Яшчэ на Інце я прыхворвала, у мяне была пухліяа маткі, якая павялічвалася. Нейкая па-навучнаму — фібраміёма. Яна дакучала мне, а пасьля дзьвіганьня цяжкіх катлоў боль быў цяжкі. Але я насіла катлы, шпарка махала апалонікам, разліваючы зупу, мерачы кашу. Загадчыца кухні-сталовай была расейка, нейкая талковая жанчыяа. Было вельмі чыста, абеды лепшыя, як на Інце. Інвалідкі яя кожнага бараку мелі гародчыкі з моркваю, бурачкамі, усё гэта йшло ў супольны кацёл. Сьвіньні тут былі крыху й для нас. Часам былі мікраскапічныя порцыі, але былі. Хто меў пасылкі, варыў сабе на індывідуальнай кухні. Была такая кухня й на Інце, і мне раз сьпяклі там пляцкі [126]. Мы рабілі нешта ў воінскай часьці, і мяне паставілі вытрасаць мяшкі ад мукі. Там было пакрысе мукі, і я настрасала яе болей кілаграма. Тыя бонды [127]смакавалі мне страшна, і я частавала імі дзяўчат. На Інце яшчэ я атрымала пасылку са Львова ад Маці Марты Лесьняк. Акрамя смачных рэчаў была там мяккая падушачка, і я ажыла. Мне перастала балець галава.
У Абезі было таксама многа беларусак, але вельмі былі яны расьцярушаныя. Спалоханыя сваім СБМ і строга за гэта пакараныя, яны хацелі жыць, хацелі дамоў. Мала хто разумеў з іх лёс сваяго народу й тое, што трэба было ў розных варунках жыць і пра яго думаць. Палітыкі ў лагеры ў нас ніякай не было, гэта ня час быў. Мы стараліся толькі выжыць, застаўшыся сабой, людзьмі, знача, якія думаюдь. Мы ведалі, хто мы, і стараліся захаваць гонар, які адабралі, патапталі нашаму народу. Разумны й чэсны беларус знойдзе дарогу да ясьнейшага лёсу сваяго й Айчыны, калі будзе трэба. Толькі ўжо быць гаспадарамі ў нашай хаце другім не дамо й зьняволеньня не пацерпім.
Ніхто ня ведаў, хто я — проста паэтка й вязень. Мае імя з волі нічога ня мела супольнага з маім лагерным імем. Гэта паўставала асобна, гартавалася ў горы. Кожны ведаў толькі, што сын у мяне і ў няволі муж. Гэта і слабасьць мая, і сіла. Застыць, аднак, у горы мне было і нельга, і непатрэбна. Патрэбна было думаць і жыць і памагаць думаць другім. Мае думкі — мае вершы. Памятаю, раз на куцьцю ў палякаў, гдзе сапраўды было вельмі цёпла й міла, у мяне папрасілі вершаў. Яны пасыпаліся з самага сэрца. Па-беларуску, і так усюды, заўсёды.
«За что вам дали срок?» — пытае нейкі сьледавацель у лагеры. «Имею честь терпеть за Беларусь…» Гэта дзейнічала. Свае думалі, вярталіся да нас, чужыя нас шанавалі. Гэта не была палітыка лозунгаў, нянавісьці інстынктаў, а хутчэй палітыка розуму, праўды й сэрца. Некалі сябры казалі мне, што я летуценьнік, што без палітыкі нельга. Я згодная, але ў гэтым выпадку лепш было так. Разьлічвалася на доўга, усе словы й чыны ня раз яшчэ праверыць час. Сапраўдны беларус — чалавек, з дарогі ня змыліць, і мэта яго адна: Беларусь.
Працаваць мне было штораз цяжэй, балела паясьніца — ні сесьці, ні ўстаць. Мяне паслалі да лекарак. Глядзелі мяне, давалі мазі, але боль не сьціхаў. На Абезь тым часам прыяжджалі мужчыны з канцэртамі, была й свая культбрыгада. Мужчынаў мы частавалі ў нашай сталовай запяканымі макаронамі на іх гонар, капустай, чаем. Парадкі мяняліся відавочна. Яшчэ на Інце, расказвалі дзяўчаты, якія былі ў зоне, што прыйшлі нейкія начальнікі, шкадавалі зьняволеных, падавалі нат рукі… Ну, гэта ня быў Казлоў і яго хэўра… Недзе з нетраў гэтай вялікай зямлі прабівалася чалавечнасьць, прачыналася сумленьне ў людзей, але не ва ўсіх.
Мяне паслалі на прыём да Штэера. Ён вельмі зьдзівіўся, убачыўшы мяне, нейк узрушыўся. Знайшоў маю хваробу й адразу назначыў легчы ў яго стацыянар. Пані Луцкая, украінка, з якою мы пасябравалі, крыху спалохалася, я — не! I вось апэрацыя. Ноччу зьявілася да мяне ўся мая сям’я ў сьне. Тата, мой магутны тата схапіў мяне на рукі й недзе адносіў з чорнага, нейкага захмаранага Абезя й цэлы аж лекацеў са страху, прыціскаючы мяне да грудзей… «Не, не хачу апэрацыі, — сказала я, — зусім не хачу». — «Не, вы паляжэце сабе ў больніцы, — сказаў Штэер, — пасьля будзем бачыць, я вам дам тут працу, будзьце ў нас раздатчыцай для хворых і мне падасьце ежу. Цяпер тут раздатчыцай страшны чалавек, полька пані Ніка. Яна мяне ненавідзіць і я яе, а вы тут адпачнеце, ужо я вас скрыўдзіць ня дам». Там працавала Кэтты, англічанка, якую з Інты вывезьлі раней. Была яна ў Штэера санітаркай і вельмі добра глядзела хворых. На жаль, яна дружыла з пані Нікай. Ніка была з Вільні, нямілая дама, яе нянавісьць перайшла й на мяне.
Ня ведаю, паколькі праўда, але Штэер казаў мне, што яна дабівалася яго сэрца… З маяго боку тут Штэеру нічога не пагражала, а што я ніколі не прадам яго, ён добра ведаў. Знача, пакуль апэрацыі ня будзе. Ноччу зноў пры мне тата. У Абезі сьветла й ціха, ён абняў мяне, памахаў рукою й сам адзінока пайшоў у напрамку лесу… Знача, усё добра. А мне добра было там, хворыя такія свае, такія харошыя. У палаце нашай Слава Грэбянюк. У яе нешта з лёгкімі, некалі выразалі ёй два рабры, і цяпер горай, і яшчэ мілыя ўкраінкі ляжаць на выцяжцы — хворыя касьцякі. Гутарым, сьмяемся. Са Штэерам працуе вольная злая сястра й надзвычай прыгожая й мілая ўкраінка Анечка. Злая Косьця сьпіць ня з намі. Штэер ад Нікі збавіўся, ад Косьці ўсё ня можа. Штэеру даю тое, што ўсім, але прыгожа кладу гэта на талерку. Ён ненавідзіць кашы й кажа, што калі вернецца ў Бэрлін, дык забароніць падаваць іх на стол, а ў тое, што ён вернецца, ён моцна верыць. Гаворым з ім шчыра аб усім. У сваім пакоі бн вельмі любіць кветкі, «грюнэ эккэ», як кажа, зялёны куточак. А кветак у Абезі многа, паклоньніцаў удзячных у Штэера яшчэ болей, дык кветкі ў вазонах заўсёды ёсьць. Ніка недзе ў брыгадзе, а што там робіцца ў зоне, я нават ня ведаю, хоць прыходзяць да мяне дзяўчаты, але ў нас свае беларускія справы. Маты Марта прыслала мне ў пасылцы кетгуту, пэніцыліну й шчотачкі мыць хірургу рукі, бо мыў вельмі сьцертымі, але апэрацыю мы адкладаем. «Вы мне не давяраеце?» — пытае Штэер… «Не, я не давяраю Косьці й гэтай вальняшцы, што з ёю шэпчацца й што вам асыстуе на апэрацыях. Я іх баюся й апэрацыі баюся». Пра свой сон не кажу, гэта мая тайна, мая сіла. Даўно ўжо мне не было так зацішна ад начальства, так добра. На Штэера розна кажуць, што ён закаханы ў маладое ўкраінскае дзяўчо і т. п. Гэта мяне не датычыць, і я сапраўды ня бачу злога за ім. Ён чэсны, адданы хворым, разумны. Мне добра, але цяжка Олі Мароз, вось бы ёй так адпачыць тут крыху са мною. Патрэбная якраз санітарка. Кажу яму ўсё як ёсьць, што Оля штрафнік, як і я. Ён кажа, што і яму 25 сроку і ён штрафнік, паспрабуе яе ўзяць. Оля ў нас, і мы пасьмейваемся. Штэер разумеецца на моцных людзях і рады, што ёй памог. Кэтты й пані Ніка пасінелі са злосьці, вольная сястра — як зьвер! Вось чапляецца да мяне. Я разьліваю хворым малако, цяжкахворым. Крыху застаецца, даю яго слабенькай бабцы пры ёй, і вось яна даносіць на мяне, што раздаю малако каму ня трэба… Што я дакажу, што мы наагул можам даказаць? Мяне выклікаюць, каб апэраваць. «Я вам ня веру, — кажу вольнай сястры. — Калі так лжацё, дык можаце й забіць чалавека…» Мяне выпісваюць з больніцы ў брыгаду, забіраюць адразу і Олю, а так хацелася, каб яна адпачыла…
Читать дальше