Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Казкi (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Казкi (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Казкi (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Казкi (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вось твой будучы муж, — сказаў аднойчы пастушцы стары кiтаец, — мяркуючы па ўсiм, ён зроблены з чырвонага дрэва. Пойдзеш за яго, i цябе будуць называць жонкай казланогага обер-унтэр-генерал-капiтан-сяржанта: у яго ўся шафа напакавана срэбрам, не кажучы ўжо аб тым, што прыхавана ў патаемных шуфлядах.

— Я не хачу да яго ў цёмную шафу, — запярэчыла маленькая пастушка. Кажуць, быццам ён трымае там пад замком адзiнаццаць фарфоравых жонак!

— Ну, значыцца, ты будзеш дванаццатая! — адсек кiтаец. — Сёння ўначы, як толькi ў старой шафе пачуецца трэск, вы згуляеце вяселле. I гэта не меней дакладна, як тое, што я кiтаец! — i, хiтануўшы галавой, ён заснуў.

А маленькая пастушка заплакала, паглядзела на свайго любага сябра фарфоравага камiнара — ды сказала:

— Прашу цябе: пойдзем адсюль, хоць на край свету! Тут нам заставацца нельга!

— Я хачу таго, чаго хочаш ты, — адказаў ёй маленькi камiнар, — пойдзем хоць зараз! Упэўнены, што змагу пракармiць цябе сваiм рамяством.

— Ах, калi б нам як хутчэй спусцiцца з падлюстэрнiка! — уздыхнула пастушка. — Я буду шчаслiвая, толькi калi вырвуся з табой на волю.

Камiнар суцешыў яе, потым паказаў ёй, як зручней спускацца ўнiз па разным краi пазалочаных ножак падлюстэрнiка. Тут iм вельмi спатрэбiлiся ягоныя драбiнкi, i вось яны ўжо ступiлi на падлогу; паглядзелi на шафу — бачаць, што там усчаўся пярэпалах.

Разныя аленi яшчэ больш выцягнулi шыi, насцярожылi рогi i пачалi круцiць галавой, а казланогi обер-унтэр-генерал-капiтан-сяржант высока падскочыў i загукаў старому кiтайцу:

— Яны ўцяклi! Уцяклi!

Уцекачы крыху спалохалiся i хуценька скочылi ў высоўную шуфляду пад акном.

У гэтай шуфлядзе захоўвалiся тры-чатыры няпоўныя калоды картаў ды маленечкi лялечны тэатр, якi быў расстаўлены, як гэта дазваляла месца. У тэатры iшло прадстаўленне. У першым радзе сядзелi ўсе дамы — чырвовыя, бубновыя, трэфовыя ды пiковыя — i абмахвалiся сваiмi цюльпанамi. Ззаду ад iх стаялi валеты, у кожнага з iх было па дзве галавы — адна ўверсе, другая ўнiзе. П’еса была пра двух закаханых, якiм нiяк не ўдавалася з’яднацца, i пастушка, гледзячы на iх, заплакала, — спектакль нагадваў ёй уласны лёс.

— Ах, я не магу больш вытрымаць! — пралепятала яна. — Пойдзем адсюль!

Але калi яны зноў апынулiся на падлозе i паглядзелi на свой падлюстэрнiк, дык убачылi, што стары кiтаец прачнуўся, ён ссунуўся з месца i некуды перапаўзаў седзячы, — ён заўсёды сядзеў, скрыжаваўшы ногi, а хадзiць не ўмеў.

— Стары кiтаец гонiцца за намi! — ускрыкнула маленькая пастушка ды так спалохалася, што ўпала на свае фарфоравыя каленкi.

— Вось што мне прыйшло ў голаў, — сказаў камiнар. — Залезем з табой у вялiкую вазу для вострых прыпраў, вунь у тую, што стаiць у куце. Ляжам на пялёсткi руж i лаванды ды будзем адтуль кiдаць соль у вочы кiтайцу, калi ён сунецца да нас.

— Гэта мала дапаможа! — запярэчыла пастушка. — Акрамя таго, я ведаю, што стары кiтаец i ваза былi заручоныя, а калi ўжо яны кахалi адно другога, дык гэтае пачуццё не магло знiкнуць бясследна. Не, нам застаецца толькi адно сыйсцi на ўскрай свету!

— А ты не баiшся выправiцца ў дарогу са мною? — спытаўся камiнар. — Цi падумала ты пра тое, якi бязмежны гэты свет, пра тое, што нам назад ужо не вярнуцца?

— Так, падумала! — адказала пастушка.

Камiнар з рашучым выглядам паглядзеў на яе i сказаў:

— Я ведаю толькi адзiн шлях — дымаход! А ты i сапраўды асмелiваешся ўвайсцi са мной у печку i потым караскацца па топцы i дымаходзе ўгору? Калi мы, нарэшце, дабярэмся да комiна, тут ужо я сумею сябе паказаць: мы ўзнiмемся на такую вышыню, што дагнаць нас не змогуць; а на самым версе будзе дзiрка выйсцi ў шырокi свет.

I камiнар павёў пастушку да пячных дзверцаў.

— Ах, як там чорна! — усклiкнула яна, але ўсё-такi палезла разам з камiнарам у печку i праз топку ў дымаходзе нiчагусенькi не было вiдаць.

— Ну, вось мы i ў дымаходзе! — сказаў камiнар. — Паглядзi, якая дзiвосная зорачка ззяе ўверсе!

З неба на iх глядзела самая сапраўдная зорка; яна ззяла проста над iмi, быццам хацела паказаць iм выйсце. А яны паўзлi i караскалiся ўсё вышэй ды вышэй, — о, — якi гэта быў цяжкi шлях! Так высока давялося iм узбiрацца, так высока! Але камiнар дапамагаў пастушцы, падымаў яе, падтрымлiваў ды паказваў, куды ёй лепей ставiць свае фарфоравыя ножкi. Так яны дабралiся да самага верху комiна ды ўселiся на яго беражку, каб як след адпачыць, — i не дзiва, што яны стамiлiся пасля такой дарогi.

Над iмi распасцiралася неба, усеянае зоркамi, а ўнiзе вiднелiся дахi горада. Камiнар i пастушка азiралiся па баках, гледзячы на гэты вялiзны свет. Бедная пастушка раней нават не ўяўляла сабе, што ён такi; яна палажыла галоўку на плячо камiнару ды так заплакала, што пазалота пасыпалася з яе карсажу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Казкi (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Казкi (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Казкi (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Казкi (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x