• Пожаловаться

Ганс Андерсен: Казкi (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Ганс Андерсен: Казкi (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Сказка / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Казкi (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Казкi (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ганс Андерсен: другие книги автора


Кто написал Казкi (на белорусском языке)? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Казкi (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Казкi (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ах, як гэта чароўна! — усклiкнулi наперабой прыдворныя дамы.

I з той пары, калi яны размаўлялi з кiм-небудзь, хто iм падабаўся, яны набiралi ў рот вады, каб яна булькатала ў iх у горле. Прыдворныя дамы ўявiлi, што гэтае булькатанне падобна на салаўiны пошчак.

Салаўя пакiнулi пры двары i адвялi яму асобны пакой. Два разы днём i адзiн раз уначы яго выпускалi на волю.

Але да яго прыставiлi дванаццаць слуг, i кожны з iх трымаў у руках прывязаную да ножкi салаўя шаўковую стужачку.

Нiчога не скажаш, вялiкае задавальненне магла прынесцi такая прагулка!

Увесь горад пачаў гаварыць пра дзiвосную птушку, i калi на вулiцы сустракалiся трое знаёмых, адзiн з iх вымаўляў: «Са», другi падхоплiваў: «ла», а трэцi заканчваў: «вей», пасля чаго ўсе трое ўздыхалi i скiроўвалi позiрк у неба.

Адзiнаццаць лавачнiкаў далi сваiм сынам новае iмя: «Салавей» — у гонар iмператарскага салаўя, хоць галасы ў гэтых дзiцянят нагадвалi скрып нязмазаных колаў.

Словам, маленькая лясная птушачка праславiлася на ўвесь Кiтай.

Але аднойчы iмператару прыслалi з Японii скрыначку, загорнутую ў шаўковую матэрыю. На скрыначцы было напiсана: «Салавей».

— Гэта, напэўна, новая кнiга пра нашу знакамiтую птушку, — сказаў iмператар.

Скрынку адчынiлi, але ў ёй была не кнiга, а размаляваны куфэрчык. А ў куфэрчыку ляжаў штучны салавей. Ён быў вельмi падобны на жывога, але ўвесь зiхацеў брыльянтамi, рубiнамi i сапфiрамi. Цацку заводзiлi — i яна пачынала спяваць адну з тых песняў, якую спяваў сапраўдны салавей, i варушыць пазалочаным хвосцiкам. На шыйцы ў птушкi была стужачка з надпiсам: «Салавей iмператара японскага нiшто ў параўнаннi з салаўём iмператара кiтайскага».

— Якая прыгажосць! — прамовiлi ўсе.

А тога, хто прывёз каштоўную птушку, тут жа прызначылi пры двары пастаўшчыком салаўёў.

— Цяпер няхай гэты новы салавей i наш стары спявак зацягнуць разам, вырашыў iмператар.

Ды справа на лад не пайшла: сапраўдны салавей кожны раз спяваў сваю песню па-новаму, а штучны паўтараў адну i тую ж песеньку, як заведзеная шарманка.

Тады штучнага салаўя прымусiлi спяваць аднаго. Ён меў такi ж поспех, як i сапраўдны салавей, але знешне пры гэтым быў куды прыгажэйшы — увесь так i пералiваўся, так i зiхацеў каштоўнымi каменнямi. Трыццаць тры разы праспяваў ён адно i тое ж i нiколькi не стамiўся.

Прыдворныя ахвотна паслухалi б яго песеньку яшчэ трыццаць тры разы, але iмператар сказаў, што цяпер трэба выслухаць для параўнання i сапраўднага салаўя. Тут усе азiрнулiся i паглядзелi на залаты шост. Але салаўя там не было. Куды ж ён падзеўся? Нiхто i не заўважыў, як салавей выпырхнуў у адчыненае акно i паляцеў дадому, у свой зялёны лес.

— Як гэта, аднак, разумець? — раззлаваўся iмператар.

I ўсе прыдворныя сталi бэсцiць салаўя i абзываць яго няўдзячнай жывёлiнай.

— Балазе, лепшая птушка засталася ў нас! — гаварылi яны, i завадному салаўю прыйшлося праспяваць сваю адзiную песню ў трыццаць чацверты раз.

Прыдворны капельмайстар усяляк расхвальваў штучную птушку i запэўнiваў, што яна значна лепшая за сапраўдную i знешнасцю i голасам.

— Я вазьму на сябе смеласць сцвярджаць, высокi ўладыка мой, i вы, шаноўныя спадары, — прамовiў ён, — што перавага несапраўднага салаўя над жывым неаспрэчная. Як бачыце, маючы справу з жывым, вы нiколi зараней не ведаеце, што яму стукне ў галаву праспяваць, у той час як вам заўсёды вядома наперад, што iменна будзе спяваць салавей завадны. Калi вам захочацца, вы нават можаце разабраць яго i паглядзець, як ён змайстраваны, як размешчаны i дзейнiчаюць усе яго валiкi, шрубкi i спружынкi — вынiк чалавечага розуму i навучонасцi.

— О, канешне, мы таксама так думаем, — згадзiлiся прыдворныя.

А iмператар загадаў паказаць птушку ўсяму гораду ў наступную ж нядзелю.

— Хай i народ паслухае яе, — сказаў ён.

Гараджане з задавальненнем паслухалi i выказалi сваю поўную згоду, быццам iх пачаставалi выдатнай гарбатай, а кiтайцы, як вядома, нiшто так не любяць, як гарбату.

Усе ў адзiн голас усклiквалi «О!», падымалi ўверх указальныя пальцы i хiталi галовамi.

Толькi бедныя рыбакi, якiм даводзiлася чуць сапраўднага салаўя, гаварылi:

— Няблага спявае! Ёсць падабенства з жывым салаўём. Ды ўсё-такi не тое. Нечага не хапае, а чаго — мы i самi не ведаем!

А тым часам iмператар прыняў загад, змацаваны самай вялiкай iмператарскай пячаткай. У гэтым загадзе сапраўднага салаўя аб’явiлi назаўсёды выгнаным з кiтайскай iмперыi. А штучны заняў месца на шаўковай цадушцы каля самай iмператарскай пасцелi. Вакол яго былi раскладзены ўсе падораныя для яго каштоўнасцi, у тым лiку залатая iмператарская пантофля.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Казкi (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Казкi (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Казкi (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Казкi (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.