Як пагарджае Цэзарам Антоній!
Філон
Калі Антоній часам сам не свой,
Яго ўсе вартасці ляцяць старчма.
Няма ранейшай велічы!
Дземетрый
Шкада!
Не думаў я, што чуткі стануць праўдай.
У Рыме ўсюды ён на языку.
Але нічога, будзем спадзявацца
На перамены лепшыя. Бывай!
СЦЭНА 2
Там жа. Пакой у палацы.
Уваходзяць Харміяна, Ірада, Алексас і вяшчун.
Харміяна
Высакародны Алексас, міленькі Алексас, даражэнькі Алексас, наймудрэйшы Алексас, а дзе той вяшчун, якога ты так расхвальваў царыцы? Хацела б я ведаць пра таго мужа, што, як ты кажаш, начэпіць гірлянды сабе на рогі!
Алексас
Вяшчун
Харміяна
А ты не шэльма? Сапраўды ўсязнайка?
Вяшчун
У кнізе вечных таямніц прыроды
Крыху чытаю.
Алексас
( Харміяне )
Няхай ён гляне на тваю далонь.
Уваходзяць Энабарб і слугі .
Энабарб
( слугам )
Падрыхтаваць вячэру і віно,
Піць будзем за здароўе Клеапатры.
Харміяна
Дай долю добрую мне, чалавеча!
Вяшчун
Я долі не даю, прадбачу толькі.
Харміяна
Ну дык парадуй чым — уцеш.
Вяшчун
Магу.
Ты будзеш год ад году харашэць,
Красою налівацца...
Харміяна
Ірада
Які там тлушч! Пад старасць фарбаю твар залепіш.
Харміяна
Алексас
Не дражніце прарока. Увага!
Харміяна
Вяшчун
Кахаць ты будзеш, а цябе не вельмі.
Харміяна
О не! Тады лепш п'янствам нутро распальваць.
Алексас
Харміяна
Ты мне прадкажы што-небудзь цудоўнае, незвычайнае. Напрыклад, што я аднойчы выйду замуж за трох цароў адразу і тут жа аўдавею. Альбо ў пяцьдзесят год нараджу дзіця, да якога з'явіцца з паклонам сам Ірад Іудзейскі. Паабяцай, што я стану жонкай Актавія Цэзара і буду, як мая царыца.
Вяшчун
Сваю царыцу ты перажывеш.
Харміяна
Вось гэта добра, што буду доўга жыць. Люблю салодкае жыццё.
Вяшчун
Салодкая пара твая ў мінулым,
Наперадзе і горычы глынеш.
Xарміяна
Ой, выходзіць, не будзе ў мяне знатных дзе-так. Скажы, колькі нараджу я хлопчыкаў і колькі дзяўчынак.
Вяшчун
Каб ты магла свае жаданні здзейсніць,
То нарадзіла б іх мільён.
Харміяна
Вон адгэтуль, дурань! Але я не гневаюся. Што з ведзьмака возьмеш!
Алексас
Думаеш, толькі твая пасцель ведае, чаго табе хочацца?
Харміяна
Пастой! Хадзі сюды! Пагадай цяпер Ірадзе.
Алексас
Мы ўсе хочам ведаць, што нас чакае.
Энабарб
Ва ўсякім разе мяне і многіх сёння чакае выпіўка. Наглытаемся — і ў ложак на карачках.
Ірада
Лініі гэтай рукі прадказваюць чыстае, сумленнае жыццё.
Харміяна
Гэтак жа як разліў Ніла прадказвае... недарод.
Ірада
Змоўкні, гарэза юрлівая, не ўмееш ты гадаць.
Xарміяна
Калі патлівая далонь не азначае плоднасці, значыць, я не ўмею чухаць там, дзе свярбіць.— Вось што, прадкажы ёй што-небудзь самае звычайнае.
Вяшчун
Чакае вас аднолькавая доля.
Ірада
Якая? Растлумач мне. Скажы дакладна.
Вяшчун
Я ўсё сказаў.
Ірада
Няўжо мая доля і на волас не лепшая?
Харміяна
Ну, а каб, скажам, і лепшая, куды б ты гэты волас ўткнула?
Ірада
Вядома, не мужу ў нос.
Харміяна
Ратуй нас неба ад непрыстойных думак! Ну, а цяпер — Алексас! Што суджана Алексасу? Ізіда-заступніца, малю цябе, пашлі яму жонку кульгавую, а як памрэ кульгавая, пашлі яму дурніцу, а як памрэ дурніца, пашлі яшчэ дурнейшую... і каб самая дурная яго, сто разоў рагатага, справадзіла, рагочучы, у магілу. Пачуй маю малітву, найяснейшая Ізіда! Адмаўляй у чым іншым, а на гэта згадзіся. Малю, прашу цябе, добрая Ізіда!
Ірада
Читать дальше