Ларыса Геніюш - Споведзь

Здесь есть возможность читать онлайн «Ларыса Геніюш - Споведзь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Споведзь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Споведзь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ларыса Антонаўна Геніюш (1910–1983) — выдатная паэтка з самабытным голасам. Яна прайшла жудасныя этапы, сталінскія лагеры смерці. Твор — шчырая споведзь нязломнага, дарэшты адданага Бацькаўшчыне чалавека, бясконца ўлюбёнага ў свой родны край, у людзей сваёй зямлі.

Споведзь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Споведзь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мы рамантуем другую вахту, носім пад падлогу жвір, палажылі дошку й па дошцы цераз вакно — гэта хутчэй і лягчэй. Адыходзячы, дошку нехта адкінуў на драты. Ноччу пярэпалах, будзяць нас, строяць, правяраюць сьпярша брыгаду, пасьля ўвесь лагер. Жарты — працавалі так блізка дроту і была дошка там, і была Геніюш там, во як хто пералез? Назаўтра яўляецца да мяне слаўная «дэкляматарка», прысела й пачала казаць: «Вось каб гэта ўцячы так праз дрот, зайсьці ў Інту ў нейкую хату, там забіць людзей, забраць ад іх адзеньне й пашпарты і ўцякаць на волю…» Слухала я, слухала й кажу: «Заткніся, бабо, і йдзі, скуль прыйшла! Мэтады, аб якіх гаворыш, вартыя цябе й тых, якія цябе паслалі, надта па-свояму вы ўсе абдумалі, сьпеця спакойна, мы выйдзем і так і перажывем яшчэ ўсіх стукачоў…»

На аб’екце правяраюць канвояў, нейкі маёр доўга ўсё круціцца ля нас, а пасьля пытаецца ў мяне, ці пазнаю, якое ён нацыі? А скуль я магу ведаць? «Я комі, — кажа, — бачыце, якія мы цяпер сталі, а якія былі!» — «Так, — кажу, — былі вы аленяводамі, людзьмі, і край ваш быў мілы вам і, можа, людзям, а цяпер вы адзіны страшны лагер, і вы куды горшыя, як былі, вы дзікія цяпер нелюдзі, якія прададуць за грошы ці муку любога няшчаснага, які б падумаў згэтуль уцячы…» Ён замоўк і адышоў… А мы часта іх бачылі, комі, надта нечаму яны не любілі, калі ім сказаць «зыране». Езьдзілі яны ў маліцах, такіх скураных балахонах да зямлі, і доўгімі пугамі паганялі аленяў. Былі там і дзяўчаты ў белых вышытых шапках, з косамі. Найчасьцей езьдзілі гурбой і крывіліся, убачыўшы нас, адварочваліся з агідай. Так ужо іх звучылі. Ну, а яны для нас былі дзікай экзотыкай. Нейк вывелі нас многа брыгад на Інту. Працуем, а начальства так і круціцца ля нас. «Вот сделали преступление, и работать надо», — кажа мне нейкі тып у афіцэрскім шынялі да пят. «Нічога, — кажу, — калясо гісторыі круціцца, сяньня мы, заўтра вы…» Ён і скочыў: «Вы знаете, что делают американцы, напалмом Корею жгут». — «Я не знаю, что где-то делают, я вижу, что здесь жгут морозом и мерзлотой миллионы людей, и это не лучше…» Загадаў мне павярнуцца плячыма, запісаў нумар Прозьвішчаў тады ў нас не пыталіся. Хлопцы нешта робяць ля шурфоў каля нашай зоны, выкручваецца там і Слаўка Прыстаўка здалёк. Кінулі мы запіскі і іх забралі, а там мой верш! Які ж перапалох! Наехала начальства, мяне ў БУР «Вот что она наделала, контрреволюция!» А там было пра тое, што ў нас у траўні цьвет вішнёвы асыпаецца гэтак, як сьнег тут у гэтую пору, і як бы добра было быць цяпер у роднай Беларусі і т. п. Я там добра прагаладалася, але нехта ім перавёў, відавочна, верш, і паглядалі на мяне ўжо бяз лаянак, моўчкі…

Мы на аб’екце чысьцім сьнег, а побач за загародаю нашыя з 3-га ОЛПа. Мы ачысьцім пляц, зробім вытарфоўку, а яны будуць строіць па нас. Хлопцы пазналі мяне. Не працуюць, выйдуць, пастануць і ўсё глядзяць. Канвой раве на іх, страляе, а яны крычаць: «Ня бойся, мама, ён ня сьмее ў працоўнай зоне забіць нас». А я лекачу ўся, баюся за іх. Ляцяць запіскі… «Мама, мы шчасьлівыя, што мы маем сям’ю, нам лягчэй. Вось другія крадуць, нізка падаюць маральна. Учора адзін напаў на канвоя ў страі, яго падстрэлілі, гэта ён здурэў з гора, з адзіноты, а мы трымаемся, маці…» і г.д. Запіска была пісаная лацінкай, такая цбплая, добрая, я схавала яе. Лоўкія пальцы шманалак абмацалі і яе. Кузьняцова, загадчыца БУРу, строгая, страшная. Прыдуркі перад ёю становяцца на калені, калі правіняцца, яна не дароўвае. Выклікае мяне, што ж, я-то прасіць ня буду, дый гутарыць, як захачу… «Ну, что?» — пытаецца. Маўчу. «Что делать?» — кажа. «Што ж, — кажу, — парушыла рэжым, давайце кару!» Худы зацяты твар усьміхаецца. «Слухайце, Геніюш, а каб вы напісалі жалабу, можа, вас пусьцілі б дамоў?» — «Начальніца, а многа вы каго пусьцілі? Людзі пішуць і пішуць, а што атрымоўваюць?» — «Гэта яны, а вось паспрабуйце вы…» Так яна мяне й адпусьцiла. Ніхто ня мог паверыць, што яна магла так зрабіць. Яна сказала мне, што ёй перавялі зьмест запіскі. Нас з таго месца работы забралі.

А лекаркі былі злыя, асабліва нейкая Глафіра. Вывіхнула я нагу, і нага спухла, у войлак ня ўлазiць, ну й далі мне бюлецень. Што ж, трэба прадоўжваць бюлецень, нага не адыходзіць. Глафіра дурэе: «Я бачыла, як вы стройна йдзеце па зоне, вы ня хворая.» — «А я заўсёды стройная і ўпаду толькі раз, каб болей ня ўстаць, а пакуль нагі ў войлак не ўсаджу, вы дасьцё мне той бюлецень!» Сядзіць такая качарга за марлячкамі ў санчасьці, мае сабе яшчэ днявальную й горшая, куды горшая яшчэ за надзоркаў… А тую Кузьняцову, кажуць, што пару разоў прадалі прыдуркі, і яна мсьцілася пасьля на людзях, я, відно, крыху ёй вярнула давера.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Споведзь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Споведзь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Споведзь»

Обсуждение, отзывы о книге «Споведзь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x