Джаан Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана

Здесь есть возможность читать онлайн «Джаан Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Детская фантастика, Детские приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гары Потэр і Вязень Азкабана: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гары Потэр і Вязень Азкабана»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дванаццаць доўгіх гадоў у Азкабане — змрочнай турме чароўнага свету — утрымліваўся ўсім вядомы вязень па імі Сірыюс Блэк. Яго абвінавачвалі ў забойстве трынаццаці чалавек і лічылі спадчыннікам лорда Вальдэморта. І вось ён бег, і з пакінутых ім слядоў ясна, што на гэты раз забойца паставіў мэтай пазбавіцца ад Гары Потэра.

Гары Потэр і Вязень Азкабана — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гары Потэр і Вязень Азкабана», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вы не павінны вінаваціць сябе за тое, што ён гэткім вырас, Вернан, — заўважыла яна падчас абеда на трэці дзень свайго гасцявання, — калі штось сампсавалася ўсярэдзіне з гэтым ўжо анічога не паробіш.

Гары паспрабаваў засяродзіцца на ежы, але рукі яго дрыжэлі, а твар палаў ад ашалеласці. “Памятай аб дазволе, — супакойваў ён сябе, — Думай аб Хогсмідзе. Не адказвай. Не ўзбуджайся...”

Цётка Мардж пацягнулася за віном.

— Гэта адно з асноўнейшых правіл сялекцыі жывёлы, — прамовіла яна, — і вы гэта доба можыце бачыць на прыкладзе сабак. Калі штось не так з сучкай, то й шчаня будзе абыякі...

Раптам келіх, які Мардж трымала ў рукай разляцеўся, аскепкі паляцелі ўва ўсе бакі і цётка пачала мармытаць і адміргівацца, з яе чырвонага твара сцякалі вінныя струменьчыкі

— Мардж, — правішчала Пятунья, — з табой ўсё добра?

— Не хвалюйся, — рохкнула цётка Мардж, выціраючы твар сурвэткай, — Мабыць замоцна сціснула. Неяк падобнае адбылося, калі я была ў палковніка Фабстэра. Не мітусіся, Пятунья, у мяне папросту моцная хватка...

Але Пятунья з Вернанам неяк падазрона паглядзелі ў гарын бок, таму хлопец вырашыў не чакаць пудзінга, а сыйсці з-за стала, як мага хутчэй.

Выйшаўшы ў гасцёўню, хлопец цяжка дыхаючы прытуліўся да сцяны. Ён у першыню за доўгі час настолькі страціў самакантроль, каб нешта разруйнаваць. Ён не мог дазволіць, каб нешта падобнае здарылася зноўку. І справа не толькі ў Хогсмідзе, калі ён працягне ў гэткім жа духу, яго чакаюць цяжкасці з Міністэрствам Магіі.

Гары быў шчэ непаўнагадовым, таму па вядзьмарскіх законах ня меў права чараваць па-за межамі школы. Да таго ж яго характарыстыка ўжо была не надта добрай. Мінулым летам ён атрымаў афіцыйнае папярэджанне з Міністэрства, дзе было ясна паведамлена, што, калі на Прайвет Драйв адбудзецца новы выпадак магічнай актыўнасці, хлопцу пагражае выключэнне з Хогвартса.

Ён пачуў, як Дурслі падняліся з-за стала і паспяшаўся наверх.

***

Гары трымаўся на працягу трох дзён, кожны раз пераводзячы свае думкі на дапаможнік па самастойнаму дагляданню мятлы, калі цётка Мардж пачынала задзіраць яго. Гэта працавала даволі добра, але ў гэтыя моманты вочы Гары станавіліся бы шклянымі, таму ў яе галаву прыйшла думка аб разумовай адсталасці хлопца.

Нарэшце наблізіўся апошні дзень цёткінага гасцявання. Пятунья прыгатавала шыкоўную вячэру, а дзядзька адкаркаваў колькі бутэлек віна. Пад час спажывання супа з ласося аніразу не паднялася размова аб ненармалёвасці Гары; калі падалі цытрынавыя безэ дзядзька Вернан пачаў сумную доўгую размове, аб поспехах сваёй кампаніі па вытворчасці дрыляў, якую ён назваў “Грунінгс”, тым часам цётка Пятунья падала каву, а дзядзька адкаркаваў бутэльку брэндзі.

— Ці не спакусішся, Мардж?

Цётка Мардж выпіла ўжо зашмат віна. Яе агромісты твар збарвянеў.

— Толькі крышачку, — усміхнулася яна, — яшчэ ледзь... яшчэ, о, балазе.

Дадлі еў ўжо чацвёрты кавалак торту. Цётка Пятунья піла каву адтапырыўшы мезенец. Гары марыў збегчы ў свой пакой, але сстрэўшыся са злымі вочкамі дзядзькі Вернана зразумеў, што вымушаны сядзець да канца.

Ах, — прамовіла цётка Мардж і цмокнуўшы вуснамі паклала свой кілішак на стол, — Выдатна пад’елі, Пятунья. Звычайна мне дастаюцца толькі асобныя кавалачкі ежы падчас вячэры, я ж маю дванаццаць сабак... — Яна густа адрыгнула і паляпала па сваім велічэзным жываце, — Вой, пардон. Але ж як мне падабаецца, што ў нашага хлопчыка такая здаровая фігура, — працягнула яна, падморгваючы Дадлі, — Ты вінен быць прыстойнага памеру, Дудерс, як твой бацька. Так, а ці не плюхнеш мне шчэ крышачку брэндзі, Вернан...

— Хвілінку...

Яна тузанула галавой ў гарын бок і хлопец пачуў, бы нехта сціскае яго страўнік. Ён імгненна перанёсся думкамі да свайго дапаможніку.

— Ён мае страшэнны і заганны знешні выгляд. Тое ж самае і з сабакамі. Я была вымушана папрасіць палкоўніка Фабстэра ўтапіць аднаго ў мінулым годзе. Нейкі дробны, нікчэмны атрымаўся. Няўдалы. Нечыстакроўны.

Гары паспрабаваў прыпомніць змест дванаццатай старонкі свайго падручніка. Раздзел “Замова для ліквідавання дэфектаў вымушанага рэверсу”

— Як я ўжо колісь казала, усё залежыць ад крыві. Благую кроў аніяк не ўтоіш. Канечне, я адразу падтлумачу, што ня маю нічога супраць тваёй сям’і Пятунья, — яна пагладзіла кашчавую руку Пятуньі сваёй рыдлёўкападобнай лапішчай, — але, твая сястра — стухнае яйка. Падобнае здараецца нават ў лепшых сем’ях. Збегла з нейкім валацугай і вось паглядзіце на вынік.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гары Потэр і Вязень Азкабана»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гары Потэр і Вязень Азкабана» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гары Потэр і Вязень Азкабана»

Обсуждение, отзывы о книге «Гары Потэр і Вязень Азкабана» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x