Жорж Сімэнон - Пад страхам смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Жорж Сімэнон - Пад страхам смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классический детектив, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пад страхам смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пад страхам смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 У кнігу французскага пісьменніка Жоржа Сімэнона ўвайшлі вядомыя творы з цыкла пра камісара Мэгрэ і дзве вострасюжэтныя аповесці. У лекцыі «Раманіст» Сімэнон расказвае пра сваё жыццё і творчыя прынцыпы.

Пад страхам смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пад страхам смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але Вялікі Луі не адказваў, пазіраючы на мэра так, нібыта прапаноўваў яму: «Гаварыце вы!»

Гранмэзон вымавіў:

— Гэта мая асабістая справа.

— Вядома! Кожны мае права быць адлупцаваным, калі яму гэта даспадобы, — усміхнуўся раззлаваны Мэгрэ. — Люка, папрасіце гатэль «Лютэцыя».

Удар быў дакладны. Гранмэзон разявіў рот, хочучы нешта сказаць. Яго рука сціснула мармуровую дошку каміна.

Люка гаварыў па тэлефоне:

— Пачакаць тры хвіліны?.. Дзякуй… Але…

Мэгрэ гучна запытаўся:

— Вам не здаецца, што расследаванне прымае дужа дзіўны характар? Дарэчы, пан Гранмэзон, вы маглі б зрабіць мне паслугу… Вы — суднаўладальнік і, пэўна, ведаеце некаторых людзей вашага кола з іншых краін. Ці не чулі вы пра такога… чакайце… як гэта яго… Марціно… ці Маціно… з Бергена або Транхейма… Нарвежца, словам…

Маўчанне. Твар у Вялікага Луі пасуровеў. Матрос машынальна наліў сабе ў шклянку віна.

— Шкада, што вы яго не ведаеце… Зараз ён прыедзе…

Усё! Можна было ні пра што больш не распытваць: ніхто не адкажа ні слова! Ніхто і не ўздрыгне нават! Гэта можна было зразумець па адных толькі паставах мэра і матроса.

Гранмэзон змяніў тактыку. Ён прытуліўся спінаю да каміна — вуголле палала каля самых яго ног, — і, гледзячы на яго збоку, можна было падумаць, што ў пакоі толькі ён адзін і быў.

Ну і твар быў у яго цяпер! Размытыя рысы, з падцёкамі і сінякамі, кроў на падбародку. Сумесь рашучасці і пакуты. Адчувалася, што ён панікуе.

Вялікі Луі, паставіўшы ногі на крэсла, усеўся на яго спінцы. Пазяхнуўшы тры ці чатыры разы, ён задрамаў.

Зазваніў тэлефон. Мэгрэ хутка зняў слухаўку.

— Алё! Гатэль «Лютэцыя»? Алё?.. Не вешайце слухаўку… Дайце мне, калі ласка, пані Гранмэзон… Але, яе… Яна павінна была прыехаць сёння пасля абеду ці ўвечары… Я чакаю…

— Спадзяюся, — бляклым голасам пачаў мэр, — вы не збіраецеся ўблытваць маю жонку ў вашыя, скажам так, прынамсі, дзіўныя манеўры?

Але камісар моўчкі чакаў, прыціснуўшы слухаўку да вуха і разглядваючы сурвэту на стале.

— Алё!.. Слухаю… Як вы кажаце?.. Паехала назад?.. Хвілінку… Давайце па парадку… Калі яна прыехала?.. У сем гадзін… Выдатна!.. На сваёй машыне і з шафёрам… Кажаце, павячэрала ў гатэлі, а потым яе паклікалі да тэлефона?.. І адразу ж паехала назад?.. Дзякуй… Не, гэтага дастаткова…

Ніхто не паварушыўся. Гранмэзон здаваўся яшчэ больш спакойным. Мэгрэ павесіў слухаўку, неўзабаве зняў зноў.

— Алё! Паштовае аддзяленне Кана?.. З вамі гавораць з паліцыі… Будзьце ласкавы, скажыце, абанент, ад якога я вам тэлефаную, заказваў размову з Парыжам яшчэ да майго званка?.. Кажаце, хвілін з пятнаццаць назад?.. Мусіць, прасіў злучыць з гатэлем «Лютэцыя»?.. Дзякую вам…

На лобе ў Мэгрэ блішчалі кропелькі поту. Ён паволі набіў пальцам люльку, потым наліў віна ў адну з дзвюх шклянак, што стаялі на стале.

— Мяркую, камісар, вы ўсведамляеце, што вашыя цяперашнія дзеянні — процізаконныя? Вы залезлі ў дом, зламаўшы дзверы. Застаяцеся тут без майго дазволу. Ды яшчэ сееце паніку ў маёй сям'і. Нарэшце, трымаецеся са мною ў прысутнасці іншага чалавека, як са злачынцам. Вам прыйдзецца адказваць за ўсё гэта.

— Адкажу!

— І раз ужо я не гаспадар у сваім уласным доме, прашу вашага дазволу пайсці спаць.

— Не!

Камісар ужо прыслухоўваўся да шуму матора на дарозе.

— Ідзі адчыні ім, Люка.

Мэгрэ машынальна кінуў у агонь шуфлік вугалю і павярнуўся да дзвярэй якраз у той самы момант, калі ў пакой увайшлі два жандары з Эўрэ.

Паміж імі ішоў мужчына ў кайданках.

— Пакіньце нас, — сказаў Мэгрэ жандарам. — Ідзіце ў партовы шынок і чакайце мяне там усю ноч.

Ні мэр, ні Вялікі Луі не зварухнуліся. Можна было падумаць, што яны ці нічога перад сабою не бачылі, ці не хацелі бачыць. Што ж да чалавека ў кайданках, дык гэты захоўваў абсалютны спакой. Хіба што ледзь прыкметна ўсміхнуўся, калі заўважыў распухлы мэраў твар.

— З кім я мушу гаварыць? — спытаўся ён, аглядваючы прысутных.

Мэгрэ паціснуў плячыма, усё роўна як паказваў тым самым, што жандары відавочна перастараліся, выняў з кішэні маленькі ключ і разамкнуў кайданкі.

— Дзякую вам… Я быў так здзіўлены…

Мэгрэ з абурэннем спытаўся:

— Здзіўлены?.. Чым?.. Тым, што вас арыштавалі?.. Вы ўпэўнены, што гэта вас так здзівіла?

— Інакш кажучы, я чакаю, калі мне паведамяць, у чым мая віна.

— Ды хоць бы ў тым, што вы ўкралі ровар!

— Прабачце, але я, так сказаць, пазычыў яго! Гаспадар гаража, у якім я купіў машыну, можа гэта пацвердзіць. Я пакінуў ровар у ягоным гаражы і папрасіў гаспадара пераправіць яго ў Вістрэам, а таксама заплаціць яго ўладальніку за нанесеную шкоду…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пад страхам смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пад страхам смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пад страхам смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Пад страхам смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x