Владимир Можиловский - Тайна гіблай затокі

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Можиловский - Тайна гіблай затокі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2017, Жанр: Триллер, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тайна гіблай затокі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тайна гіблай затокі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тайна гіблай затокі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тайна гіблай затокі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Жнівеньскія ночы, як правіла, зорныя, з яркім месяцам і чыстым да крохкасці паветрам, у якім пад ранак ужо адчуваецца восеньская свежасць. Менавіта ў такія ночы прыадчыняецца брамка ў невядомы свет, поўны таямніц, рамантыкі, прыгод і гераізму. Гэты свет расквечаны бліскучымі і прытушанымі зоркамі, сузор’ямі і зарніцамі, блакітнымі дугамі падаючых метэарытаў, жамчужным россыпам Млечнага шляху. А пад мяккім святлом месяца пануе такая цудатворная цішыня, што падаецца, быццам на гэтым свеце зусім няма зла і ніколі не здараецца нічога дрэннага.

Аднак капітан не паспеў дагледзець свой сон — тэлефонны званок настойліва, і таму трывожна, за некалькі секунд ушчэнт разбіў усе яго светлыя летуценні. Андрэй падхапіўся з ложка, схапіў слухаўку і застыў у чаканні нейкіх, непрыемных для яго, звестак.

— Ало, — да яго слыху данёсся ўстрывожаны жаночы голас. — Андрэй Сяргеевіч?

— Так, капітан міліцыі Кухар слухае.

— Андрэй Сяргеевіч, гэта Вера Мікалаеўна, загадчыца Лядаўскай бібліятэкі.

— Слухаю вас, Вера Мікалаеўна.

— У нас забойства.

«Гэтага мне толькі не хапала для поўнага шчасця!» — канчаткова прачынаючыся, падумаў участковы. А ўголас пацікавіўся:

— Хто каго забіў?

— Я не ведаю, — здавалася, што жанчына вось-вось заплача. — Хлапчукі вясковыя ішлі на рыбалку і знайшлі на беразе Мірэі нябожчыка. — У трубцы пачуліся ўсхліпы. — Кажуць, што ён не наш, не мясцовы.

— Вера Мікалаеўна, вы не хвалюйцеся. Зараз прыедзе следчая брыгада і ва ўсім разбярэцца. Вы толькі прасачыце, калі ласка, каб ніхто з цікаўных не падыходзіў да трупа, не затаптаў магчымыя сляды, і дзетак затрымайце да прыезду следчых. Добра?

— Добра.

Пасля размовы з жанчынай Андрэй патэлефанаваў дзяжурнаму, далажыў пра здарэнне, паставіў на газ чайнік і сам пачаў збірацца на працу. Забойства ў Лядаве спачатку яго быццам не вельмі ўсхвалявала — ёсць следчыя, ёсць пракуратура, яны разбяруцца. У яго ж зараз патрабаванне пра захаванне тэхнікі бяспекі на жніве, пра дысцыпліну механізатараў і работнікаў зернесушылак, пра зладжаную работу дзіцячых садкоў і крам на тэрыторыі сельскага савета. Ды і забіты — чалавек не мясцовы, хаця — усё ж забойства, а гэта зусім не жартачкі...

А за акном пачынаўся новы дзень. Велізарны пунсовы дыск паказаўся на ўсходнім небасхіле, накінуў пурпуровую мантыю на вершаліны лесу, на палі і паселішчы. Сонечныя прамяні пазалацілі аконныя шыбы, гарэзліва заскакалі зайчыкамі па сценах дамоў, па галінах дрэў, пачалі настойліва прабівацца ў кватэры. І ў адначассе ранішняя шэрань растварылася ў тумане, зазіхацела рознакаляровымі фарбамі ў буйных кроплях расы, саступіла месца дзённай радасці.

Кухар выйшаў на панадворак, адчыніў дзверцы сваіх «Жыгулёў», завёў рухавік і праз некалькі хвілін каціў у бок беларуска-расійскай мяжы да вёскі Лядава.

Але ў Лядаве ён не спыняўся і адразу паехаў да рэчкі, бо ўжо ўявіў, дзе дзеці маглі знайсці тапельца. Ля кожнай рэчкі, як ля кожнага вадаёма, ёсць мясціны, якія найбольш прыдатныя для купання ці рыбалкі. Былі такія мясціны і на Мірэі, і ўчастковы іх выдатна ведаў. Аднак ён памыліўся — нябожчыка знайшлі намнога ніжэй па цячэнні, ды яшчэ ў такім месцы, куды, напэўна, не заходзіў ніводны рыбак. Нядобрая слава была ў гэтай невялікай, забалочанай затокі. І не таму, што тут з зямлі біла адразу некалькі крыніц, што вада тут не прагравалася, была сцюдзёнай нават у самую вялікую спёку. Не таму, што тут быў балоцісты бераг і вудзіць рыбу было нязручна, паколькі не заходзілі сюды ні галавень, ні плотка, ні акунь. Нядобрая слава замацавалася за гэтай затокай яшчэ з часоў сівой даўніны, бо нідзе ў акрузе не гінула столькі жывёлы, як ля яе, а чалавека, які выпадкова праходзіў побач, ахоплівала невытлумачальная трывога, і ён імкнуўся хутчэй пакінуць гэтае месца. Таму і называлі затоку Гіблай. Таму і памыліўся ўчастковы, не чакаў ён, што знойдзецца нейкі дзівак, які захоча на ўласнай скуры праверыць, ці праўду расказваюць мясцовыя старажылы аб гэтай праклятай затоцы.

Кухар пакінуў машыну на вузкай палявой дарозе і пешшу накіраваўся да адзінокай жаночай постаці, што стаяла метраў за пяцьдзясят ад затокі. Ён яшчэ раз павітаўся з Верай Мікалаеўнай і, каб не маўчаць, запытаўся пра дзяцей, якія знайшлі труп.

— Я іх адпусціла, — ціхім голасам, быццам баючыся патрывожыць сон нябожчыка, прагаварыла загадчыца бібліятэкі. — Ім і так хапіла страху.

— А што яны тут рабілі? — шчыра здзівіўся Кухар. — Рыба не ловіцца, купацца холадна. Цікава.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тайна гіблай затокі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тайна гіблай затокі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Владимир Корчагин - Тайна таёжного лагеря
Владимир Корчагин
Владимир Савченко - Тайна клеенчатой тетради
Владимир Савченко
Владимир Макарычев - Тайна острова Матуа
Владимир Макарычев
Владимир Карпенко - Тайна одной находки
Владимир Карпенко
Владимир Кузьмищев - Тайна жрецов майя
Владимир Кузьмищев
Владимир Катин - Тайна леса Рамбуйе
Владимир Катин
Владимир Чунихин - Тайна 21 июня 1941
Владимир Чунихин
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Кузьмищев
Владимир Яцкевич - Тайна птичьего рынка
Владимир Яцкевич
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Михановский
Отзывы о книге «Тайна гіблай затокі»

Обсуждение, отзывы о книге «Тайна гіблай затокі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x