Канідзій — палкаводзец Антонія.
Сілій — военачальнік у войску Венцідзія.
Еўфроній — Антоніеў пасол да Цэзара.
Алексас , Мардзіян (еўнух), Дыямед } прыбліжаныя Сялеўк Клеапатры.
Вяшчун .
Селянін .
Клеапатра [6] Клеапатра (69—30 гг. да н. э.) — царыца Егіпта, дачка Пталамея Аўлета. Паводле бацькавага завяшчання, выйшла замуж за свайго брата Пталамея Дыяніса і правіла разам з ім. Потым была скінута, але ў 47 г. да н. э. зноў пасаджана на трон Юліем Цэзарам. Пасля смерці Цэзара зблізілася ў 41 г. да н. э. з Маркам Антоніем. Тады ёй было гадоў 27, Антонію — 40.
— царыца Егіпта.
Актавія [7] Актавія — сястра Актавія Цэзара, пасля смерці свайго першага мужа Марка Клаўдзія Марцэла выйшла замуж за Марка Антонія.
— сястра Цэзара і жонка Антонія.
Харміяна , Iрада } прыслужніцы Клеапатры.
Военачальнікі, салдаты, ганцы, прыдворныя і слугі .
Падзеі адбываюцца ў розных мясцінах Рымскай імперыі .
СЦЭНА 1
Александрыя. Зала ў палацы Клеапатры.
Уваходзяць Дземетрый і Філон .
Філон
Наш палкаводзец проста ашалеў!
Раней, як Марс, у панцыры бліскучым
На войска кідаў позірк агнявы,
Цяпер пяшчотным вокам паглядае
Ў цыганскі твар. I сэрца, што браню
Ў разгары бітвы рваць было гатова,
Размякла, страціла былы свой гарт
I служыць апахалам, каб астуджваць
Запал распусніцы. Зважай, глядзі!
Яны ідуць...
Трубы. Уваходзяць Антоній і Клеапатра са світай.
Еўнух і абмахваюць Клеапатру апахаламі .
Дзівіся і любуйся!
Пераканайся сам на свае вочы,
Як уладар наш, трэці слуп сусвету [8] ...трэці слуп сусвету — член трыумвірата (адзін з кіраўнікоў Рымскай імперыі).
,
Падаўся ў блазны да гуляшчай дзеўкі.
Клеапатра
Мяне кахаеш моцна? Гавары!
Антоній
Каханне — нуль, калі яму ёсць мера.
Клеапатра
А ўсё ж цікава, дзе яго мяжа?
Антоній
Шукай яе ў прасторах незямных .
Уваходзіць слуга Антонія .
Слуга
Антоній
Ну, што там?
Ізноў ганцы? Няма ад іх спакою.
Клеапатра
Антоній, трэба выслухаць. Магчыма,
Злуецца Фульвія [9] Магчыма, злуецца Фульвія.— Фульвія — першая жонка Марка Антонія.
альбо прыслаў
Табе загад ваш жаўтароты Цэзар [10] ...жаўтароты Цэзар — Актавій Цэзар, у той час чалавек вельмі малады — 21 год.
I павучае, што і як рабіць:
«Тут царства ўзяць, там вызваліць». Выконвай
I не пярэч, а то нам гнеў наклічаш.
Антоній
Любоў мая, ты што гэта гаворыш?
Клеапатра
А можа... не, хутчэй за ўсё — напэўна,
Актавій Цэзар зняў цябе з пасады
I жыць табе тут нельга. Запытай,
Чаго жадае Фульвія, твая
Няўрымслівая жонка? Што надумаў
Ваш гэты Цэзар ці яны абое?
Ага, пачырванеў!.. Клянуся тронам,
Румянец твой — выразны знак павагі
Да Цэзара... а можа, ты спужаўся
Крыклівай Фульвіі?.. Пазваць ганцоў!
Антоній
Хай Тыбр, разліўшыся, размые Рым!
Імперыя разваліцца хай з трэскам!
Мой дом, прытулак — тут. Што царствы? Прах.
Зямля, угноеная брудам, корміць
Аднолькава — што чалавек, што быдла.
Вяршыня і вянец жыцця — каханне.
( Абдымае Клеапатру .)
I дакажу я здзіўленаму свету,
Што лепшай пары не было, не будзе,
Як мы з табой!
Клеапатра
Бліскучая хлусня!
Каханне наша славіш ты, а сам
З нялюбай Фульвіяю ажаніўся.
Што я? Дурніца?.. Ведаю твой нораў.
Не зменішся, Антоній ёсць Антоній.
Антоній
Паранены у сэрца Клеапатрай.
Прашу цябе, каханнем заклінаю —
Навошта марнаваць на спрэчкі час?
Хутчэй, царыца, пад крыло любві!
Што ў нас на вечар?
Клеапатра
Антоній
Упартая!.. Як ёй усё да твару:
I гнеў, і смех, і слёзы... Хараство
Ў тваіх настроях і ў тваіх пачуццях.
Што мне ганцы! Я твой і толькі твой.
Па вуліцах мы пройдземся ўдваіх,
Народ пабачым. Ты ж сама учора
Хацела гэтага.
( Слузе .)
Антоній і Клеапатра са світай выходзяць .
Дземетрый
Читать дальше