Артур Конан Дойл - Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Артур Конан Дойл - Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: Классический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Нататкі пра Шэрлака Холмса» – зборнік з дванаццаці апавяданняў пра ангельскага дэтэктыва, другі пасля «Прыгодаў Шэрлака Холмса». Паводле задумы Дойла, надрукаваныя ў 1894 годзе «Нататкі» мусілі завяршаць цыкл твораў пра Шэрлака Холмса – так з’явілася апавяданне «Апошняя справа Холмса». Аднак чытачы не дазволілі аўтару забіць героя, а таму гісторыя з прафесарам Марыярці – апошняя ў гэтым зборніку, але ніяк не ў цыкле.

Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Убачыўшы яе, я анямеў ад здзіўлення, але мае эмоцыі нічога не значылі ў параўнанні з тымі, што паказаліся на яе твары, калі нашы вочы сустрэліся. На імгненне здалося, нібыта яна хоча прашмыгнуць назад у дом, але затым, убачыўшы, наколькі бессэнсоўна было б хавацца, яна выйшла да мяне – бледная з твару, са спалоханымі вачыма, што надта супярэчыла ўсмешцы на вуснах.

«О Джэк, – сказала яна. – Я толькі зайшла спытаць, ці магу я чым дапамагчы нашым новым суседзям. Чаму ты так глядзіш на мяне, Джэк? Ты ж на мяне не злуешся?»

«Значыць, – сказаў я, – гэта сюды ты хадзіла ўначы?»

«Што ты гаворыш?!» – ускрыкнула яна.

«Ты прыходзіла сюды. Я ўпэўнены ў гэтым. Хто гэтыя людзі, што ты ходзіш да іх у такі час?»

«Я не хадзіла сюды».

«Як ты можаш казаць мне такое, ты ж ведаеш, што гэта хлусня! – крыкнуў я. – Твой голас змяняецца, калі ты гаворыш пра гэта. Ці былі калі-небудзь у мяне сакрэты ад цябе? Я зараз увайду ў гэты дом і высветлю, у чым тут справа».

«Не, не, Джэк, Богам прашу!» – задыхалася яна, не ў стане стрымліваць эмоцый.

А калі я пайшоў да дзвярэй, яна ўхапіла мяне за рукаво і сутаргава пацягнула назад.

«Джэк, я малю цябе не рабіць гэтага! – ускрыкнула яна. – Клянуся, я ўсё раскажу табе аднойчы, але калі ты ўвойдзеш сюды зараз – здарыцца няшчасце».

Я паспрабаваў выбавіцца ад яе, але яна ўчапілася ў мяне з шалёнай мальбой.

«Вер мне, Джэк! – крыкнула яна. – Павер мне хаця б гэтым разам. Ты ніколі аб гэтым не пашкадуеш. Ты ведаеш, што я нізашто не стала б ад цябе нічога хаваць – толькі дзеля цябе самога. Ад гэтага залежыць усё нашае жыццё. Калі ты разам са мной пойдзеш зараз дадому, усё будзе добра. Але калі ты настаіш на сваім і зойдзеш у катэдж, паміж намі ўсё скончыцца».

Столькі было шчырасці, столькі адчаю ў голасе, што яе словы скарылі мяне, і я нерашуча спыніўся перад дзвярыма.

«Я паверу табе толькі з адной умовай, – сказаў я ўрэшце. – Калі з гэтага моманту больш ніякіх таямніц. Ты вольная захоўваць свой сакрэт, але паабяцай мне, што больш ніякіх начных візітаў, больш нічога ты не будзеш хаваць ад мяне. Я гатовы забыць тое, што было, калі ты паклянешся мне, што больш такога не будзе».

«Я ведала, што ты мне паверыш, – прамовіла яна з палёгкай. – Усё будзе так, як ты хочаш. Хадзем, калі ласка, хадзем дадому».

Усё яшчэ цягнучы мяне за рукаво, яна вывела мяне з катэджа. Ужо на дарозе я азірнуўся назад і ўбачыў той васковы твар, які назіраў за намі з верхняга акна. Што магло звязваць маю жонку з гэтай істотай? Або як магла грубая, вульгарная жанчына, якую я бачыў надоечы, мець нешта агульнае з Эфі? Гэта дзіўная загадка, і мне не будзе спакою, пакуль я яе не развяжу.

Два дні пасля гэтага я заставаўся дома, і жонка, здаецца, была вернай нашай дамове, бо, наколькі я ведаю, не выходзіла з дома. На трэці дзень, аднак, я атрымаў праўдзівы доказ, што ўрачыстага абяцання было недастаткова, каб яна пазбавілася ад таямнічага ўплыву, які адцягваў яе ад мужа і ад свайго абавязку.

У той дзень мне патрэбна было ў горад, аднак я вярнуўся цягніком на 14:40 замест 15:36, на якім прыязджаў звычайна. Калі я ўвайшоў у дом, нашая служанка, пераляканая, выбегла ў вітальню.

«Дзе гаспадыня?» – спытаў я. «Здаецца, яна пайшла прагуляцца», – адказала тая.

Мая галава тут жа напоўнілася рознымі падазрэннямі. Я падняўся наверх, каб упэўніцца, што яе няма дома. Зрабіўшы гэта, я вызірнуў з аднаго з верхніх вокнаў і ўбачыў служанку, з якой толькі што размаўляў, – яна бегла праз поле ў кірунку катэджа. Тут, канечне, я зразумеў, што гэта ўсё значыла. Мая жонка пайшла туды і папрасіла служанку паклікаць яе, калі я вярнуся дадому. Дрыжучы ад злосці, я спусціўся ўніз і паспяшаў да таго дома, каб скончыць з гэтым раз і назаўсёды. Я ўбачыў жонку са служкай, якія беглі дадому, але не спыніўся паразмаўляць з імі. У гэтым катэджы хаваецца таямніца, якая азмрочвае ўсё маё жыццё. Я ўрачыста пакляўся: што б там ні было – трэба раскрыць таямніцу. Я нават не пагрукаў, калі наблізіўся да дзвярэй, а павярнуў ручку і зайшоў у вітальню.

На першым паверсе было ціха і спакойна. У кухні свістаў на агні чайнік, вялікі чорны кот ляжаў, скруціўшыся абаранкам, у кошыку, але нідзе не было ні знаку жанчыны, якую я бачыў надоечы. Я забег у іншы пакой, але ён таксама быў пусты. Тады я падняўся наверх, дзе знайшоў яшчэ два пустыя пакоі. У доме нікога не было. Мэбля і карціны былі даволі простыя і безгустоўныя, апрача адзінага пакоя, у акне якога я тады бачыў той дзіўны твар. Пакой быў утульны і вытанчаны, і мае падазрэнні выраслі ў яраснае полымя, калі я заўважыў, што на каміннай паліцы стаіць фотаздымак маёй жонкі ў поўны рост, які зрабілі ўсяго тры месяцы таму на маю просьбу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x