках і знаходках архіўных дакументаў і рэдкіх кніг, звязаных з творчасцю В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Абуховіча. Аўтар уводзіць у літаратурны ўжытак некаторыя невядомыя або забытыя матэрыялы. У канцы кнігі змешчаны спіс літаратуры, якая цытуецца або ўскосна выкарыстана ў тэксце. Кніга пашырае ўяўленне чытачоў, у першую чаргу вучняў, студэнтаў, настаўнікаў, аб беларускай літаратуры і культуры XIX стагоддзя.

Падарожжа ў XIX стагоддзе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Падарожжа ў XIX стагоддзе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А цяпер звернемся да двух беларускіх вершаў Баршчэўскага, змешчаных у кніжцы альманаха «Рочнік літэрацкі» за 1843 год. У свой час сцвярджалася, што ў іх таксама высмейваецца беларускае сялянства, яго непісьменнасць і маральныя заганы, яго імкненне выбрацца з галечы. Ці так гэта? Для пачатку працытуем першы з вершаў — «Дзеваньку»:

Ах, чым жа твая, дзеванька, галоўка занята;
Ці табе не напрыкрылася чужая хата.
На каго ж ты павяраеш,
Сваё сэрца прымяняеш;
Не будзе тут пуці.
Прыўчыла ж ты двух хлопцаў, як пташак у сеці,
Яны к табе дзень і ўночы рады прыляцець
І ты к нім лятаеш,
Панскій двор пабуджаеш
На вялікі смех.
Прыўчыла ж ты лоўчага, ён жа і стралец,
І дудар быў некалі, і рускай пявец;
А стралец і дудар
Не вялікай гаспадар,
Будзеш бяз хлеба.
Палюбіла садоўніка, і гэта ня ў пуць,
Да ён жа слуга гаспоцькі, асцярожна будзь;
Мадамай табе ня быць,
Дзяцей табе ня ўчыць,
Віць ты ня ўмееш.

Як сведчыць Р. Падбярэскі, Баршчэўскі прысвяціў гэты верш зноў жа канкрэтным падзеям і канкрэтнай асобе — дзяўчыне Максімовічаўне з Марогаў. Высмейвае аўтар учынкі сваёй гераіні? Безумоўна. Але высмейвае за тое, што яна вядзе немаральнае жыццё, дзеліць свае пачуцці паміж панскімі паслугачамі («да ён жа слуга гаспоцькі»). «Галоўка» дзеванькі занята яўна не тым, чым трэба. Яна хоча выбіцца ў людзі цаной уласнага сумлення. І аўтар слушна раіць ёй не губляць чалавечай годнасці, не смяшыць людзей і застацца самой сабою («мадамай табе ня быць»).

На першы погляд здаецца зусім бяскрыўдным верш Баршчэўскага «Гарэліца». Ну што ж у тым «крамольнага», калі паэт высмейвае селяніна, якому ў галаве не хатка, не дзеткі, не жонка, а гарэліца-«весялуха»?! Аднак варта ўспомніць, што ў першай палове XIX стагоддзя п'янства мела глыбокія сацыяльныя карэнні, з'яўлялася адным з праяўленняў прыгонніцкага ладу. Сялян сілай прымушалі купляць гарэлку, якая пастаўлялася ў карчму з панскіх бровараў. Прыгоннікі заахвочвалі п'янства (у «Гарэліцы»: пан «яшчэ хлопцу чарку водкі мне прынесць прыкажэць»). Вось чаму ў 40-50-я гады ў Расійскай імперыі шырока разгарнуўся рух цвярозасці. Яго гарачымі прыхільнікамі сталі Чарнышэўскі і Дабралюбаў, якія заклікалі народ актыўна супрацьдзейнічаць п'янству. Рух цвярозасці варожа сустрэлі як афіцыйныя ўлады, так і прыгоннікі. І таму «Гарэліца» Баршчэўскага, напісаная значна раней, чым пачаўся гэты рух, аб'ектыўна мела прагрэсіўнае гучанне.

Разгледзеўшы ўсе тры беларускія вершы Баршчэўскага, якія дайшлі да нашага часу (а напісана іх было, без сумнення, значна больш), мы прыходзім да вываду, што ў іх няма нічога антынароднага, рэакцыйнага, ёсць толькі абмежаванасць, абумоўленая абмежаванасцю дробнашляхецкага асяроддзя, з якога паходзіў сам аўтар. Але гэта ўжо не столькі віна яго, колькі бяда.

У другім томе польскай «Энцыклёпэдыі повшэхнэй», выдадзеным у 1860 годзе, гаворыцца, што беларускія песенькі Баршчэўскага з вялікай хуткасцю распаўсюдзіліся «сярод народа Белай Русі», прынеслі іх аўтару немалую папулярнасць. Але сапраўдную вядомасць пісьменніку ўсё ж заваявалі чатыры томікі «Шляхціца Завальні». Яны выйшлі ў пецярбургскіх друкарнях Кароля Края і Эдварда Пратца на працягу 1844-1846 гадоў.

Сёння цяжка сказаць, калі пачалася работа над «Шляхціцам Завальняй». Ва ўсякім выпадку, ужо ў пачатку 40-х гадоў зборнік быў шырока вядомы чытачам у рукапісе. Звесткі аб ім трапілі на старонкі польскага часопіса «Пельгжым» у сярэдзіне 1843 года. Невядомае дагэтуль у беларускім літаратуразнаўстве выказванне «Пельгжыма» пра творчасць Яна Баршчэўскага варта таго, каб яго прывесці ў вялікіх вытрымках: «Пан Баршчэўскі аказаўся самым дасканалым рэкамендатарам простанароднай фантастычнасці і звычаяў беларускага народа. Мы ўпэўнены, што ў сваім жанры ён не ўступіць Сапліцы (славуты апавядальнік у адным з раманаў Г. Ржэвускага.— А. М.). Ён пачаў пісаць празаічныя аповесці. Цяжка перадаць моцныя ўражанні, якія яны выклікаюць. Усё там зроблена з сапраўдным майстэрствам, хаця вонкава вельмі і вельмі проста. Гэта не просты збіральнік народных паданняў... Не толькі цяпер, але і з самага дзяцінства, палкі беларус, ён правёў з народам усё жыццё; яго загарэлы, далёка не кабінетны твар даводзіць, што ён з'яўляецца чалавекам дзеяння, а не спекуляцыі... Ён поўны сапраўднай веры ў тое, што паказвае ў сваіх аповесцях, а гэта важная акалічнасць, бо кожнаму апісанню вера прыдае жывасці і праўды, ён вельмі дасканала ведае ўсю Беларусь, бо разоў з трыццаць абышоў яе пешшу і штогодна наведвае яе цяпер з Пецярбурга. І ўсюды там ён жаданы госць, усюды яго міла прымаюць, таму што, з'яўляючыся бардам той старонкі, ён сыпле, бы з рукава, апавяданнямі і анекдотамі. Дзівосны ў яго інстынкт у апрацоўцы паданняў: не дадае амаль нічога свайго, а між тым усё становіцца яго ўласным. Голы запіс казкі не меў бы асаблівай каштоўнасці, але ён спалучае гэту казку з іншымі паданнямі, дасканала драматызуе — і раптам вырастае цэласны твор, поўны простанароднай праўды і самага сапраўднага жыцця».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Падарожжа ў XIX стагоддзе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Падарожжа ў XIX стагоддзе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Падарожжа ў XIX стагоддзе»

Обсуждение, отзывы о книге «Падарожжа ў XIX стагоддзе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x